Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Але вернемся да Шпэта», — прапанаваў я, калі, вядома, яна не супраць. Яна сказала, што не супраць; калі Шпэт узяўся за даручэнне яе бацькі, яна спадзявалася, што ён дакапаецца. Дакапаецца да чаго? Да таго, хто падбухторыў яе бацьку на забойства. «Не надта лагічна», — сказаў я. «Чаму ж?» — адказала яна, гэта яна падбухторыла. У яе ж быў выбар. Атрымліваецца замкнутае кола, канстатаваў я, спярша яна валіла віну на бацьку, цяпер на сябе. Мы абое вінаватыя, сказала яна, Ну, гэта ўжо нейкае вар'яцтва. А яна і ёсць вар'ятка. «Далей», — скамандаваў я. Яна не давала вывесці сябе з раўнавагі. Калі пасля таго, як бацьку апраўдалі і ён з'ехаў, Шпэт груба накрычаў на яе і ўжо мала не дабраўся да ісціны, а яна пайшла да начальніка паліцыі і ва ўсім яму прызналася. «Гэта ж як разумець?» — спытаў я. Яна прызналася, яна прызналася ва ўсім, паўтарыла Элен. «Ну і што?» — спытаў я. Яна памаўчала, потым адказала, што начальнік паліцыі спытаўся ў яе гэтак сама «Ну і што?». Пасля чаго раскурыў цыгару і сказаў, быццам усё гэта — леташні снег, Бэна сам пакінуў жыццё, высвятляць задам наперад, хто менавіта страляў, альбо — куды ўжо там — даваць нырца ў Тэмзу і шукаць там рэвальвер не ўяўляецца магчымым, бываюць выпадкі, калі справядлівасць траціць сэнс і ператвараецца ў фарс. Яна хай ідзе сабе дамоў, а ён сваёй чаргой забудзе, пра што яна яму тут распавядала. Чаму яе бацька ані словам не памянуў Шпэта? — спытаўся я. Ён яго забыў, адказала. І Штусі-Лойпіна таксама, сказаў я. Увогуле вельмі дзіўна, сказала, яе бацька перакананы, што забойства ўчыніў не ён, а Бэна. Яна адзіная, каму яшчэ вядома, што забойцам быў яе бацька. А ці дакладна ёй гэта вядома, спытаў я, хоць і мала верагодна, але, магчыма, забойцам усё-такі быў Бэна. Яна заматала галавой. Не, бацька. Яна аглядала рэвальвер, які дастала з кішэні міністра, а дома сама яго зарадзіла.

Я спытаўся, навошта яна мне ўсё гэта расказала. Яна здзіўлена паглядзела на мяне. Тады навошта я пераслаў ёй рукапіс? Толькі каб дакапацца да праўды? Я перш за ўсё пісьменнік, якога цікавіць не чужая праўда, а свая ўласная, я думаю толькі пра тое, каб напісаць раман, і ні пра што іншае, і калі выйдзе кніга, дык яна будзе падпісана маім імем, а не імем Шпэта. Каму належыць рукапіс, мне ці Шпэту, ведаю толькі я, а я кажу, што атрымаў яе ад начальніка паліцыі. Яна таксама ведала старога балбатуна, ён часта бываў у гасцях у яе і яе бацькі і шчыраваў з ім. Гэтак сама ён мог шчыраваць і са мной. Але ўжо калі я хачу скарыстацца ёю, дык не трэба апісваць яе як гётэўскую жанчыну, якіх трэба пералупцаваць усіх да адной, настолькі яны занудлівыя, калі, вядома, не лічыць Філіны, адзінай з ягоных твораў, з якою старэнькі і сам не цураўся пераспаць. І Элен нерухома паглядзела перад сабою. Міма акна, пасвістваючы, прайшоў той самы хлопец. А ці знайду я сам дарогу? Я развітаўся. Стары па-ранейшаму ганяў шары. Ад борта дубэльтам.

Без чвэрці два. Я заходжу да сябе ў кабінет. Калі я абсталёўваў яго, з акна было відаць возера. Цяпер возера засланілі дрэвы. Некалькі дрэў нават давялося ссячы, тыя, якіх яшчэ не было, калі я сюды ўехаў. Сячы дрэвы вельмі шкада, іх не сякуць, іх забіваюць. А дуб вырас вялікі і магутны. Па дрэвах я адчуваю бег часу, свайго часу. Не так, як вызначаю яго, гледзячы ў неба. Не без журботы знаходжу там Сіта, Альдэбаран, Капэлу, зімовыя зоркі, хоць на дварэ яшчэ лета, — прыкмета таго, што за траціну года робішся на год старэйшы. У небе пракручваецца аб'ектыўны, вымерны час чалавека амаль шасцідзесяціпяцігадовага ўзросту, суб'ектыўна ж час рухаецца разам са мною і з дрэвамі ў бок смерці, і тут ужо яго нельга вымерыць, можна тольакі адчуць. А як успрымае час Зямля? Я гляджу на начное возера, яно зусім не перамянілася, калі адхіліцца ад таго, што начворылі з ім людзі. І як успрымае свой узрост сама Зямля? Аб'ектыўна? Ці здаецца сабе старажытнай? Чатырох з палавінай мільярдаў год? Альбо суб'ектыўна лічыць, быццам уступіла ў найлепшую пару свайго жыцця, бо можа мінуць яшчэ сем мільярдаў гадоў, перш чым яе спапяліць сонца? Альбо яна ўспрымае час на маланкавай хуткасці, калі адчувае сябе нецярплівай, няспыннай сілай, бурліць і кіпіць усярэдзіне, адрывае кантыненты адзін ад аднаго. Грувасціць горы, ссоўвае пліты, насылае моры на сушу, а наша блуканне па цвёрдым грунце ці не ёсць на самой справе хадзьба па грунце хісткім, які штогадзіны, штохвіліны пагражае раззеўрыцца і паглынуць нас? І нарэшце, як там яно з часам роду людскога? Мы вымералі яго з усёй даступнай нам аб'ектыўнасцю, мы падзялілі яго на старажытны час, сярэднявечча, новы час і ноўшы ў чаканні яшчэ найноўшага; ёсць падзелы і больш тонкія, калі, напрыклад, за спадкамі Ўсходу ідзе эпоха грэкаў, у якой змыкаюцца Цэзар і Хрыстос, за ёю па пятах ідзе эпоха веры. Рэнесанс радасным звонам абвяшчае век Рэфармацыі, а за ім ідзе век, калі нястрымна падрастае розум, ён падрастае і па сённяшні дзень, усё падрастае і падрастае, а на дробязі проста не трэба зважаць. Першая сусветная вайна, і Другая, і Асвенцім былі ўсяго толькі эпізодамі, Чаплін больш вядомы свету, чым Гітлер, у Сталіна дагэтуль вераць адны албанцы, а ў Мао — некалькі перуанскіх тэрарыстаў, сорак гадоў міру — гэта вам чагосці вартае, праўда ж, не ўсюды а толькі для звышдзяржаваў, яшчэ ў Эўропе, ну і на Ціхім акіяне — у агульным і цэлым, і ў Японіі, дачыста адмытай ад любога грэху Хірасімай і Нагасакі, і нават Кітай гасцінна расхрыствае свае дзверы пад напорам усемагчымых турыстычных бюро. Але як гэты мірны перыяд, калі ў яго наогул ёсць час, каб так называцца, — як успрымае свой час ён? Ці спыняецца ён у яго ўспрыняцці, і калі спыняецца, дык ці ведае ён, што з ім рабіць? Ці ўцякае ён ад яго? А можа праносіцца над галавой, як ураган, як тарнада, шпурляючы аўтамабілі адзін на адзін у кучу-малу, зрываючы цягнікі з рэек, разбіваючы аб скалы гіганцкія лайнеры, агнём выпальваючы гарады? Як аб'ектыўна раскручваецца час нашага саракагадовага, даступнага вымярэнню свету, час, калі сапраўдная вайна, у імя якой ідзе няспынная гонка ўзбраення, здаецца ўсё больш непамыснай, хоць планы яе выношваюцца няспынна? А наш мірны час, дзеля захавання якога мільёны выходзяць на дэманстрацыі, цягаюць транспаранты, падпяваюць рок-групам і моляцца — ці не прыняў ён даўным-даўно форму таго, што мы колісь называлі вайной, бо мы самыя дзеля свайго ж заспакаення спраўна аздабляем наш мір рознымі катастрофамі? Усеагульная гісторыя абяцае чалавецтву бясконцы час, а для Зямлі, калі меркаваць аб'ектыўна, ён, магчыма ўяўляецца толькі хуткацечным эпізодам, нават менш, чым эпізодам — нейкі інцыдэнт у межах адной зямной секунды, з пункту гледжання касмічнага амаль непаддатны ўспрыманню з ледзь прыкметным шнарам пасля сябе. Ледзь падняўшыся з зямлі, яшчэ загрузаючы ў гліне, дарыйцы наіўна думалі, што нападаюць на саміх сябе. Вось так і мы насамрэч, заледзьве ацалеўшы пасля ледніковага перыяду, нападаем на самых сябе, будзь тое ў дні міру, будзь тое ў дні вайны, мужчыны на жанчын, жанчыны на мужчын, мужчыны на мужчыен, жанчыны на жанчын, кіраваныя не розумам, а неспасцігальным у сваіх матывацыях інстынктам, які мае за плячмі на мільёны гадоў больш доўгае развіццё, чым розум. Вось гэтак, пагражаючы атамнай, вадароднай, нейтроннай бомбамі, мы ўберагаем сябе ад самага жудаснага, як тыя гарылы, барабанім сябе кулакамі ў грудзі, каб запалохаць зграі іншых гарылаў, і ў той самы час рызыкуем загінуць ад таго самага міру, які намагаемся сіламоц уберагчы, загінуць, каб голле мёртвых лясоў укрыла наша здыханне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x