Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Ужасы и Мистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

УДК 821.162.1(476)-31
ББК 84(Беи-Пол)-44
Б26
Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча
ISBN 985-02-0786-8

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стась, перапыняючы размову, сказаў бацьку:

– А хто сёння будзе расказваць гісторыі?

– Твая чарга, – сказаў той, усміхаючыся.

– Я, тата, раскажу пра Твардоўскага 156 156 Твардоўскі – герой сярэднявечнай легенды, што прадаў д’яблу сваю душу, каб атрымаць выгоды на гэтым свеце. .

– Добра, раскажы пра яго, будзем усе слухаць.

– О! Я шмат чуў пра Твардоўскага, – сказаў пан Латышэвіч. – Гэта быў вялікі чарнакніжнік, але Стась, можа, раскажа нешта новае.

ТВАРДОЎСКІ І ВУЧАНЬ

– Гаспадар, у якога мы жывём, – сказаў Стась, – апавядаў нам, што Твардоўскі хадзіў у школы ў Полацку, вучыўся добра, ды толькі не слухаўся настаўнікаў, пакрыёма чытаў забароненыя кніжкі і такім чынам дайшоў да таго, што зусім не баяўся смяртэльных грахоў. Нарэшце навучыўся чарнакніжніцтву і душу сваю прадаў злому духу, а прафесары і ксёндз-прэфект нічога пра гэта не ведалі і зрабілі яго дарэктарам некалькіх шкаляроў з пачатковых класаў.

Твардоўскі ў вольны ад заняткаў час бавіў даручаных яму вучняў, сяды-тады паказваючы ім дзіўныя рэчы. Аднаго дня надвор’е было яснае і ціхае, вучні ў пакоі з адчыненага вакна пускалі ў паветра мыльныя пухіры. Твардоўскі, стоячы побач, сказаў:

– Глядзіце! На вашых пухірах д’яблікі лётаюць у паветры.

І сапраўды, яны ўбачылі, што на мыльных пухірах сядзелі нейкія стварэнні накшталт крылатых купідонаў: вочкі маленькія, светлыя, робячы дзіўныя грымасы, паглядалі на ўсіх. Адзін перапалоханы шкаляр закрычаў: “Езус, Марыя!” – і ўсё вокамгненна знікла, а пра гэта ані ксёндз-прэфект, ані прафесары нічога не ведалі.

Сярод тых шкаляроў быў Гугон, якога Твардоўскі любіў болей за іншых; на праходках за горадам найбольш з ім гутарыў, калі Гугон хацеў што купіць і прасіў грошай, ніколі яму не адмаўляў, хваліў яго заўсёды, нібыта той вучыўся лепей за іншых.

Твардоўскі а дзевятай гадзіне вечара, калі вучні клаліся спаць, меў звычку выходзіць з дому і да поўначы бавіўся дзе-небудзь у горадзе ў сваіх знаёмых; асобны пакой, дзе ён часам заставаўся адзін, зачыняў на замок; ніхто з калегаў не ведаў, якія ў яго былі кніжкі, і Гугону не дазваляў заходзіць туды аднаму.

Неяк ён выйшаў з дому і, забыўшыся, пакінуў ключ у замку і дзверы незачыненыя; а дзесятай гадзіне ўсе пайшлі спаць; Гугон жа не тушыў святла і сядзеў адзін; калі прабілі поўнач на званіцы езуіцкага касцёла, а Твардоўскі яшчэ не вярнуўся дадому, Гугон убачыў у замку ключ і незачыненыя дзверы. Уваходзіць у пакой, на стале бачыць велізарную кнігу ў старасвецкім пераплёце з пергамену; глянуўшы ў яе, ён здзівіўся, бо першы раз у жыцці сустрэў белы друк на чорнай паперы, і ледзь прачытаў паўстаронкі, з’явіўся перад ім чараваты карузлік, вочы свяціліся белым агнём, твар чорны, як вугаль.

– Навошта ты мяне выклікаў? – сказаў злы дух, гледзячы на Гугона, але таму заняло мову ад пярэпалаху. Угневаны шатан выцяў яго і забіў на месцы, а сам знік.

Пасля поўначы Твардоўскі вярнуўся дадому і знайшоў у пакоі мёртвае цела свайго прыяцеля і разгорнутую кнігу. Зразумеў усё і хуценька выклікаў да сябе шатана.

– Чаму ты забіў няшчаснага юнака? – спытаўся гнеўна чарнакніжнік.

– Таму, – сказаў злы дух, – каб не раскрыў тваю таямніцу ўсім, хто не павінен ведаць пра яе.

– Тут трэба было зрабіць іначай, ані ты, ані я ажывіць яго не можам; цяпер мяне могуць пакараць як забойцу, трэба затаіць гэтае злачынства, залазь у яго цела, будзеш Гугону замест душы, пакуль не прыйдзе яму час паміраць.

Д’ябал імгненна залез у цела, і Гугон ажыў, але стаў зусім іншы: вочы блішчалі, ды гэты бляск быў прыкры; твар у яго быў той самы, ды ў ім было штосьці агіднае.

Прыйшоў у школу; прафесары і аднакласнікі бачылі ў ім нейкую перамену, аднак ніхто не мог дазнацца таямніцы.

На імшы паводзіў сябе нясціпла, смяшыў іншых, а калі ксёндз падносіў святое прычасце, дык ён не мог вытрываць і выбягаў з касцёла, прыкладваючы хусцінку да носа, нібыта спыняў кроў.

Калі пакаранні і напаміны не дапамагалі, яго выгналі са школы, і ён заўсёды быў вялікі непрыяцель усім езуітам; на ксяндзоў пісаў пасквілі, выступаў супраць святое рэлігіі, усім паказваў паганы прыклад, хто толькі з ім пачынаў размову; пасля пакінуў Полацак і невядома дзе згінуў.

– Брава, Стась, – сказаў пан Сівоха. – Кароткае апавяданне, але добрае.

Пэўна, сёй-той з нашых маладых панічоў і цяпер яшчэ паўтарае думкі таго д’ябла, што быў у Гугонавым целе.

– Гэта навука, Стась, – сказаў дзядзька, – што трэба ўнікаць злых людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x