• Пожаловаться

Баляслаў Прус: Грахі маленства

Здесь есть возможность читать онлайн «Баляслаў Прус: Грахі маленства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1981, категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Баляслаў Прус Грахі маленства
  • Название:
    Грахі маленства
  • Автор:
  • Издательство:
    Юнацтва
  • Жанр:
  • Год:
    1981
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Грахі маленства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Грахі маленства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Грахі маленства» ўвайшлі апавяданні вядомага польскага пісьменніка Баляслава Пруса. Змест На канікулах Антэк Грахі маленства Шарманка Камізэлька Стасевы прыгоды Цені Жывы тэлеграф Міхалка

Баляслаў Прус: другие книги автора


Кто написал Грахі маленства? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Грахі маленства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Грахі маленства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Яг-на! — зноў залямантаваў той голас.

— Зараз! Зараз! — адказала дзяўчына, бегучы каля мяне назад.

Яна з намаганнем несла цяжкага хлопца, які, прачнуўшыся, крычаў на ўвесь свет.

— Дык ён жывы? — спытаўся я ў сябра.

— Жывы і здаровы.

— А дзяўчына... яго сястра?

— Дзе там, — адказаў сябар. — Зусім чужая, нават наймічка ў іншага гаспадара, і гадоў ёй з пятнаццаць.

— І нічога з ёю не здарылася?

— Прысмаліла сабе хустку і трохі валасоў. Ідучы да цябе, я бачыў яе. Скрабла бульбу каля сяней і штосьці сабе напявала фальшывым голасам. Я хацеў выказаць ёй сваё захапленне, ды раптам усплылі на думку адно пры адным: яе дзікі парыў і мая разважлівасць перад чужым няшчасцем, і... мне так сорамна стала, што і слова не змог ёй сказаць.

— Мы ўжо такія!.. — дадаў ён і стаў ссякаць сваім дубцом прыдарожнае пустазелле.

На небе пачалі паказвацца зоркі, а халодны вецер данёс ад сажалкі кваканне жабаў і папіскванне вадзяных птушак, якія аціхалі перад сном. Звычайна ў такі час мы з сябрам строілі планы на будучыню, але сёння пра гэта гаворкі ў нас не было. Затое мне здавалася, што кусты вакол нас шэпчуць:

— Вы ўжо такія!..

Антэк

Антэк нарадзіўся ў вёсцы над Віслай.

Вёска стаяла ў невялікай даліне. З поўначы яе акружалі адхонныя ўзгоркі, на якіх шумеў сасновы лес, а з поўдня ўзгоркі гарбатыя, парослыя ляшчэўнікам, цёрнам і шыпшынай. Там найзванчэй спявалі птушкі, і туды найчасцей вясковыя дзеці хадзілі рваць арэхі ды апаражняць птушыныя гнёзды.

Спыніўшыся пасярэдзіне вёскі ды паглядзеўшы на тыя ўзгоркі, можна было падумаць, што абедзве грады іх бягуць адна да адной, каб сутыкнуцца там, дзе ўранні ўстае чырвонае сонца. Аднак гэта ілюзія.

Бо за вёскай паміж узгоркамі — даліна, перарэзаная рачулкай і ўкрытая зялёным лугам.

Там пасвілі жывёлу, і там цыбатыя буслы палявалі на жабаў, што квакаюць вечарамі.

З захаду вёску асланяла плаціна, за якой была Вісла, а за Віслай зноў вапенныя, голыя ўзгоркі.

Каля кожнай сялянскай хаты, пакрытай шэрай страхой, быў садок, а ў садку тым слівы-венгеркі, паміж якіх віднеўся чорны ад сажы комін і пажарныя драбіны. Такія драбіны ўвялі нядаўна, і людзі думалі, што яны будуць ахоўваць хаты ад пажару лепш, чым раней ахоўвалі ад яго буслянкі. І таму, калі гарэла якая-небудзь будыніна, сяляне вельмі здзіўляліся, аднак не ратавалі яе.

— Відаць, такая ўжо на гэтага чалавека божая воля, — гаварылі яны паміж сабой. — Згарэў, хоць і былі ж у яго новыя драбіны, дый штраф заплаціў за старыя, у якіх былі пялы паломаны.

У такой вёсцы нарадзіўся Антэк. Палажылі яго ў непафарбаванай калысцы, што засталася па нябожчыку браце, і хлопец спаў у ёй два гады. Пасля нарадзілася сястра, Разалія, прыйшлося ўступіць ёй месца, а самому, асобе ўжо дарослай, перайсці на лаву.

Увесь гэты год ён калыхаў сястру, а ўвесь наступны — знаёміўся са светам. Аднойчы ўваліўся ў рэчку, другім разам праезджы фурман сцебануў яго пугай за тое, што ледзь не трапіў коням пад ногі, а трэці раз сабакі так пакусалі малога, што ён два тыдні праляжаў на печы. Вопыту сабралася багата. Затое на чацвёртым годзе жыцця бацька падарыў яму сваю суконную камізэлю з медным гузікам, а маці — загадала насіць сястру.

Калі Антэку споўнілася пяць гадоў, трэба ўжо было пасвіць свіней. Ды ён не вельмі да іх прыглядаўся. Значна цікавей было глядзець на другі бераг Віслы, дзе за вапенным узгоркам раз-поразу паказвалася штосьці высокае і чорнае. Яно вылазіла з левага боку, як з-пад зямлі, ішло ўгару і ападала направа. За першым ішло адразу ж другое і трэцяе, таксама чорнае і высокае.

Тым часам свінні, па свайму звычаю, улезлі ў бульбу. Заўважыўшы гэта, маці так пахадзіла каля Антэкавай суконнай камізэлі, што хлопцу ажно дух адразу заняло. Аднак таму, што ў душы яго не было лішняй зацятасці, што хлопец быў ён добры, Антэк пакрычаў, патузаў сваю камізэлю, а тады спытаўся:

— Матуля, а што гэта такое чорнае ходзіць за Віслай?

Маці зірнула ў той бок, куды малы паказваў пальцам, і адказала:

— Там за Віслай? Ты што, не бачыш, што гэта круціцца вятрак? Ты вось свіней лепш глядзі, а то другі раз крапівою насяку.

— А той, матуля, вятрак — ён хто?

— Ат, дурніца, — адказала маці і пабегла на сваю работу. Дзе там ёй таго часу ды розуму ўзяць, каб гаварыць пра ветракі!..

А той вятрак не даваў хлопцу спакою. Бо Антэк бачыў яго штодня. І ноччу сніў яго. Такая страшная вырасла ў малым цікавасць, што аднойчы ён ушыўся на паром, які перавозіў людзей на той бок ракі, і падаўся за Віслу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Грахі маленства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Грахі маленства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Грахі маленства»

Обсуждение, отзывы о книге «Грахі маленства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.