Уладзімір Караткевіч - Подыхі продкаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Подыхі продкаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Подыхі продкаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Подыхі продкаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Подыхі продкаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Подыхі продкаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нешта шчыміць і варочаецца ў горле. Адразу ўспамінаецца, што Хранос жэр уласных дзяцей, што дзевяць дзесятых чалавецтва за ўсю яго гісторыю знішчана братамі, што на месцы Кіева пасля татар трыста год раслі дрэвы, што заўсёды з зайздроснай настойлівасцю людзі знішчалі лепшых сваіх сяброў і працягваюць паспяхова рабіць гэта.

Ці варта жыць, калі паходзіш ад такіх?

Усё жыццё чалавек рабіў глупствы. Замест таго каб аддаваць жэмчуг жывым, ён апраўляў ім вокладкі цяжкіх мудрых кніг, якіх не чыталі простыя. І жэмчуг выглядаў на іх рыбінай луской і кукурузным зернем. А жэмчуг прыгожы толькі на чалавечай скуры, напоены яе цеплынёй. Адзіная з каштоўнасцяў, ён тады і толькі тады ззяе ружовым і серабрыста-гарачым.

Таму, што імя яму — чалавечнасць.

Мы ледзь цягнем ногі, цягнем толькі таму, што трэба яшчэ пабачыць царкву Пакрава на Нерлі [2] Царква Пакрава на рацэ Нерлі — шэдэўр старажытнарускага зодчаства часоў Уладзімірскага княства. . І нам зусім не хочацца гэтага, але ногі ідуць аўтаматычна. Трэба ж ім кудысьці ісці.

Іржавыя цыстэрны ля чыгуначнага палатна, бруд на схіле, бетонныя трубы, матляецца на ветры бялізна — неарэалістычны пейзаж.

Хто ж ты ёсць, чалавек?

Цьмянае сонца выплывае з-за хмар. З маста над галавою падаюць іржавыя кроплі. Мінаем яго, і ўздых, як у дзіцёнка пасля слёз, шырыць лёгкія.

Бязмежныя-бязмежныя лугі з лесам на краі вакаёма ляжаць перад намі. Іх нявечыць высакавольтная лінія, іх нявечыць нейкая слабада ўдалечыні, справа, але гусцее іхняя трава як і ў тыя часы, калі выязджалі сюды на паляванне з празрыстым гукам рагоў і сакаліным палётам.

Трава зялёная, як у "Паўночнай ідыліі", кураслеп рассыпаў па ёй сваё тлустае золата, і маленькія браткі падміргваюць нам сінімі вачыма. Але не гэта галоўнае. Там, на краі лугоў, зліўшыся з гэтым, молада-зялёным і залатым, уросшы ў гэты просты пейзаж, бачны стройны-стройны белы прамакутнічак са сціплым зялёным купалком.

Мы мімаволі паскорылі крокі. Яна плыве да нас, адрываючыся ад зямлі, як кветка, раскрытая небу, як неапалімая купіна, палаючая белым агнём.

Там-сям купы ліп падступаюць да яе. І вось бліжэй, і вось бачная ўжо сухая бяроза, што схіляецца над старыцай.

Пэўна, нехта заўважыў нас маленькімі мурашкамі ў лугах і проста, як у свой дом, адчыніў нам дзверы. Быццам сама яна даверліва адчынілася нам.

Два вузкія перашыйкі паміж Нерлю і старыцаю вядуць да яе, і ў яснай, бы сляза, вадзе старыцы напалову плаваюць спарахнелыя, цалкам падобныя на старажытныя, чаўны.

Простая, стройная, дасканалая на дасканалай зямлі, яна чакае нас, і вакол ні душы, быццам яна сама вырасла з гэтых лугоў і зажурылася, стаіць над княжычам, што загінуў тут на паляванні восем стагоддзяў таму.

О, пяшчотная мая!

Я, чэрствы і грубы, не верыў, што можна плакаць, гледзячы на каменні. Я веру ў гэта цяпер. Птушкай узаўюся перад табою, Сірынам заспяваю, закрыўшы вочы, між маладых, гусіна-пушыстых дрэў, Феніксам згару і ўваскрэсну з попелу.

Нічога няма ўнутры: чыстыя белыя сцены, цішыня, святло, якое падае невядома адкуль, квадратны алтарны камень. Ніякіх упрыгожванняў, толькі львы з чалавечымі тварамі глядзяць з верхавін чатырох квадратных калон, і на вуснах іхніх застыла таямніча-сумная, лукавая і сонная, усеразумеючая ўсмешка. Я шукаў яе на перуанскіх масках і на егіпецкіх статуях, а адшукаў тут.

Пра што сняць яны?

Строгі халадок даходзіць да самага сэрца, снежнае святло выціскае вільгаць з вачэй.

Стану на пальчыкі, адарвуся ад зямлі, павольна палячу туды, пад купал, купаючыся ў слупах белага святла.

Куды знікла зараза смерці? Не, чалавек не звер на зямлі, калі можа ствараць такое. Стакрат варта паходзіць ад такіх продкаў і ўсім жыццём сваім імкнуцца стварыць нешта падобнае, наблізіцца да вечнай дасканаласці.

Усё паўторна на свеце, і толькі ты адна непаўторная. Тысячы разоў яшчэ будуць ліць кроў і крыўдзіць, але хто, хто наважыцца пырснуць барвянай чалавечай крывёй на гэтыя белыя каменні, запэцкаць тваю белую нявіннасць і чысціню?!

Я малюся невядома каму, і зноў мы пераходзім парог і бачым бязмежныя залатыя лугі. І я доўга-доўга стаю і гляджу на яе здалёк.

Песня, песня з лугоў.

І здарылася дзіва. Быццам нябачны град явіў позіркам адзінае, самае дасканалае сваё стварэнне, схаваўшы ўсё астатняе.

І ззялі вакол лугі, і вясёлка абаперлася пятою ў ваду ля царквы, запрашаючы цуда ўзысці на аблокі і явіць сябе ўсім людзям.

Не, продкі не адышлі. Яны тут і заўсёды прабудуць тут: як песня, якую мы атрымалі ад іх, як іхнія радасць і боль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Подыхі продкаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Подыхі продкаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Подыхі продкаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Подыхі продкаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x