Мікола Адам - Беларускі раман

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Адам - Беларускі раман» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Київ, Год выпуска: 2017, Жанр: Современные любовные романы, foreign_contemporary, foreign_language, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларускі раман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларускі раман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя героі рамана – два браты, якія знаходзяцца ў пошуках кахання. Мікіта Корбут назаўсёды захаваў моцныя пачуцці да таленавітай актрысы Веранікі Берднік, але новае знаёмства дае новую надзею. Вадзім па волі прывабнай дзяўчыны трапляе ў такую ж непрыемную сітуацыю, якая некалі здарылася са старэйшым братам. Абставіны вакол герояў увесь час змяняюцца, іх наступны крок абсалютна непрадказальны, што трымае чытача ў напружанні. Аўтар моцны найперш псіхалагізмам – здольнасцю выяўляць душэўны стан персанажаў, неадступна фіксаваць эмацыянальную рэакцыю герояў на ўчынкі і рэплікі. Па родзе дзейнасці галоўны герой твора Мікіта Корбут прафесійны пісьменнік, у мінулым – таленавіты акцёр. У выніку раман цікавы не толькі як гісторыя кахання, але і як выдатная магчымасць апынуцца ў літаратурным асяроддзі Мінска самага пачатку 2000-х гадоў: некалькі разоў зазірнуць на пасяджэнні знакамітага літаб’яднання «Першацвет», патрапіць у адмысловую культурную суполку «Вулей». Некаторыя персанажы маюць сапраўдныя імёны, іншыя хаваюцца пад змененымі, але вельмі пазнавальнымі прозвішчамі.

Беларускі раман — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларускі раман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Твае школьніцы, Косця, бачылі не тое, што п’янага пісьменніка, а…

– Добра, добра, нічога не маю супраць, – спыніў яго Цімашэнка, – але абяцай, што прыйдзеш цвярозы.

– Ты дрэнна мяне ведаеш, Косця, – прамовіў Корбут. – Я магу і пакрыўдзіцца. Апошні раз я піў на тваім дні нараджэння, калі ты памятаеш…

– Ды добра, Мікіта, я жартую, – рассмяяўся ў трубку Цімашэнка. – Папярэдне рыхтуйся да шквалу пытанняў. Абяцаю, што цябе імі засыплюць, як снегам.

– Не сумняваюся.

– Ну, тады давай!

– Шчасліва.

Корбут асцярожна паклаў трубку на апарат і выйшаў на балкон. Звычайна свежае паветра і павевы ветру яму дапамагалі засяродзіцца і адшукаць патрэбныя словы для новага твора, але не ў гэты раз. Корбут змерз, стоячы на холадзе ў адной цяльняшцы, а ў галаве замест думак гуляў вецер.

З Веранікай Берднік ён пазнаёміўся восенню. Здаецца, у верасні, у самыя апошнія дні верасня, калі было ні халодна ні цёпла і, не спыняючыся, ішлі дажджы. Тады Корбут ужо вучыўся ў тэатральным і быў заняты ў спектаклі пра дзекабрыстаў аматарскага тэатра аднаго з рэжысёраў-мецэнатаў-альтруістаў, якому цікавей працавалася з непрафесійнымі і абавязкова маладымі артыстамі. На рэпетыцыю, як і звычайна, Корбут прыйшоў а васямнаццатай без спазнення. Па зале ўжо і па сцэне насіліся акцёры, па ходу абмяркоўваючы нейкія свае праблемы.

Не прымусіў сябе чакаць і рэжысёр, высокі, плотны мужчына гадоў пад сорак з хвалістымі валасамі і сівой барадой. Нечым ён нагадваў ката з мульціка пра папугая Кешу.

– Мікіта тут? – яшчэ з парога пачуўся яго грамавы бас.

– Тут, – адгукнуўся Корбут, скідаючы куртку на спінку крэсла.

– Ларыса тут? – спытаўся рэжысёр ужо са сцэны, адолеўшы за некалькі секунд даволі доўгі праход сваімі аграмаднымі кінг-конгаўскімі крокамі.

Няпоўная трупа акцёраў азірнулася па баках у пошуках Ларысы, але той нідзе не было.

– Мне гэта вельмі падабаецца! – задумліва прамовіў рэжысёр. – Праз два тыдні – спектакль!..

– Сяргей Міронавіч, Ларыса не зможа граць у гэтым спектаклі, – прамовіла нікому не знаёмая дзяўчына, што хутка набліжалася да сцэны.

– Гэта яшчэ чаму? – здзівіўся рэжысёр. – А хто будзе граць? Я?

– Яна дзіка прабачаецца, – працягвала дзяўчына. – Але за ёю прыехаў муж з Поўначы, і толькі што я праводзіла іх у аэрапорт.

– Фантастыка! – прамовіў рэжысёр, правёўшы рукою па барадзе.

Увесь гэты час Корбут стаяў спінай да дзяўчыны, намагаючыся скруціць папяросу з газетнай паперы. Але то тытунь рассыпаўся, то папера расклейвалася, то папяроска такая ўжо хударлявая атрымлівалася, што Корбуту рабілася сорамна за яе: а калі хто пабачыць, што падумае? Дый замучыўся ён торгаць нагой па паркеце, распіхваючы такім чынам рассыпаны тытунь па кутах.

– А хто будзе граць? – хутчэй самому сабе, чым прысутным, сказаў рэжысёр, паволі сыходзячы са сцэны па рыпучых прыступках. – Ты? – утаропіўся ён у незнаёмую дзяўчыну.

– А чаму б і не? – нахабна прамовіла тая.

Некаторае імгненне рэжысёр моўчкі глядзеў на яе, муляючы губамі, затым істэрычна моцна засмяяўся, балансуючы вялікім жыватом, абцягнутым белым цёплым гольфам, які нагадваў бочку з півам.

– Не, ты ўяўляеш, Мікіт, – праз смех вымавіў рэжысёр, – што яна заяўляе? Засталося два тыдні. Яна, не цямячы нічога ў рабоце тэатра, заяўляе, што выканае галоўную жаночую ролю?

Упэўненыя словы дзяўчыны прымусілі Корбута звярнуць на яе ўвагу.

Яна свабодна стаяла насупраць рэжысёра, трымаючы рукі ў кішэнях доўгага чорнага паліто. На ёй былі вязаны белы швэдар і раскляшоныя штаны. Каштанавыя валасы, расчасаныя на прабор і за маленькія вушкі, крыху не даставалі плячэй; вочы, колеру цёмнай моцнай гарбаты, без страху і сумнення пазіралі то на яго, то на рэжысёра. Скура на твары дзяўчыны вылучалася матавай чысцінёй і непараўнальнай гладкасцю ядвабу; нервовыя вытанчаныя бровы, іх узлёт, у меру і з густам нафарбаваныя вусны, тонкі, невялікі, крыху зусім непрыкметна ўздзёрнуты цікаўны носік і пікантна-эратычнае зернейка радзімкі над верхняй губкай нявольна прымушалі надоўга спыніць свой позірк на іх. Вочы мелі ледзь заўважную раскосасць, але гэта прыдавала своеасаблівы шарм агульнаму партрэту дзяўчыны.

– А, можа, паспрабуем, Сяргей Міронавіч? – не адводзячы позірку з ейнага твару, прамовіў Корбут.

– Ты ўяўляеш, у што мне гэта абыдзецца? – чамусьці выбухнуў рэжысёр. – Толькі на Ларысу колькі мы забамбілі часу, памятаеш?

– Я ведаю цалкам увесь тэкст, – паведаміла дзяўчына.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларускі раман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларускі раман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларускі раман»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларускі раман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x