Уладзімір Караткевіч - Лятучы Галандзец

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лятучы Галандзец» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лятучы Галандзец: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лятучы Галандзец»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лятучы Галандзец — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лятучы Галандзец», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Мы не павінны цяпер выпусціць з-пад увагі адно аднаго. Гэта будзе... проста жахліва.

Яна глядзела ўбок:

- Заходзьце, я буду рада.

Лявон выйшаў на вузкую ціхую вуліцу крыху прыгаломшаны. Вецер адразу растрапаў яго валасы, паімчаў далей, салёны, марскі.

- Чалавек думаў, што досыць з яго, што ён апёкся. Чалавек - дурань.

Малады чалавек са стракатым гальштукам, што зноў аціраўся вулкаю, паглядзеў на яго засяроджаны твар i хіхікнуў яму ў спіну. Лявон не заўважыў.

ІV

Бурштынавае мора стала цёмна-бутэлечным, i першыя агні загарэліся ў гaвaнi, калі Лявон падагнаў шлюпку да прычала i дапамог Марыі Сяргееўне выйcцi з яе. Ix пахіствала, твары сталі зусім бронзавымі. Ад солі і цяжкіх вёслаў у Лявона гарэла скура на руках.

Гэта было праз два дні пасля ix першай сустрэчы. Цэлы гэты дзень яны правялі на беразе, а пасля ў моры. Цяпер быў толькі позні вечар, шапацелі дрэвы. Жахліва хацелася ecцi.

Калі праходзілі паўз рэстаран, з веранды якога лілося на пясок няяркае святло, Касачэўскі прапанаваў:

- Зойдзем?

- Мне прапаноўвалі, - сказала яна. - Я ніколі не хадзіла. Не люблю. Але...

Яна паглядзела на яго твар, што раптам зрабіўся няшчасным.

- Добра, зойдзем. Толькі сядзем убаку, цixa.

Стары афіцыянт-латыш правёў ix на веранду i пасадзіў за столік, у куток. Грала ціхая музыка, вецер шапацеў накрухмаленымі aбpycaмi. Праз шкло келіха клаўся на твар Марыі блакітны адбітак. Яна сядзела, закрыўшы вочы. Напэўна стамілася. А ён сядзеў i глядзеў на яе i нечакана падумаў, што вось век бы так сядзець і глядзець на гэты зусім просты твар.

- Пра што вы думаеце? - спытаў ён.

Яна расплюшчыла вочы, усміхнулася:

- Я думала пра тое, што гэтыя дні - добрыя дні. Я стала вельмі моцнай. Я ведаю цяпер, што ёсць на зямлі мары i добрыя прывіды. А пра што думалі вы?

- Я думаю, што жыццё маё было бедным да гэтых дзён, што я быў ёлуп i хлапчук, пакуль не атрымаў гэтага ліста з казачнага карабля.

- Не трэба, - ледзь чутна сказала яна. - Гэта проста выдумка, нас выдумаў другі чалавек.

- I добра, - рашуча адказаў ён.

У гэты час пачуліся громкія галасы ля дзвярэй: у рэстаран уваходзіла новая кампанія, ужо злёгку падпіўшы.

Яны селі непадалёку ад ix, за сцяной кветак: Грабоўскі, даўні малады чалавек з занадта калматай канадкаю, "грыбазвон" i... той самы хлопец са стракатым гальштукам, якога Лявон сустрэў тады на вуліцы, ля Марыіных дзвярэй. Яны смяяліся, размаўлялі, але іхняя весялосць здавалася Касачэўскаму такой ненатуральнай, што ён скрывіўся, як ад болю. Марыя ўзяла яго за плячо.

- Не трэба так.

Галасы выбухнулі смехам: ад дзвярэй iшoў Моршч, маленькі, смешны, з памятым тварам. Кінарэжысёр махнуў яму рукою, запрашаючы за стол. Моршч усміхнуўся, сеў.

- Дзе ты быў, стары? - спытаўся Грабоўскі.

- У Мінск ездзіў на тры дні, справы былі.

- Хо, душа цёмная, дык, значыцца, ты нічога не ведаеш? Мы тут добра пазабаўляліся, напэўна ўвесь Miнcк смяяцца будзе.

- Вось Вінцук яшчэ не чуў, раскажы яму, - пaпpaciў "грыбазвон". - Смяяцца будзеш, сэрца маё.

Грабоўскага не трэба было прасіць. Ён зручна сеў, паглядзеў на памяты твар Моршча i закурыў:

- М-ну, сынок, ты памятаеш нашу спрэчку наконт Лявона. Мы тады вельмі раззлаваліся на цябе. Памятаеш, як ты казаў пра каханне, што як удар бліскавіцы, пра казачных прынцэс i пра тое, што ў Касачэўскага асаблівы зрок на казку ў жыцці, а мы з тобою каратказорыя, бо не бачым гэтага, незвычайнага, у кожнай рэчы.

- Так, - сказаў Моршч. - Магу напомніць: "Выпадак, які для нас проста смешны, для яго паўстае ў такім павароце, што ён бачыць: гэта казка, гэта паэзія... Таму што ён жыве. А мы..."

- Ну хопіць, хопіць. Скажы яшчэ, што мы толькі жывацеем. Вось мы i вырашылі разыграць яго, каб стаў твар у твар з жорсткай рэчаіснасцю, афарбаванай пад казку. Я ж кажу: мара заўжды разаб'ецца аб жыццё, як шклянка аб .чыгун.

- Ну, - непрыхільна прабурчаў Моршч.

- Ну i вырашылі стварыць яму такія умовы i паглядзець, што з гэтага будзе. Ты ведаеш, мы з гэтай старой пасудзіны зрабілі цудоўнае судна, сапраўдны даўні брыг. Для кіназдымак проста ідэальны: прыгожы, рухлівы, імпэтны. Аж у маім сэрцы нешта варухнулася, як пабачыў... А ідэю я ўзяў з той кнігі, што ляжала ў яго на стале: "Лятучы Галандзец" часам перадае на бераг лісты да людзей, якія даўно памерлі. Мы ведалі, дзе паддоследны бывае па начах.

Касачэўскі спуджана паглядзеў на Марыю. Вось нечакана нарваліся.

Яна сядзела ў белай сукенцы і жакеце, у белых туфліках, сядзела вельмі спакойна. Слухала. Лявон падумаў, што пайсці зараз адсюль нядобра, атрымаецца, што ён спудзіўся размоў аб сабе. Таму змаўчаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лятучы Галандзец»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лятучы Галандзец» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лятучы Галандзец»

Обсуждение, отзывы о книге «Лятучы Галандзец» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x