• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: У шалашы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: У шалашы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

У шалашы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У шалашы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал У шалашы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

У шалашы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У шалашы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я таксама люблю сваю працу. Мяне таксама вучылі, трацілі грошы.

— Ты не вельмі любіш яе, калі ўспомніў пра грошы. Тут жа ты не будзеш гуляць. Усё адробіш…

— Я не магу. Я таксама прырос сэрцам…

— Ну, будзеш займацца як аматар, кнігі пісаць. Натураліст паўсюль на месцы. Пабачыш фауну Азіі, Крыма, пустынь, гор, а не толькі Беларусі. А жыццё дажываць будзем там, дзе ты хочаш, дзе-небудзь на Бярэзіне. Ты напішаш вялікую кнігу пра свае вандраванні. Ну, пашкадуй ты мяне. Не магу я іначай.

Дождж. Кроплі навесілі на дзверы шалаша бісерную фіранку.

Чаму ён не згадзіўся? Правільна не згадзіўся. Ён мужчына. А яна, відаць, мала кахала яго, калі не захацела ехаць з ім разам.

І помняцца толькі заламаныя рукі, трывожныя вочы ў змроку і голас:

— Міхал, любы мой. Аднаго толькі хачу: каб ты хоць у дзіцёнку, у сыне, быў поруч са мной. Каб падобны… Каб заўсёды… Што ж мне рабіць, калі я кахаю цябе?

Яны вырашылі расстацца. Якія цяжкія былі апошнія дні! Утрапёная пяшчота, рукі, якія абдымаюць так, што, здаецца, можна вырваць з іх чалавека толькі з жыццём…

Яны яшчэ казалі, што ўсё не скончана, што яны ў кожную вольную хвіліну будуць ляцець адно да аднаго, што будуць пісаць, але кожны ў глыбіні душы ведаў — гэта канец. Таму што яны не даруюць адзін аднаму гэтага нежадання ахвяраваць у імя друга сваёю дарогай.

Горкія дзіцячыя вусны, пасмачка валасоў, рух цела, як быццам дзяўчына гуляе ў лапту.

Што вам трэба? Чаго вы кожную ноч плывяце з цемры?

Міхал не змог вярнуцца на старое месца працы, адкуль ён ехаў насустрач шчасцю толькі два месяцы назад, а узяў разлік і раздаў рэчы, вырашыўшы перабрацца ў другі запаведнік.

І вось у дарозе дождж. Да станцыі пяць кіламетраў. І дзве дарогі. Адна з іх на ўсход: там Мар'яна раскопвае гарадзішча…

Але ён на паедзе на захад. У пушчу.

Дождж шалеў. Ён паласаваў зямлю, як градам, біў па лісцях, бушаваў у лужынах. І з гэтых лужын, з паветра, з лісцяў — адусюль даносіўся нізкі, нібы ўсхліпы, несамавіты гук. Бледныя далёкія маланкі распаўзаліся па дрэвах чырвоным агнём.

І зноў стаў чуваць голас з пунькі. Міхал лёг на жывот, нацягнуў пінжак на галаву. Яму не хацелася слухаць. Усё адно канец, усё адно нічога не патрэбна, усё адно не будзе шчасця ні заўтра, ні паслязаўтра.

Ніколі! Дарогі ляжаць у розныя бакі. Яна не кахае…

Але недалёкі голас пажылой не так лёгка было заглушыць:

— Кажаш, не кахае. А ты чакай. Глупства… Ты вось паслухай, што ў мяне было з маім Алесем. У Паволжы голад быў — елі траву. А нам, бежанцам, і таго горш. І тады Алесевы бацькі і мае паехалі на радзіму. А тут такая завіруха пайшла, ніхто нічога не разумее. Апынілася я ў сваёй вёсцы, у Літве, а ён у сваёй, у Польшчы. Паміж намі — мяжа. Толькі і можна глядзець, як ён каровы ганяе па ржэўніку. Зусім блізка.

Ён мне не падабаўся з дзяцінства. Вечна такі, быццам яго сабакі шкамуталі, вечна зубы выскаляе. Яршысты нейкі, злы. Аднойчы, ну зусім так, як твой, біўся адзін з чатырма… Гады праходзілі. І часта бывала: ён на адным баку рачулкі пасе, а я на другім. Прабіла аднойчы нагу на ржэўніку, сяджу, плачу. Чую, гукае ён: "Гэй, трыпутніку прыкладзі". Праз некалькі дзён прыйшла на пашу — матляецца на лазовай галіне белая анучка. Я падышла — пад кустом лапцікі ляжаць, акуратненькія такія. А ён з таго боку зубы выскаляе. Пераплываў, чортаў сын. А маглі ж падстрэліць… І так добра сплёў, хоць ты квас імі пі.

Я тым часам добрая дзеўка выгадавалася, хоць снапы вазі. І ўвесь час заўважаю: вылуплівае ён на мяне вочы. Так і пайшло.

Калі ведаем, што нікога няма блізка — часам словам перакінемся.

Потым ён стаў гаварыць, што я вельмі яму падабаюся. А я ў адказ толькі пасмейваюся:

— Што ж з таго? Хіба з табою на гулянку пойдзеш?

У вас паны, у нас "попасы". І вось яна — мяжа.

Узімку адночы сабраліся на папрадухі, спяваем. І раптам ён — шусь у хату.

Хлопцы хацелі былі яго набіць. Няма чаго нам, маўляў, "палякаў" гэтых літаваць. Ды я ім так сказала, што яны адразу змоўклі.

— Дурань, — кажу Алесю, — цябе ж заб'юць.

— А я назнарок такую ноч выбраў, - і смяецца. Зубы прадае. — Дуйка мяце. Дулю яны сляды заўважаць.

Танцавалі. Я яму шчыра сказала, што ён мне не патрэбен, што мне такімі хоць платы падпірай. Не верыць.

— Ты, — кажа, — усё маніш. Не можа гэтага быць, каб я не падабаўся.

І сказаў, што прыйдзе за мною, што няма яму ад мяне дарогі. Прызначыў ноч.

І толькі пайшоў, узнялася страляніна.

Так мы і згубілі адно аднаго. Потым — вайна. Я сувязной была.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У шалашы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У шалашы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У шалашы»

Обсуждение, отзывы о книге «У шалашы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.