• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Былі ў мяне мядзведзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Былі ў мяне мядзведзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Былі ў мяне мядзведзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Былі ў мяне мядзведзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Былі ў мяне мядзведзі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Былі ў мяне мядзведзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Былі ў мяне мядзведзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паваліў, паваліў снег, засыпаў нашу сядзібу, пуні, яліны ў лесе, стагі і ядлоўцавыя хмызы. Уставалі і клаліся пры газавых лямпах. Вечарамі стралялі грубкі, і зменлівы, бягучы водбліск бегаў па старонках кнігі. І мне было шкада, што за сцяной, не так ужо і далёка, спіць у снезе мой звер. Хаця я ведаў, што ён добра ўпасвены, а ўкормленаму лёгка перажыць зіму.

Зрэдку я браў татаў бінокль і глядзеў на снежную гару вываратня, на цёмную адтуліну ў ёй і на лёгкі, амаль нябачны парок, што ў моцныя маразы віўся над дзіркай. Ён быў як міраж, і тата сказаў, што гэты міраж каштаваў жыцця не аднаму паляўнічаму, бо калі мядзведзь выскачыць з барлога, то ў гэтакай пары ён здаецца нібы вышэй, і таму стрэл заўсёды трэба крыху заніжаць, іначай справа можа скончыцца кепска.

— А ўрэшце, няма чаго табе думаць пра гэтую гадасць.

Я падзяляў ягоныя думкі.

…Бурык устаў, калі снегу было ўжо куды менш, чым зямлі. Увесь нейкі нібы аблезлы, з праваленымі бакамі, з вострай, нібы ў беспароднай свінні, мордай. Я не бачыў, як ён устаў. Толькі разрыты лаз — пуста глядзеў. На ўсход, як заўсёды ў мядзведзяў. Бацька супакоіў, што ён не ўцячэ, што гэта ён проста пайшоў пагрызці крушынавай кары ці яшчэ чагосьці, што яму трэба выгнаць корак, бо мядзведзі ўзімку не толькі не ядуць.

І сапраўды, на трэці дзень ён з'явіўся, крыху больш здзічэлы, але ўсё яшчэ свой. Мы далі яму хлеба, уціснуўшы ў бохан драбкі цукру, і ён захрабусцеў, як раней.

Цяпер ён часам знікаў на дзень, а то й на два, але заўсёды прыходзіў і канючыў ежу, бо ў лесе яе было яшчэ мала. Але паступова ўсё больш прыгравала сонца, сонечна закалыхалася між дрэў мора мора заечай капусты, выпаўзлі мурашкі, пярэстымі, як у фіялкі, падкоўкамі лісцяў рассыпаліся над ярамі падалешнікі. Ежы стала болей, і ён еў і ў лесе, і ў нас.

Сярод усіх людзей ён, па-ранейшаму, адзначаў мяне. Нават узяў прывычку праводзіць мяне ў школу. Да ўзлесся. Страшэнна падрос. Калі ставаў на заднія лапы, быў ужо вышэйшы за мяне, і мне забаранілі дужацца з ім, бо ён у запале можа не суразмерыць сілы. Але ўсё адно мне было прыемна хадзіць з ім, ведучы яго за вуха, або паваліць і ўсперціся на яго. З таго часу заўсёды, калі я гляджу на ілюстрацыі да "Кнігі джунгляў", дзе Маўглі размаўляе з Балу, я заўсёды ўспамінаю яго і той час.

Пэўна, не адзін чалавек шчыкаў тады сябе за руку, убачыўшы, як купаюцца ў Водры або разам выходзяць на адхон хлопчык і мядзведзь, якога хлопчык вядзе за вуха.

Аднойчы ён да паўсмерці спалохаў нейкіх баб, што збіралі для аптэкі познія смаржкі і розныя зёлкі. І тады, каб не цягаўся за мной, вырашылі садзіць яго на ланцуг на тую гадзіну, што патрабавалася мне, каб дайсці да школы.

Тут і я зразумеў, што азначае ланцуг, калі выходзіў з лясніцтва, і неасцярожна азірнуўся, і ўбачыў ягоныя вочы і тое, як ён стаіць дыбкі і перамінаецца, і пераліваецца яго сытае, святлейшае колерам, пуза. І як ён цягне тоўстыя лапы. Не дай вам бог бачыць гэта, калі вы любіце звяроў і людзей! Гэта кажу вам я, даўно ўжо дарослы чалавек, які па глотку сыты сцэнамі смерці і тых, і другіх.

І тут здарылася тое, што прыскорыла нашу з ім разлуку. Калі праз дваццаць год я расказаў гэта знаёмаму натуралісту, ён сказаў, што недзе чытаў нешта падобнае. Мо ў Брэма, мо ў папулярызатара М. Хана, аўтара "Нарысаў з жыцця малпаў" і "Жывёлы нашых лясоў", а мо ў нейкім часопісе.

У Брэма гэтага не было. Хана я пасля гэтай размовы прачытаў і таксама не знайшоў нічога падобнага, акрамя баек пра тое, што мядзведзі могуць красці жанчын, і разважанняў, што "разве верность и преданность теряет свое высокое значение в человеке вследствие того, что и собака обладает этими благородными качествами", ды яшчэ сказамі накшталт таго, што "все существа … созданы и поддерживаются… согласно вековым… законам, установленным непостижимым для нас Творцом", што ў прынцыпе, наконт адзінства жывога, правільна, ды таго, што "не стыдится же никто из ученых или поэтов, стяжавших громкую славу, что родился тем же путём, как и грубый невежа".

Але я нідзе не чытаў падобнага. А калі нешта такое і было — што ж, гэта азначае толькі, што жывёлы адной пароды ў схожых абставінах робяць схожыя ўчынкі.

Калі я адыходзіў, Бурык звычайна ляжаў, безнадзейна паклаўшы галаву на лапы. Я аглядаўся, бачыў яго, наш двор, пасыпаны жвірам, бэльку, што падпірала сцяну лядаштай пуні, і матку, якая стаяла на ганку, сыпала з рэшата зерне і клікала:

— Пылі-пылі-пылі-пылі!

Курэй у нас было шмат. І вось куры пачалі знікаць. Спачатку думалі: ліса. І толькі потым смурод выявіў за сабачай будкай цэлыя курыныя могілкі. А пасля ўдалося падсачыць, як гэты паскуднік Бурык зграбае жвір, устае на заднія лапы і паволі высыпае яго з пярэдніх. Няма птушкі, дурнейшай за курыцу. Тыя падыходзілі, і тут мядзведзь, цвёрда ведаючы, наколькі дазволіць яму гэта ланцуг, рабіў кідок і жыва скручваў курыцы вязы. А пасля закопваў за будкай. Ён у нас не быў прывучаны да мяса. Ды мядзведзі й ядуць яго свежым толькі вельмі галодныя, аддаючы перавагу тухляціне. Спецыяльна закопваюць мяса, каб пратухла.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Былі ў мяне мядзведзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Былі ў мяне мядзведзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Былі ў мяне мядзведзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Былі ў мяне мядзведзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.