Зараслава Камінская - Русалкі клічуць

Здесь есть возможность читать онлайн «Зараслава Камінская - Русалкі клічуць» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Русалкі клічуць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Русалкі клічуць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Замагільны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае цікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай?
Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русалкі клічуць.

Русалкі клічуць — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Русалкі клічуць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цень адчыніў засаўку і выйшаў з падворка.

На дарозе зачапіўся, войкнуў Ядзіным голасам і пакрочыў да Ядзінай хаты.

А Марыля асцярожна пасунулася ўздоўж паркана, падхапілася і хутчэй пабегла адтуль. Бегла і думала: «Ну і дурная».

А на беразе нікога не было: ні на тым, ні на гэтым.

Але на ўсялякі выпадак сарочку пакінула, зняла толькі спадніцу. І пайшла ў возера.

Сарочка імгненна набралася вільгаццю: толькі-толькі яе не было чуваць, а зараз абдымае цела, запавольвае рух, хоча затрымаць, не пушчае далей. Нырнула – і сарочка прыліпла да скуры, бы луска.

Штоноч Марыля прамавала на сярэдзіну возера, бо ведала адну таямніцу, без якой бы не наважылася заплываць так далёка. І толькі ўчора не рызыкнула, праз начнога госця.

Бултых! Нехта скочыў не з супрацьлеглага берага, як раней, а з ейнага. Крыкнуў:

– Добрая вада! Ён.

На сярэдзіне была водмель, пра якую казалі, што гэта ўваход у азёрную вёску. Навокал – глыбока, а на ёй – можна стаяць. Спынілася там, пачакала, пакуль дагоніць.

– Тут во мне вады па шыю, а вунь там, насупраць старой асіны, вір. То вы асцярожна. Пасля вайны чатырох зацягнула. Але тое прыхадні былі, свае туды не соваюцца. А вы да нас надоўга?

– Гэта як зацягне.

Да берага плылі поруч.

З вады ён выйшаў першы, абцёрся ручніком, нацягнуў нагавіцы і адвярнуўся, чакаючы, пакуль апранецца Марыля.

І прапанаваў правесці да вёскі.

Ля першага калодзежа яна амаль наважылася спытаць, дзе яго пасялілі, але не паспела: ён развітаўся і накіраваўся да хаты старой Багданаўны, што каля клуба.

Перад тым, як ісці ў калгас, Марыля занесла Тоні кашы. І старая, зазірнуўшы ёй у вочы і быццам бы нешта там убачыўшы, папярэдзіла:

– Сёння Ілля – вялікае свята. Значыць яно, што лета скончылася. Пасля Іллі вада ў рэках стыне, купацца нельга. Досыць плаваць, Марылечка.

* * *

Скончылася грэчка. Няма больш макаронаў, калісьці быў рыс, ды і яго няма. Ёсць аўсянка, але тое для раніцы. Няма сыру, тварагу няма, нават хлеба няма. Усё скончылася, але хутка пачнецца, бо хутка ў абедзвюх зарплата.

У розныя часы розныя стравы, а вось адсутнасць ежы смакуе аднолькава.

– Будзеш бульбу?

Фатэлі перанеслі ў кухню, і зараз у іх можна залезці з нагамі і глядзець на газ пад рондалем і слухаць, як шыпіць вада.

– А я ўсё чытаю, чытаю, як там жылі ў сорак дзявятым, – Наста гартала старыя газеты.

Бульба варылася дзесяць хвілін, і заставалася яшчэ дзесяць да таго, як будзе гатовая. Тэрмін кожная з іх магла вызначыць і без гадзінніка: ці то дзякуючы досведу, назапашанаму ў генетычнай памяці, ці таму, што ў іх унутры «часікі цікаюць».

– Пакуль чакаем, паслухай і ты пра сівую мінуўшчыну, – і Наста зачытала, імітуючы інтанацыю тэлевізійнай дыктаркі:

«– З першых дзён пасля вызвалення мы ўзяліся наводзіць парадак на палях, пачалі аднаўляць правільныя севазвароты. У калгасе не было грамадскіх будынкаў, не было грамадскай жывёлы. Большасць калгаснікаў не мелі ў сваім карыстанні ні кароў, ні свіней, ні птушкі.

Цяжкасці былі вялікія. Але пад кіраўніцтвам партыі і з дапамогай дзяржавы пераадолены. Ужо ў 1946 годзе мы поўнасцю асвоілі даваенную пасяўную плошчу, увялі правільны палявы севазварот і стварылі базу для развіцця іншых галін калгаснай гаспадаркі».

– Усё адное і тое ж, – Наста выцягнула наступную газету з сярэдзіны стоса, бы карту з калоды. Нібыта гадала на лёс.

Грымела і скакала ў рондалі бульба. Чакаць заставалася яшчэ сем хвілін.

«Уважліва і ўсебакова абмяркоўвалі калгаснікі справаздачу сваіх экскурсантаў у перадавы калгас “Перамога”. “Мы былі ў іх на грамадскім дварэ перад выхадам людзей на працу. Ну, ведаеце, калі-б у нас так выходзілі на працу, то мы даўно-б расквіталіся з сенакашэннем. У іх-жа, як сонца ўзышло, адзін перад другім на працу спяшаюцца”.

Голас калгасніцы Марыі Журык: “А ў нас чакаюць, пакуль не прыйдзе брыгадзір і не пастукае ў акно. Таму ў нас і працадзень нізкі”».

– Чуеш, голас калгасніцы Марыі Журык. Яе няма, а голас застаўся.

Пяць хвілін.

«У заходніх абласцях праведзена велізарная работа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод жанчын».

Чатыры.

«Калгасніца Фядора Шруб. Па яе прыкладу ўсе 42 жняі пачалі выконваць дзённыя заданні на 200–250 працэнтаў».

Тры.

«Агітатар звеннявая Алена Палынь. Яна не абмежавалася ўстаноўленым ёю рэкордам, а забяспечыла перавыкананне норм усімі членамі яе звяна».

– Што гэта ты чытаеш? Жаночая проза?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Русалкі клічуць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Русалкі клічуць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі
Уладзімер Арлоў
Камила Лекберг - Русалката
Камила Лекберг
Олександр Тесленко - Кам’яне яйце
Олександр Тесленко
Роберт Грейвз - Уик-энд в Кам-Татэс
Роберт Грейвз
Винцент Дунин-Марцинкевич - Пінская шляхта
Винцент Дунин-Марцинкевич
libcat.ru: книга без обложки
Альбер Камю
libcat.ru: книга без обложки
Александр Грин
Алесь Тарановіч - Берлінская мазаіка
Алесь Тарановіч
Кухмістр Верашчака - Літвінская кухня
Кухмістр Верашчака
Отзывы о книге «Русалкі клічуць»

Обсуждение, отзывы о книге «Русалкі клічуць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x