Вільгельм Гаўф - Гісторыя Альмансора

Здесь есть возможность читать онлайн «Вільгельм Гаўф - Гісторыя Альмансора» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя Альмансора: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя Альмансора»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя Альмансора — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя Альмансора», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Альмансор трапіў не ў такое жорсткае рабства, як хрысціяне, бо быў прававерным мусульманінам, але любая надзея пабачыць радзіму і бацьку цяпер знікла. Пяць гадоў ён пражыў у нейкага багацея, вымушаны паліваць кветкі і даглядаць сад. Калі той памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, ягоную маёмасць расцягнулі, слугаў падзялілі, і Альмансор трапіў у рукі гандляра рабамі. Гандляр акурат тады рыхтаваў карабель, каб у іншым месцы прадаць тавар даражэй. Лёс пажадаў, каб я сам быў рабом гэтага гандляра і трапіў на той жа карабель, што і Альмансор. Там мы пазнаёміліся, і ён расказаў мне сваю дзівосную гісторыю. Аднак калі мы прычалілі, я стаўся сведкам спаўнення волі Алаха: мы высадзіліся на беразе ягонай айчыны, і рынак, дзе нас публічна выставілі на продаж, быў рынкам у яго родным горадзе! О, гаспадару, скажу пра гэта каротка — яго набыў ягоны дарагі бацька!

Шэйх Алі-Бану задумаўся над гісторыяй, якая яго мімаволі захапіла: ягоныя грудзі ўздымаліся, вочы палалі. Часам ён ледзь не перапыняў юнага нявольніка, але канец аповеду яго, падалося, не задаволіў.

— Цяпер яму, кажаш, быў бы дваццаць адзін год? — пачаў ён распытваць апавядальніка.

— Ён майго ўзросту, гаспадару, дваццаць адзін ці дваццаць два.

— І які горад ён назваў месцам свайго нараджэння? Ты пра гэта нічога не казаў.

— Калі я не памыляюся, — быў адказ, — гэта Александрыя.

— Александрыя! — усклікнуў шэйх. — Гэта мой сын! Дзе ён?! Ты хіба не казаў, што яго клічуць Кайрам? У яго карыя вочы і цёмныя валасы?

— Так і ёсць! У моманты шчырасці ён называў сябе не Альмансорам, а Кайрамам!

— Але скажы мне нарэшце дзеля Аллаха… ягоны бацька купіў яго на тваіх вачах, так, як ты расказаў? Ён назваў пакупніка бацькам? Значыць, гэта ўсё ж не мой сын!

— Ён сказаў мне: “Няхай будзе блаславёны Алах пасля такіх доўгіх няшчасцяў — гэта рынкавая плошча майго роднага горада”. Праз пэўны час з-за рогу з’явіўся знатны чалавек, і тады Альмансор усклікнуў: “О, які каштоўны падарунак нябёсаў — вочы! Я яшчэ раз убачыў майго шаноўнага бацьку!” Чалавек той падышоў да нас, агледзеў усіх і ўрэшце купіў героя маёй гісторыі. Тады той звярнуўся да Алаха з малітвай падзякі і прашаптаў мне: “Зараз я вяртаюся ў палаты шчасця, бо мяне купіў мой уласны бацька”.

— Значыць, гэта не мой сын, не мой Кайрам! — з болем прамовіў шэйх.

Тут юнак не вытрымаў — з ягоных вачэй паліліся слёзы радасці, ён упаў ніц перад шэйхам і ўсклікнуў:

— І ўсё ж гэта ваш сын, Кайрам, Альмансор, бо яго купілі менавіта вы!

— Алах, Алах! Цуд, які вялікі цуд! — усклікнулі прысутныя і праціснуліся бліжэй.

Шэйх жа знямела глядзеў на юнака, які падняў да яго прыгожы твар.

— Мой сябар Мустафа! — звярнуўся шэйх да старога дэрвіша. — Мае вочы заслалі слёзы, і я не бачу, ці захаваліся на гэтым твары рысы маці, да якое падобны мой Кайрам. Падыдзі бліжэй і паглядзі на яго!

Стары падышоў, доўга глядзеў на юнака, потым паклаў руку яму на лоб і сказаў:

— Кайрам! Як гучала выслоўе, якое ты атрымаў ад мяне і забраў з сабой у лагер франкаў у той нешчаслівы дзень?

— Мой дарагі настаўнік! — адказаў юнак, кранаючыся вуснамі рукі старога. — Яно гучала так: “Хто любіць Алаха і мае чыстае сумленне, той і ў пустэльні няшчасця не самотны, бо мае двух спадарожнікаў, якія яго суцешаць і падтрымаюць”.

Стары ўдзячна падняў вочы да неба, прыціснуў юнака да грудзей, перадаў яго шэйху і сказаў:

— Вазьмі яго! Як дакладна вядома, што ты дзесяць гадоў па ім смуткаваў, так дакладна і тое, што гэта твой сын Кайрам.

Ад радасці і шчасця шэйх не помніў сябе. Ён бесперапынна ўглядаўся ў рысы юнака, у якіх, без сумневаў, пазнаваў вобраз страчанага сына. Усе прысутныя раздзялілі ягоную радасць, бо любілі шэйха, і кожны пачуваўся так, нібыта сёння яму самому быў падораны сын.

Спевы і весялосць напоўнілі залу, як у дні радасці і шчасця. Юнак мусіў яшчэ раз, больш падрабязна, расказаць сваю гісторыю, і ўсе ўзнеслі хвалу арабскаму прафесару і імператару, як і ўсім астатнім, хто клапаціўся пра Кайрама. Госці пачалі разыходзіцца толькі ноччу, і кожнага шэйх шчодра адарыў на памяць пра гэты радасны дзень.

Шэйх прадставіў свайму сыну чатырох маладых людзей і запрасіў іх часта яго наведваць. Было вырашана, што з пісарам юнак будзе чытаць, з мастаком — выбірацца ў невялікія падарожжы, з купцом — спяваць і танчыць, а чацверты будзе ладзіць пры двары забавы. Іх таксама шчодра адарылі, і яны, шчаслівыя, пакінулі дом шэйха.

— Каму мы павінныя за ўсё гэта дзякаваць? — гаварылі яны паміж сабой. — Каму яшчэ, як не старому? Хто мог такое ўявіць, калі мы стаялі перад гэтым домам і гаманілі пра шэйха?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя Альмансора»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя Альмансора» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя Альмансора»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя Альмансора» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x