Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: Фантастические любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бог кахання Марс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бог кахання Марс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы – ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.

Бог кахання Марс — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бог кахання Марс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не валаводзячы, Руткоўскі патэлефанаваў свайму старэйшаму калегу, спадзеючыся, што той мог ведаць гэтага мазырскага гісторыка. Калега трохі здзівіўся, але адказаў, што хлопец яму знаёмы, ахарактарызаваў як неблагога ўседлівага даследчыка першакрыніц, згадаўшы, праўда, схільнасць да сенсацыйных высноў там, дзе варта было б яшчэ шмат разоў правяраць увесь комплекс наяўных звестак і прыцягваць дадатковыя крыніцы. І хоць калега часцяком так казаў ці не пра ўсіх маладых гісторыкаў, яго словы збольшага супакоілі нечаканую расхістанасць Ягора, навёўшы на думку, што трэба сядаць за напісанне дыскусійнага артыкула. Як ні круці, з публікацыі Мікалая Лабановіча-Аскеркі вынікала, што ўся кніга гомельскага археолага – адна суцэльная памылка. Думкі працягвалі віраваць, дарма што галава прасіла адпачынку. Археолаг вырашыў трохі праветрыцца і выправіўся на шпацыр.

* * *

Быў пяшчотны летні адвячорак. Сонца пачынала патроху хавацца за невідочнымі з цеснага дворыка гарадскімі даляглядамі. Уздоўж цаглянай агароджы Ягор падаўся да Румянцаўскай, дзе апынуўся праз паўхвіліны, шмыгнуўшы ў вузкі праход між домам і сцяной «дошкі пашаны» за конным помнікам вялікаму князю Альгерду. Яшчэ летась між іншых на «дошцы» вісела і шыльда, прысвечаная паспяховай археалагічнай экспедыцыі Руткоўскага. Цяпер ён нават не згадаў пра гэтае ганараванне. Абмінуўшы помнік, шаноўны археолаг збочыў на ходнік і папраставаў да галоўнай плошчы. На языку закруцілася напісаная ім яшчэ ў часы студэнцкай маладосці песенька:

Па бруку брыў вікарый –
Масон і карбанарый.
Ён брыў у серпентарый
Гаргону спавядаць.

Любіў яе ціхенька напяваць, калі апынаўся пасярод людской плыні.

Людзей на вуліцы сапраўды было багата. Кампаніі, парачкі і самотныя мінакі рухаліся з рознай ступенню імпэту паабапал напоўненай транспартным тэтрысам дарогі. Манеўруючы, між людствам праязджалі раварысты – хтосьці асцярожна, а хтосьці з рызыкай для сябе і небяспекай для мінакоў. Адзін такі рызыкант нават змусіў задуменнага археолага таргануцца, калі прамчаўся паблізу. Давялося толькі азірнуцца і няўхвальным позіркам правесці нахабніка, які за секунды паспеў даехаць аж да сквера. «Добра, што не матацыкліст», – сам сабе ўхмыльнуўся Ягор, не губляючы здатнасці іранізаваць. Імгненнем пазней ухмылка растала – заныла галава. Давялося спыніцца і моцна заплюшчыць вочы. Расплюшчыўшы, мусіў ратаваць зрок з васільковых плямаў, на тле якіх людзі на ходніках здаваліся шкілетамі. Як толькі насланнё скончылася, ён рушыў далей.

Каля кавярні «хатняй кухні» прыспешыў хаду – не меў корці назіраць за адпачыннікамі з півам, што туліліся на летняй тэрасе, а таксама не хацеў, каб адтуль нехта лупіўся на яго. Каля святлафора дзяўчына ў лёгкай маечцы з надпісам «Гэта Гомель, дзетка!» і шчодра вытатуяванымі на правай руцэ кветкамі з вяззю «In Cherry Family» папрасіла ў яго закурыць. Адмовіўшы, ён здзівіўся, чаму гэтая лялька звярнулася менавіта да яго, а не да каго-небудзь іншага. Хаця б да кампаніі хлопцаў, якія, прыкрываючыся намёкамі на змярканне, соўгаліся пры дзвюх машынах на сумежнай вуліцы, рыхтуючыся прычасціцца проста з багажніка «чым бог паслаў» . Шпацыруючы, туды некалі часта Ягор і Марына збочвалі, калі меркавалі прыхавацца ад лішніх вачэй. І нярэдка відовішча было падобным: хлопцы каля багажнікаў, выкідайла ў форме чырвонаармейца на дзвярах рэстарацыі, падлеткі з грымоткімі калонкамі ў руках уздоўж кавярні.

Еду в город Гомель, в магазин «Світанак»,
А она колдун ест, хоть говорит, что драник.

Адольваючы хвалю ўспамінаў, Руткоўскі адмахнуўся ад спакусы прайсціся іх з каханай колішнімі ваколіцамі . Пайшоў міжволі абраным маршрутам. Абмінуў ладную купу дзяўчат, якія жыва абмяркоўвалі, дзе б выпіць добрага ліманаду. «Божа! Божа! Нанясі нежанатага – жонку дадзім!» – шукаючы ў вачах Ягора падтрымкі, пракаментаваў усмешлівы дзядулька. Ягор адно паціснуў плячыма і злёгку пасміхнуўся. Вулічны музыка каля «Бэкер-Бара» зацягваў пад электрагітарку нешта да свербу знаёмае: «It’s a god-awful small affair». Пры будыніне колішняга «Руска-Азіяцкага банка» мільганула знаёмая постаць. Сяброўка і аднакурсніца Марыны. Археолага ўразіла яе светла-чырвоная сукенка ў белы буйны гарох – гэткае наўмыснае рэтра, якое чарговым разам вярталася ў моду. Дзяўчына павіталася першай.

– Наста Ройтшванец, калі не памыляюся? – дзеля прыліку спытаў Ягор, дарма што памятаў, як яе завуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бог кахання Марс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бог кахання Марс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бог кахання Марс»

Обсуждение, отзывы о книге «Бог кахання Марс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x