– Добрае надвор’е. Мне здаецца, што гасцей у нас сёння не будзе, дык ты, Янка, успомні што-небудзь са сваіх вучоных апавяданняў. Цяпер ноч доўгая, можна выспацца, перш чым засвеціць заранка.
Падалі вячэру. Яшчэ седзячы за сталом я думаў, корпаючыся ў памяці, пра розныя падзеі старажытнае гісторыі: выбіраў тыя дзіўныя здарэнні, якія былі б дзядзьку пад густ.
Пасля вячэры, ходзячы, як звычайна, па пакоі, ён прачытаў вячэрнія малітвы і, кладучыся ў ложак, запытаўся:
– Пра якіх жа багоў і багінь ты раскажаш мне зараз?
– Раскажу, дзядзечка, пра заснаванне горада Рыма.
– Ці не пра той Рым, дзе жыве яго святасць? О! Гэты сказ мусіць быць прыгожы і цікавы.
– Пра той самы.
– Дык кажы, буду ўважліва слухаць.
Я расказаў спачатку, што рымляне паходзяць ад траянцаў. Пасля пачаў ад Прока 119 119 Прок – цар Альбы-Лонгі.
, караля албанцаў, расказаў пра Амулія і Нумітора 120 120 Амулій, у рымскай міфалогіі цар Альбы-Лонгі. Пазбавіўшы трону і выгнаўшы свайго старэйшага брата Нумітора, пасвяціў ягоную дачку Рэю Сільвію ў вясталкі, каб яна не мела дзяцей.
, пра Рэю Сільвію, што яна, будучы вясталкаю 121 121 Рэя Сільвія, вясталка, у рымскай міфалогіі маці Ромула і Рэма, дачка цара Альбы-Лонгі Нумітора. Вясталак – жрыц багіні святога агню Весты – выбіралі з дзяўчатак 6–10 гадоў; яны павінны былі захоўваць цноту на працягу 30 гадоў.
, мела ад бога вайны Марса двух дзяцей-блізнят Ромула і Рэма; як гэтых блізнятаў паклалі ў кошык і плылі яны па рацэ Тыбр, і калі хваля выкінула іх на бераг, дык, пачуўшы плач немаўлят, прыбегла ваўчыца і карміла іх малаком, нібы сваіх дзяцей.
Дзядзька здзівіўся, што ваўчыца мела літасць і прыхільнасць да дзяцей, і сказаў, перапыняючы апавяданне:
– І даўней мусілі быць ваўкалакі. Пэўна, гэтая ваўчыца спярша была кабетаю і мела чалавечую душу, бо адкуль бы ў яе ўзялася такая любоў і літасць? А можа, і цуд стварыў Бог міласэрны для нявінных дзяцей.
Я расказваў далей, як знайшоў іх Фаустул 122 122 Фаустул, пастух, разам са сваёй жонкаю Аккай Ларэнціяй выхаваў Ромула і Рэма.
, як яны выраслі сярод пастухоў, а пасля збудавалі Рым на тым самым месцы, дзе рака выкінула іх на бераг.
У гэты момант забрахалі сабакі, і нехта пачаў стукаць у браму. Прыбягае парабак і паведамляе, што прыехаў сляпы Францішак.
Дзядзька мой хуценька ўстаў з пасцелі і толькі запаліў святло – заходзіць Францішак, праваю рукою трымаецца за павадыра, а леваю – пастуквае кіем перад сабою, каб за што не зачапіцца.
– Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус, – сказаў сляпы, пераступаючы парог. – А ці дома пан Завальня?
– Дома, дома, – адказаў дзядзька. Ён з вялікай радасцю вітаецца з ім, сам здымае з яго цяжкія зімовыя апранахі, запрашае прысесці. Адразу загадвае выпрагчы каня, даць яму аўса, а чалавека, які вёз сляпога, напаіць гарэлкаю і накарміць. Таксама паслаў да пані Мальгрэты, каб хутка згатавала госцю вячэру.
– У якіх краях ты быў? Здаецца, ужо больш за паўгода не бачыліся. Знаёмыя няраз успаміналі пра цябе, паўтараючы такія словы: “Дзе цяпер наш Францішак? Далёка недзе заехаў. Хай бы ён сустракаў усюды добрых, ласкавых людзей, і каб не давялося зазнаць гора ў далёкім падарожжы!”
– Усю Беларусь і частку Інфлянтаў 123 123 Інфлянты – прыбалтыйскае княства, якое з ХІІ ст. знаходзілася ў залежнасці ад Полацка. У ХІІІ ст. захоплена крыжакамі, а ў час Лівонскае вайны – войскам Івана Жахлівага. Па Ям-Запольскай мірнай дамове (1582) частка Інфлянтаў (Дзвінскі, Люцынскі, Рэжыцкі і Дрысенскі паветы) увайшлі ў склад Рэчы Паспалітае. Цэнтрам Інфлянтаў быў Дзвінск (сёння Даўгаўпілс). Асноўнае насельніцтва – беларусы і латышы.
аб’ехаў. Сустракаў і сардэчны прыём, і пагарду людскую, чулыя сэрцы і каменныя.
– Інфлянты – край шчаслівы. Зямля лепш родзіць, чым у нас. Там, кажуць, і паны багацейшыя, маюць пекныя палацы, і тытулы ў іх – бароны ды графы.
– Я – сляпы. Я не бачыў іхніх пышных палацаў. Ведаю толькі, што там багатыя паны не любяць размаўляць з беднымі людзьмі. А ўбогі за сваё жыццё не пачуе іхняга слова.
– Ах, як гэта цяжка, калі чалавек вымушаны прасіць дапамогі ў тых, хто не разумее, што ёсць пакуты на свеце.
– Але я ўжо больш не паеду далёка, – сказаў Францішак. – Дзякуй Богу, маю дабрадзеяў і ў гэтых краях. Вось пан Б. падараваў мне выспу ў сваім маёнтку на возеры Рабло. Там у мяне дамок, сад і маленькая гаспадарка. Мне хопіць. Там і косці мае знойдуць спачын.
– А! Ведаю тое возера, быў некалькі і на той выспе, – сказаў Завальня. – І тады яшчэ бачыў хаціну на пагорку. Вакол хвоі шумелі і хвалі на возеры. І хоць краявід там нейкі змрочны, аднак мне вельмі падабалася.
Читать дальше