• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Былі ў мяне мядзведзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Былі ў мяне мядзведзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Былі ў мяне мядзведзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Былі ў мяне мядзведзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Былі ў мяне мядзведзі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Былі ў мяне мядзведзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Былі ў мяне мядзведзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раніцаю бацька, каб не лезці па сходах, грукаў кіем у столь, і я хутка адносіў медзведзяня на месца… Часцей за ўсё ён і не прачынаўся пры гэтым.

А я, пасля ўсіх гэтых ненавісных умыванняў і парэчкавых чаёў, ставаў на лыжы і ішоў пяць кіламетраў у свой трэці клас. І заўсёды шкадаваў, што мядзведзь застаецца дома адзін. Узяць яго з сабой я, аднак, не наважваўся, інстынктыўна адчуваючы, што прысутнасць мядзведзя ў класе асаблівага захаплення ў настаўнікаў не выкліча.

Бурык рос, і ў маім пакоі зніклі аконныя занавескі, бо ён меў звычай караскацца на іх і гайдацца. І знікла сурвэтка са стала, бо ён двойчы сцягваў яе разам з чарніліцай і сшыткамі. Сшыткі ён акуратна дзёр на часткі, седзячы, як чалавек, на падлозе, беручы карэньчык у рот, а астатняе давяршаючы лапамі. І мне давялося хаваць сшыткі, і чарніліцу, і туфлі, што, між іншым, мела вялікае выхаваўчае значэнне. За год ён так прывучыў мяне не раскідваць рэчы, што жонкі і дагэтуль ставяць у прыклад мужам, маім сябрам, маю акуратнасць. У гэтым выпадку праклёны сяброў, па-мойму, павінны падаць не на маю галаву, а на галаву бедалагі Бурыка.

А той раскашаваў у вялізным доме. Аднойчы забраўся ў камору, перакуліў на сябе банку з мёдам, а пасля высыпаў на сябе мяшэчак з мукой. Калі яго заспелі на гарачым, ён з дзелавітым буркатаннем аблізваў з сябе мярзотную бела-аранжавую кашу. Аблізваў плечы. Здымаў гэтую кашу з дзіцячага, амаль голага, круглага пуза. Перакульваўся на спіну і стараўся злізаць гэта яшчэ і з тоўстых голых пятак.

Матка ахнула, схапіла яго за вуха і павалакла на кухню мыць у балеі. Я дужа баяўся, што бацька возьмецца за шпандыр, хаця ні мяне, ні сабакі, ні каня, нікога ён ніколі не біў. Так, матляне карбачом над крыжам каня, і той слухмяна пераходзіць у намёт.

— Ты не бі яго, — сказаў я.

— А чаго яго біць, — спакойна сказаў бацька і нібы растлумачыў: — Мядзведзь. Узялі, то цярпець маем. Мёд — гэта ўжо вышэй за яго і за дысцыпліну. Гадзіць прывучылі за дзвярамі, а ўжо да гэтага, Сярожа, яго не прывучыш. Усё адно як дзённікі не дзерці. Праўда ж?

Я пачырванеў, бо і сапраўды аднойчы, грэшным чынам, назнарок пакінуў дзённік на стале. У дзённіку было першае маё "пасрэдна", адзнака, што адпавядае сучаснай тройцы. Карысці мне гэта не прынесла. Паршывец Бурык, як назнарок, падзёр у дробныя шматкі ўсе старонкі дзённіка, акрамя той, на якой была злашчасная адзнака.

Я быў досыць праўдзівы хлопец, бо мяне ніколі не каралі звыш меры і патрабавалі "толькі не хлусіць".

І тата ведаў, што я раскайваюся, а таму і перавёў размову на іншае:

— Таму і і імя яму — мядзведзь. Мёд ведае. Ведае, дзе мёд. Або мёдам ведае, як, скажам, Сялюк ведае райфа, я — лесам, Мурашэвіч — сельэлектрам, а Падута, скажам, дэпутат — Вярхоўным Саветам. Кожнаму свая пасада.

— Дык гэта ж пасада, абавязкі, - сказаў я, — мядзведзь. А імя яму як?

Бацька паглядзеў на мяне з цікавасцю.

— Глядзі ты, кеміць пачынаеш. Кораня шукаць. Гэта добра. Без гэтага, хлопец, толькі дурні жывуць… Хаця, магчыма, ім жыць і лягчэй. Толькі… мала ў гэтым гонару для чалавека.

Памаўчаў.

— Чуў, як Маркава бабця гаворыць? Ніколі не скажа "вадзянік", а заўсёды "зялёны" або "мокры падол", бо ў таго, хоць ён чалавекам прыкінься, заўсёды з падолу капае. І не "чорт", а "рагаты", і не "воўк", а "шэры пан". І калі сабакі зімой небяспечныя бываюць, то "паны, што на саломе спяць і зубамі ішчуцца".

— Гэта чаго? Чаму гэта?

— Забабонная. Верыць, што "пра ваўка размова, а воўк у хатку". А калісь так усе людзі баяліся. Вось і назвалі звера, "той, хто мёд ведае", мядзведзь.

— А сапраўднае імя забылі?

— Забылі. Мянушку за сапраўднае палічылі. Унь Маркава нават кліча яго "дзядзька", або "таўстапяты". Хіба толькі ўскосна можна адзначыць першародную беларускую назву. Як называецца месца, дзе ляжыць?

— Барлог.

— "Бар-лог", "бара логава". Можа, і сапраўды зваўся ён калісьці, як у немцаў "Вar"? Агульнае было слова. Тым больш што і "барлог" у нас і ў іх падобна гучыць "Вarenloch", мядзведжы склеп. У нас жа таксама кажуць і "склеп" і "лёх". І, хутчэй за ўсё, менавіта немцы ў нас гэтае слова запазычылі.

— Не хачу, як у немцаў, - сказаў я. — Фашысты яны.

Бацька зноў зірнуў на мяне. Занадта ўважліва:

— Гэх, Сярожа-Сярожа. Далёка не ўсе яны і фашысты.

— То чаго ж тады?.. — абурыўся я.

— Я вось усё думаю. Нарадзіўся б ты, скажам, там.

— Яшчэ чаго, — ускіпеў я. — Як гэта магло быць? Я — тут.

— Ну так, ты беларус. І гэта, павер, зайздросная бацькаўшчына. Ну, а раптам… Або проста нарадзіўся б там такі самы някепскі хлопец. І пачалі б яму талдычыць, што Гімлер — цаца, што Гітлер — бог. Не давалі б ні адпачынку, ні часу. Казалі б, што адзін ты такі на зямлі, што трэба вось другіх хлопцаў, бо ім не адкрытая праўда фюрэра, забіць. Дзяўблі б і дзяўблі. І ўдзяўблі б. Галава ў цябе доўгая, валасы і вочы светлыя. Будзеш высокі і стрункі. І глядзеў бы ты з пагардай і нянавісцю і на Маркава ўнука, бо ён паляшук чарнявы, і на Пінева Хоню і на Мамедава Асана з Татарскага Канца. А людзям, як і мядзведзям, усім патрэбна павага.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Былі ў мяне мядзведзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Былі ў мяне мядзведзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Былі ў мяне мядзведзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Былі ў мяне мядзведзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.