Мікола Адам - Беларускі раман

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - Беларускі раман» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Київ, Год выпуска: 2017, Жанр: Современные любовные романы, foreign_contemporary, foreign_language, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі раман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі раман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя героі рамана – два браты, якія знаходзяцца ў пошуках кахання. Мікіта Корбут назаўсёды захаваў моцныя пачуцці да таленавітай актрысы Веранікі Берднік, але новае знаёмства дае новую надзею. Вадзім па волі прывабнай дзяўчыны трапляе ў такую ж непрыемную сітуацыю, якая некалі здарылася са старэйшым братам. Абставіны вакол герояў увесь час змяняюцца, іх наступны крок абсалютна непрадказальны, што трымае чытача ў напружанні. Аўтар моцны найперш псіхалагізмам – здольнасцю выяўляць душэўны стан персанажаў, неадступна фіксаваць эмацыянальную рэакцыю герояў на ўчынкі і рэплікі. Па родзе дзейнасці галоўны герой твора Мікіта Корбут прафесійны пісьменнік, у мінулым – таленавіты акцёр. У выніку раман цікавы не толькі як гісторыя кахання, але і як выдатная магчымасць апынуцца ў літаратурным асяроддзі Мінска самага пачатку 2000-х гадоў: некалькі разоў зазірнуць на пасяджэнні знакамітага літаб’яднання «Першацвет», патрапіць у адмысловую культурную суполку «Вулей». Некаторыя персанажы маюць сапраўдныя імёны, іншыя хаваюцца пад змененымі, але вельмі пазнавальнымі прозвішчамі.

Беларускі раман — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі раман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ды ведай ты хоць дзесяць тэкстаў! – не сціхаў рэжысёр. – Ты разумееш, што такое сцэна? Што такое пот? Калі пад пахамі толькі ў выніку аднаго выхаду смярдзіць, як…

– Сяргей Міронавіч!.. – абарваў яго Корбут.

– І на самай справе, чаго гэта я? – нібыта апамятаўся рэжысёр. – Назавіце сябе! – звярнуўся раптам да дзяўчыны.

– Вераніка, – усміхнулася пераможна тая. – Вераніка Берднік.

– Берднік? – пераглянуліся рэжысёр з Корбутам.

– Я малодшая сястра Ларысы, – дадала Вераніка.

– М-да, – вымавіў рэжысёр. – А дзе вучышся?

– Першы курс тэатральнага.

Рэжысёр зірнуў на Корбута, нібыта пытаючыся парады ў яго.

– Добра, – прамовіў ён пасля непрацяглай паўзы. – Паспрабуем. Для больш глыбейшага ўспрымання парэпетуем у касцюмах. Даю дзесяць хвілін на пераапрананне. Мікіта, час пайшоў!

…Вераніка паказала сябе даволі падрыхтаванай для той ролі актрысай. Корбут адчуваў сябе на сцэне з ёю не вядучым, а вядомым, хаця лічыўся ўжо даволі вопытным, маючы за спінай тры кінаролі ў партнёрстве з яшчэ невядомым тады Харацьянам, Корбутавым аднагодкам, дарэчы, Карачанцавым і Алісай Фрэйндліх. Яму прарочылі шумны поспех і ўдалую кар’еру, як у Савецкім Саюзе, так і за яго межамі. Але ўжо тады, калі толькі-толькі Корбут пазнаёміўся з Веранікай, ён падумваў пра Афганістан, пра свой удзел у той вайне. Корбут кінуў Купалаўскі тэатр і пайшоў да Сяргея Міронавіча, паціху збіраючы рэчы ў далёкую дарогу. Але гэта потым. Спачатку была рапсодыя кахання…

Да Дома літаратара Корбут прыйшоў без пяці хвілін на шостую. Пакурыў ля ўвахода, пасля зайшоў у памяшканне, дзе каля лесвіцы яго сустрэў Цімашэнка – каранасты, сівавусы, з невялікім жывоцікам мужчынка.

Яны парукаліся, і Цімашэнка павёў сябра за сабою ўверх па лесвіцы на трэці паверх.

Моладзі ў пакоі было багата, што вельмі ўзрадавала Корбута; радавала яго і тое, што большасць з прысутных – дзяўчаты, хоць яго раманы даволі жорсткія для ўспрыняцця. Пільны і назіральны позірк майстра адзначыў для сябе і вельмі прыгожага маладога чалавека, што сядзеў ля акна, бадай, адзінага сярод дзяўчат.

– Бачыш, Корбут, – ляпнуў па плячы Цімашэнка, – хлопцы вершы пішуць…

– Прыгожыя хлопцы павінны пісаць і прыгожыя вершы, – усё яшчэ пазіраючы на таго юнака, прамовіў Корбут.

– Так, – пагадзіўся Цімашэнка. – Тарас наш Кутняк сёння прыйшоў узрадаваны, вершы новыя напісаліся, – кінуў позірк на прыгожага хлопца. – Аднак сядай, Мікіта, – прапанаваў Корбуту крэсла побач з сабой за рэдактарскім сталом.

Моладзь чамусьці падзялілася як бы на два лагеры. Дзяўчаты – з аднаго боку, хлопцы – з другога, калі не ўлічваць маладога паэта Кутняка, які знаходзіўся паміж. Корбут не ведаў, што ім казаць, маладым, прыгожым, таленавітым, мабыць, многія з прысутных друкаваліся ўжо і неаднойчы, некаторыя займелі ўласныя зборнікі вершаў. Пачынаць з банальнага «як трэба пісаць», Корбут саромеўся, таму што сам не ведаў, як трэба. А пачні, гэтыя маладыя геніі абвергнуць яго з маланкавай хуткасцю, прыводзячы ў доказ свае творы.

На шчасце, пачаў гаворку Цімашэнка. Ён распавёў моладзі Корбутаву біяграфію і пра свае стасункі з ім, пакуль сам Корбут абмацваў сваім вострым прымружаным позіркам, нібыта пальцамі, кожны твар, кожныя вочы прысутных. Ён часта спыняўся на бездакорным, з правільнымі рысамі, твары Кутняка. Корбут ніколі не чуў і не чытаў яго вершаў, але па ўсёй яго паставе, па сумнай засяроджанасці вачэй адчувалася, што перад ім асоба, хай не паэт, але асоба. А гэта значней, чым…

Цімашэнка штурхануў яго плячом, вачыма загадваючы казаць што-небудзь. Не для таго ж яго паклікалі, каб сядзеў, як слуп, а ім любаваліся б, быццам статуяй Свабоды, хаця гэта было б нядрэнна. Аднак не паспеў Корбут вымавіць і слова, як узнікла першае пытанне, затым другое, трэцяе… Пытанні задаваліся самыя розныя, нават пра інтымнае жыццё. Відаць, каму што баліць, пра тое і пытаецца. Але сустрэча адбылася. Сустрэча спадабалася. Спадабаліся твары творчай моладзі, што нагадвалі лішні раз аб неўміручасці беларускай літаратуры.

– Ну як, ты задаволены? – спытаўся Цімашэнка Корбута, калі той падпісваў апошняй жадаючай сваю кніжку.

– Вельмі, – усміхнуўся Корбут, хаваючы асадку ў кішэню пінжака.

Яны засталіся ўдвух. Цімашэнка прапанаваў прыняць па маленькай, Корбут не адмовіўся.

– Яшчэ б, – смяяўся Цімашэнка, адкаркоўваючы бутэльку. – Калі такое было, каб Корбут адмовіўся выпіць!

– Я нават не ўяўляю, калі такое будзе, – у тон яму адказаў Корбут. – За што п’ем?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі раман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі раман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускі раман»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі раман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x