Уладзімір Караткевіч - Лятучы Галандзец

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лятучы Галандзец» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лятучы Галандзец: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лятучы Галандзец»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лятучы Галандзец — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лятучы Галандзец», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Чакайце, няўжо сцэнарый у вершах?

- Што вы. П'есу пакуль што не ўзяліся ставіць. Але я маю звычай чытаць усё, што датычыцца героя. Дакументы, успаміны, іншыя творы пра яго. Ну i ролю гэтую цалкам вывучыла. Так мне лягчэй. Да таго ж, я думаю, што пасля таго як фільм выйдзе на экраны, п'есу будзе ставіць наш тэатр. Спахопіцца...

- Я думаю, што гэта будзе здорава, - шчыра сказаў Касачэўскі. - Роля ў вашых магчымасцях. Добрая будзе штука.

І калі яна раптам глянула на яго падазрона, ён шчыра разрагатаўся.

- А я... а я, дурань, ледзь не паверыў немажліваму. Чорт яго ведае, думаю, калі лісты перадаюць з "Лятучага Галандца", калi захаваўся гэты дом ля старой вежы, - чаму, думаю, не жыць у ім ценю былога, які пражыў тры стагоддзі i якраз збіраецца атруціцца.

Яна глянула на яго сур'ёзна:

- Не трэба смяяцца з гэтага. Каб я не бачыла, што вы на хвіліну ўсур'ёз паверылі, я адразу выгнала б вас за дзверы. Можа, вы i не такі чалавек, але за гэтую хвіліну вам многае даруецца.

- Ваша праўда, - пасур'ёзнеў Лявон. - Але ж гэты карабель...

- І гэта проста, вельмі проста. Калі ехалі сюды, многа гаварылі пра тое, што патрэбен карабель. Напэўна адшукалі недзе старую пасудзіну, адрамантавалі, падгрыміравалі пад старажытнасць - i вось яно ўсё i адбылося.

Лявон пасуравеў:

- Дык, значыцца, гэта ўсё нечы жарт. Дурны жарт, няварты сапраўднага чалавека. Я, вядома, не верыў, але ўсё ж...

- Але ўсё ж у глыбіні душы вашай жыла вера. І гэта добра.

- Гэта мне пакаранне, - сказаў Лявон. - Я занадта замкнуўся. Дзюны, мора, захад сонца, кнігі. У бойцы з рэалізмам я адхіснуўся ад апошняга і атрымаў па галаве... Дрэнна мне, крыўдна...

Яна раззлавалася:

- Прабачце, але гэта лухта. Усё адбылося як трэба. На хвіліну мы паверылі, што казкі будуюцца не на пяску. Як вам не сорамна крыўдаваць на жыццё? Мне бывае больш цяжка: няма на свеце людзей больш празаічных, чым артысты. Яны рэалісты да самага нутра, бо палац прынцэсы для ix - проста палаценца з груба наляпанай фарбай. Яны добрыя людзі, і ўсё ж з імі вельмі цяжка, - даводзіцца хаваць душу і выглядаць дзікай коткай.

Лявону стала сорамна. Ён паказаў сябе слабейшым за гэтую дзяўчыну. Таму ён проста сказаў:

- Я начытаўся старых балад. Яны чароўныя. І раптам атрымалася ўсё, як у іх:

Карабель плыве ў чароўным сне.
Трыста год не прыходзіць спакой.
Хай нявеста больш не чакае мяне,
Хай засушыць мірт, што чакае мяне, -
Мы не вернемся болей дамоў.

Я iдy за гэтай жывой легендай i вось...

Марыя ўсміхнулася:

- I дзякуй богу, што так. Лёгкі налёт легенды - гэта добра. А ўся легенда ў нашыя дні - гэта смешна. Ну ўявіце сабе, што вы адшукалі б тут чатырохсотгадовую дзяўчыну, а я пабачыла б марака ў панцыры, пабітым іржою. У яго, вядома, была б нежыць, бо нельга трыста год правесці ў тумане на палубе i не захварэць абрыдлівай, хранічнай нежыццю. Напэўна, ён звярнуўся б да мяне так: "Адчыдзіце бде, гэта я, дяшчасды жадіх".

Памаўчала хвіліну:

- Не, голай легенды ў нашы дні не можа быць. Але каб мы не зачарсцвелі душой, каб не сталі людзьмі, у якіх толькі i ёсць за душою, што зарплата, яна павінна быць патроху ва ўсім: у кавалку хлеба, у таўстуне, які сядзіць, гледзячы на паплавок, у метале пад молатам, нават у тым, што чалавек часам бяжыць на бераг лясной пратокі i запальвае вогнішча, як тады, калі легенд было многа, а хлеба мала.

- І нават у тым чалавеку, які ўрываецца ў чужы пакой i пудзіць яго жыхароў, якія зусім не думаюць піць атруту.

- Нават у тым, - проста сказала яна.

- I гэта вельмі-вельмі добра, - зусім ужо суцешыўся Касачэўскі.

Абаім стала лёгка і весела, калі ўсё цяжкае засталося ў мінулым.

- Піце, чай, - сказала яна. - Ахалоне. І ўсё ж гэта вельмі дрэнны жарт. Так можна і забіць у чалавеку добрае.

- Гэта не так лёгка зрабіць, - цвёрда сказаў Касачэўскі.

- Жарт задуманы грунтоўна, разважліва і... злосна. На гэта некаторыя нашы сябры вялікія мастакі. І за гэта я іх вельмі не люблю. Не люблю пшутаў і нахабнікаў. Вонкавы лоск, вытанчаная прыгажосць - фу!

- Пакіньце, Марыя Сяргеўна, - мірна сказаў Лявон. - Я не крыўдую. Ну іх! Я нават рад. Горш было б, каб яны накіравалі мяне на вялікую кухню і я там аддаў ліст першай-лепшай Марыі, а пасля мяне адвезлі б у дом для вар'ятаў.

- Вы не разумееце, - сказала яна. - Гэты жарт задуманы як палка на два канцы. Яны далі не першы - лепшы адрас, а менавіта мой, бо ведалі яго. Хацелі стукнуць не толькі па вас, а і па мне, бо я заўжды смяюся над сантыментамі, мяне лічаць за асобу рэзкую і жорсткую, якая не належыць да пароды коцікаў, якіх гладзяць, а яны зажмурваюць вочы ад асалоды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лятучы Галандзец»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лятучы Галандзец» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лятучы Галандзец»

Обсуждение, отзывы о книге «Лятучы Галандзец» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x