• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Былі ў мяне мядзведзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Былі ў мяне мядзведзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Былі ў мяне мядзведзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Былі ў мяне мядзведзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Былі ў мяне мядзведзі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Былі ў мяне мядзведзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Былі ў мяне мядзведзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І гэта рабіў ён, сыты, як ні адзіны звер ва ўсім Зафееўскім бары.

— Звярэе, — сказаў бацька. — Ну, Сяргей, хочаш не хочаш, а час развітвацца. Іначай будзе паскудна. Можа быць бяда.

…Вырашылі адвезці яго ў пятніцу, а ў чацвер здарылася тое, што старыя назвалі б "промыслам божым", а бацька сказаў, збялеўшы: "Ну, пашанцавала".

Я пайшоў у школу, а хвілін праз дваццаць Бурыку ўдалося сцягнуць з сябе нашыйнік. Ці то зацягнулі не на тую дзірку, ці яшчэ што, але ён круціў-круціў галавою дый вызваліўся. А вызваліўшыся, кінуўся даганяць мяне. Як адчуваў, што гэта апошні паход. А можа, і нешта іншае адчуваў.

Узлессе толькі-толькі засвяціла наперадзе, сонцам праз дрэвы, як я, азірнуўшыся, убачыў белы ажарэлак з клінам наперадзе, і мехаваты зад, які матляўся з боку ў бок, і лапы, якія ён нязграбна выкідаў наперад.

Дагнаў і захукаў, засоп, забурчаў. І я вырашыў, што дазволю яму апошні раз давесці мяне да ўзгорка. Паклаў руку яму на загорбак і так, злёгку абапіраючыся, пайшоў далей. Так мы адышлі далёка ад лесу, калі я ўбачыў…

…Я не ведаў, што ў той дзень удалося вызваліцца не толькі аднаму Бурыку, што ў той дзень выкруціў з ноздраў кальцо яшчэ й саўгасны бугай Гром. Проста выпаў вінт, яно распалася на два паўмесяцы ў выглядзе лацінскага "S", і Гром датуль цёр пысай аб траву, пакуль не пазбавіўся ад адзінай рэчы, якой можна ўтаймаваць бугая, кальца, трымаючыся за якое нават сямігадовае дзіця можа весці жывёлу куды захоча.

Мой траюрадны брат Алік, сын дырэктара школы, і яшчэ два хлопцы пагналіся за ашалелай жывёлінай. Да таго часу Гром паспеў перакінуць на рагах цераз высокі хмыз пастуха, зламаўшы яму пяць рэбраў. Ад смерці таго ўратавала толькі тое, што бык, дзякуючы хмызу, згубіў чалавека з вачэй… І вось тры коннікі, сцёбаючы пугамі, дзве гадзіны ганялі быка, пакуль не загналі ў пустое гумно. Ім удалося зачыніць усе трое варот. Брат забраўся на бэльку, завязаў на ёй тоўстую вяроўку і пачаў спускаць другі яе канец, з бягучай пятлёй, туды, дзе соп, рыкаў і пароў паветра страшнымі рагамі бугай.

Яму пашанцавала закінуць пятлю на гэтыя рогі і зацягнуць яе, але тут звер, адчуўшы няволю, таргануўся, кінуўся наперад, і таўшчэзная вяроўка толькі дзынкнула, як перацягнутая струна. Брат, які ўсё яшчэ трымаўся за яе, ад рыўца не ўтрымаўся і ляснуўся з бэлькі проста пад капыты пачвары. На шчасце, бугай не зразумеў, што да чаго, і, не звярнуўшы на яго ўвагі, рынуўся наперад, высадзіў рагамі даўно не рапараваныя вароты і кінуўся бегчы. Пакуль сябры паднялі брата, пакуль той здолеў дыхнуць, пакуль лавілі коней і сядалі на іх — таго і след прастынуў.

— Страляць яго! — крычаў дырэктар. — Усё адно кроў пачуў.

— Не, — сказаў брат, — занадта гэта дарагая штука, чыстапароднае мяса.

— А заб'е каго? Ты адказваць будзеш? Ты яму кальцо ўвернеш?

— Зловім, — сказаў брат.

Прынеслі новыя вяроўкі, і тройца прыпусціла ў пагоню…

…Калі я ўбачыў, як наперадзе паўстала воблака пылу, і, матляючы галавой, каб скінуць з рогаў пятлю, падскокваючы на ўсіх чатырох і дугою выгнуўшы над зямлёй хвост, імчыць на мяне вялізная, як зубр, чырвоная пачвара швейцарскай пароды, зразумеў: уцякаць не было куды. Ад лесу я адышоў далёка. І вакол хаця б кусцік, хаця б яміна.

Я не спалохаўся тады. Проста ўсё ўва мне нібы скамянела. Бугай спыніўся: заўважыў. Налітыя крывёй вочы глядзелі на мяне, пена валіла з пысы. Ён рыў капытамі зямлю і напружваўся. І ўсё ніжэй апускаліся вострыя і бліскучыя, нібы паліраваныя, канцы рогаў.

Кінуўся з дзікім рыкам.

Я паспеў адскочыць. І яшчэ раз адскочыць. І яшчэ. Доўга такая гульня цягнуцца не магла. Ногі ў мяне пачалі павольна млець. І тут, калі Гром у чацвёрты раз кінуўся на мяне, з нечаканай хуткасцю мятнуўся на яго збоку, здавалася б, такі нязграбны, буры цень.

Бурык адвесіў цяжкай лапай удар па загорбку пачвары і раздзёр яго. Але нават не рана прывяла Грома ў прытомнасць. Ён урэшце заўважыў мядзведзя., зразумеў, з кім мае справу, адчуўшы ненавісны і страшны, дзікі, звярыны, лясны пах.

…Калі ўрэшце падскакалі коннікі, Гром адступаў, дрыжучы ад нянавісці і жаху, задкаваў, усё яшчэ капыцячы зямлю, але ўжо не асмельваючыся рынуцца наперад. Нізка рыкаў і адступаў перад зверам, які на задніх лапах наступаў на яго. Бугаю накінулі на рогі і на заднюю нагу распетлі і павялі. Бурык ішоў ззаду, як канваір, і давёў усю гэтую мілую кампанію да кузні, дзе Грому зноў укруцілі кальцо.

…Маці дазволіла адвесці мядзведзя толькі ў нядзелю, усе тры дні адкормлівала яго, як кабана, і калі мы вялі Бурыка ў машыну — дырэктар, у падзяку за бугая, даў дзеля гэтага старэнькую саўгасаўскую палутарку, — цалавала яго ў морду і плакала.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Былі ў мяне мядзведзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Былі ў мяне мядзведзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Былі ў мяне мядзведзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Былі ў мяне мядзведзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.