Уладзімір Караткевіч - У шалашы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У шалашы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У шалашы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У шалашы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шалашы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У шалашы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Міхала ў руках была невялічкая штучка з рога: круг, перасечаны, перпендыкулярна па плоскасці, квадратам. І ў тым і ў другім былі прабітыя невялічкія дзірачкі. Мала таго, было прасвідравана нават месца перасячэння плоскасцяў, на ўсю даўжыню.

Міхал сядзеў на кукішках і моршчыў лоб. Усе глядзелі на яго, большасць з усмешкаю.

— Кінь, Міша, — сказаў Лёвачка, — гэта галава яшчэ спатрэбіцца для вырашэння праблема аб месцы, дзе паміраюць сланы.

Кругом відны былі ўсмешкі. Белазубыя, шырокія. І яшчэ панавала цішыня.

— Ведаю, — вельмі проста адказаў Міхал.

Нехта войкнуў.

— Што? — уся падаўшыся ўперад, спытала Мар'яна.

— Жыццё дрэнна ведаеце, археолагі, - зларадна сказаў Міхал, — каб ведалі добра, дык не давялося б вам думаць, ад якой бочкі гэты шпунт.

— Не здзекуйцеся, — сказала яна. — Для нас вельмі важна. Што гэта?

— Я ж і кажу: "шпунт". Праўдзівей, дзіцячая цацка. Дзеці і цяпер ёю гуляюць. У некаторых вельмі глухіх вёсках Палесся. Бяруцца тры бутэлькі з гарбуза. У адной дзірка круглая, у другой — квадратная, у трэ-

цяй — крыжападобная. І трэба зрабіць для ўсіх адзін шпунт, каб праз яго можна было напіцца з бутэлькі. І тады робіцца такая вось фігура.

— Ну добра, — сказаў Лёвачка, — ну квадрат, ну круг. Але дзе ж тут крыж? Нешта я не разумею.

— Галава яшчэ спатрэбіцца, калі акадэмікам будзеш. Кінь, Лёва, — сказаў Міхал.

І павярнуў прадмет так, што відны былі толькі бакі плоскасцяў.

— Вось табе і крыж. І дзірка, праз якую напіцца можна.

— Ч-чорт, як гэта я не здагадаўся, — пачухаў патыліцу Лёва.

— А дзеці палескія здагадаюцца. Ды і ў старажытным Кіеве, відаць, здагадваліся. Прагрэс.

— Апошні ўдар, — адмеціў нехта і задаволена зарагатаў.

Лёвачка схіліў галаву да пляча.

— Ну хлопцы, ну хлопцы, ну Міхал! Гэта ўжо забаронена: ляжачага не б'юць.

Агульны рогат заглушыў яго словы.

А яна глядзела на Міхала здзіўленымі і сур'ёзнымі вачыма.

— Каб вы толькі ведалі, Міхал, якую вы важную справу зрабілі.

— Глупства, — сказаў ён, — проста гэтыя палескія дагэтуль не далі ніводнага археолага.

— Як ваша прозвішча?

— Дарскі.

— А што, — ціха сказала яна, — "цацка Дарскага". Нядрэнна гучыць. І дадала: — Знойдзены дзве шыферныя прасніцы, каралі-"лімонкі" і адна "цацка Дарскага". Не, Міхал, вы ўсё ж малайчына. Гэта нас бог звёў.

Лёвачка зухавата стаяў на краі траншэі, абапіраючыся на рыдлёўку. Рот да вушэй, вочы хітрыя.

— Ты зубы не загаворвай, — прыжмурыў ён адно вока, — ты абяцанне выконвай.

- І сапраўды, — сказаў хлопец у акулярах.

— Абяцанне! Абяцанне! — загулі ўсе.

Зноў вакол блішчалі зубы, асабліва белыя на запыленых сонцам абліччах.

Потым ён перавёў вочы на дзяўчыну. Яна трохі зніякавела. Абое глядзелі адно на аднаго.

— Я думаю, сказаў Міхал, — Мар'яну Юр'еўну не трэба прымушаць. І лавіць яе на слове не варта. Яна пацалуе сама — каго захоча і калі захоча. І гэта будзе цудоўны чалавек, лепшы на зямлі. Яна кепскага не абярэ.

— Брава! — сказаў таўстун.

У трусіках і чырвонай з чорным каўбойцы, ушчэнт спалены сонцам, ён нагадваў афрыканца.

— Брава! — паўтарыў ён. — У наш век заняпаду рыцарскіх адносін вельмі прыемна чуць такое. Хвалю, малады чалавек!

Урэшце, нікуды Міхал не паехаў. Ні праз два дні, ні праз тыдзень. Ён адстаў ад групы і ўвесь водпуск правёў з гэтымі людзьмі. Яны вельмі спадабаліся яму, а ён — ім. Таму што ён быў вельмі кампанейскі і просты хлопец…

Міхал павярнуўся на бок і сціснуў далонямі скроні.

"Ах, божа мой, божа мой", — застагнаў ён.

Дождж усё шумеў і шумеў за саламянай страхою. Лёгкія подыхі ветру даносілі водар абмытай лістоты, горкі павёў палыну, востры пах мяты.

Дождж… Менавіта так дождж шумеў тады, калі яны ўдваіх хадзілі паркамі па беразе Дняпра.

Шырокія сходы царскага палаца, бела-блакітныя муры, мокрыя дрэвы, кручаны струмень фантана, агні ліхтароў у начных шатах.

Дождж мацнеў і мацнеў. Яны ледзь паспелі дабегчы да пустой ракавіны для сімфанічнага аркестра і схавацца туды.

Слабае святло падала на падлогу, блішчалі мокрыя рады пустых лавак. І ветрык, такі, як цяпер, патыхаў з мокрых клёнаў.

— Холадна… — здрыганулася яна.

Ён накінуў ёй на плечы свой пінжак. Пінжак спаўзаў, і яму давялося прытрымаць яго рукою. Адчуваў пад далонню яе худыя моцныя плечы. І, неспадзявана для сябе, прыгарнуў яе да грудзей.

Аднойчы Міхал бачыў дзікую казу, якая папалася ў пастку. І вочы ў той казулі былі такія, як цяпер у гэтай дзяўчыны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У шалашы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У шалашы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У шалашы»

Обсуждение, отзывы о книге «У шалашы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x