Зараслава Камінская - Русалкі клічуць

Здесь есть возможность читать онлайн «Зараслава Камінская - Русалкі клічуць» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Русалкі клічуць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Русалкі клічуць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Замагільны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае цікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай?
Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русалкі клічуць.

Русалкі клічуць — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Русалкі клічуць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сярод русалак сястра мая. Маці казала, што гэта яны яе паклікалі. Я была яшчэ маленькая, а сястра – ужо вялікая, у дзеўках доўга сядзела. І вось, паклікалі. Маці распавядала: там, на дне возера, такая самая вёска, што пад зямлю даўно правалілася, вадою яе заліло, вось і возера сталася. І туды мая сястра пайшла. Там і царква ёсць: па восені, калі вельмі ціха навокал, чутно, як званы звіняць, – старыя пальцы павольна чысцілі бульбіну, адкідвалі лушпінне.

– А цябе клікалі?

– І мяне, дачушка, клікалі. Але я выдужала. Хоць і галодны быў год, а змагла адмовіцца. Ноччу галасы іх пачула:

«Хадзем да нас, да цябе па гэтай дарозе сёстры твае хадзілі і дзесяць гадоў таму, і сто гадоў». Да самага возера я дабегла і ўжо шлях пабачыла да той цэркаўкі, але спынілася. Стаю на беразе, Ліду сваю клічу, каб прыплыла, пашкадавала, але не азвалася яна. Бо русалкі толькі на голас сваіх адгукаюцца, а я не русалка, хоць і сястра яе.

Паплакала ды вярнулася. А пасля неяк тут выправілася – Грышу свайго сустрэла, дзеткі з’явіліся. Ды вось зноў адна, – Тоня адкусіла бульбіну.

– А зараз ёсць русалкі?

– Ёсць, канешне, па азёрах ды па рэках. У вайну іх поклічу не чутно было. Ды й смерць тых, хто да русалак ішоў, па дарозе перахоплівала. Не патрапіць было ніяк у свет спакою, не схавацца.

– А Альжбэта пра русалак ведае?

– Ведае. У нас усе ведаюць, толькі маўчаць. І ты пра гэта маўчы. Пра гэта казаць зараз забаронена, ды толькі яно ўсё роўна жыве.

Стала зусім ціха, як пад вадою, і цёмна. Час ісці дамоў, класціся спаць, бо заўтра на працу.

Для бабкі, пэўна, гэта была адзіная размова за дзень.

І для Марылі таксама.

Класціся спаць, але хутка падымацца і ісці на возера. Плаваць.

* * *

Насцін шлях на працу пачынаўся з люстэрка ў ванным пакоі: шкло зацягнута парай, ды праз яе ўсё роўна відаць каштанавыя валасы і цёмныя вочы. Пасля – пераходзіла да люстэрка ў калідоры: тут бачныя і маленькія зморшчынкі каля вачэй. Губы крыху падфарбаваць.

Пасля – вітрына крамы, якую мінала штораніцы: там Наста адбівалася быццам у бруднай, глыбокай вадзе – шэрая постаць, рысы не разабраць.

Пасля – адбітак у дзвярах аўтобуса: круглы твар, толькі на секунду, бо дзверы расчыняліся – адлюстраванне знікала.

Пасля аўтобуса – шкло на прахадной: на ўвесь рост – красоўкі, джынсы, куртка. Пасля – дзверы ў будынак: прыгледзелася – валасы растрапаліся, паправіла.

Наста сачыла за сабой, нібы шукала пацверджанне, што яна існуе: так яна выглядае зараз, вось гэта – яна. Апошняе адлюстраванне – у старым камп’ютары, чорна-белае: тут яна бачыла сябе ўжо тры гады.

Наста: Я ўжо тры гады тут

Ліза: Віншую. Сёння святкуем?

Штораніцы Наста правальвалася ў працу, яку калодзеж, і там, у калодзежнай цемры, гублялася – пісала і рэдагавала, забыўшыся пра сябе, пра ежу і спатканні. І ніколі не адмаўлялася ад заданняў, прымала іх як выклік: сядзела вечарамі і на выходных, толькі каб справіцца на выдатна. Так, звычка засталася з універсітэта. Тады Юра жаліўся, што ўвесь яе час забірае вучоба і дзеля яго нічога не застаецца, а зараз ён жаліўся на Насціну газету.

Ліза казала ёй, што гэтага ніхто не адзначыць – нікому тут не патрэбныя добры стыль, прыгожая мова. Але як жа інакш? Калі ёй даручылі, значыць, працу неабходна выканаць, і выканаць так, каб не свярбела сумленне.

– Па тэлевізары гаварылі, тыя, хто робіць сэлфі, насамрэч хворыя, – гэта павіталася Марыя Сяргееўна, яе адзіная калега. Апроч іх у заводскай газеце была толькі галоўная рэдактарка, якая выдумляла тэмы ці не для кожнага артыкула.

Наста ўсміхнулася ў адказ, нібы зразумела жарт.

Наста: Я яе калі-небудзь заб’ю

Ліза: Забі

Дык што?

Наста: Сёння ж панядзелак Ліза: Ну, як пішацца?

Нядаўна Ліза яе напалохала – прапанавала: «А ты знайдзі тэму сама і напішы, што хочаш». Ужо некалькі дзён Наста нічога не магла прыдумаць.

– Калі шмат пісаць у смартфоне, пачынаюцца праблемы з вялікім пальцам. Гэта будзе адна з галоўных праблем вашага пакалення. Калі ты здасі артыкул пра зборы?

– Пачынаю.

– Ну то выпі спачатку са мной гарбаты, – Марыя Сяргееўна кінула ў кубак пакецік і паклала побач дзве цукеркі. – На выходных зноў Лёша тэлефанаваў. Гэтым разам едзе ў камандзіроўку ў Самару.

Лёша, сын Марыі Сяргееўны, правацаў у рэспубліканскай газеце і быў не тое, што Ліза з Настай.

Наста: Яна зноў пра яго пачала

Ліза: Трывай

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Русалкі клічуць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Русалкі клічуць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі
Уладзімер Арлоў
Камила Лекберг - Русалката
Камила Лекберг
Олександр Тесленко - Кам’яне яйце
Олександр Тесленко
Роберт Грейвз - Уик-энд в Кам-Татэс
Роберт Грейвз
Винцент Дунин-Марцинкевич - Пінская шляхта
Винцент Дунин-Марцинкевич
libcat.ru: книга без обложки
Альбер Камю
libcat.ru: книга без обложки
Александр Грин
Алесь Тарановіч - Берлінская мазаіка
Алесь Тарановіч
Кухмістр Верашчака - Літвінская кухня
Кухмістр Верашчака
Отзывы о книге «Русалкі клічуць»

Обсуждение, отзывы о книге «Русалкі клічуць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x