Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Array - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Ужасы и Мистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

УДК 821.162.1(476)-31
ББК 84(Беи-Пол)-44
Б26
Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча
ISBN 985-02-0786-8

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найбольш яскрава ідэю кнігі Я. Баршчэўскага выяўляе сімвалічны вобраз Плачкі. Толькі згадаўшы пра Яе ў першым томіку (чатыры першыя апавяданні), Я. Баршчэўскі робіць Плачку цэнтральным вобразам ва ўсіх астатніх. Цяпер Яна так ці інакш будзе з’яўляцца ў кожным апавяданні, а адно з іх – шостае – цалкам прысвечана гэтай гераіні. Плачку бачаць толькі ў Беларусі, на месцах вялікіх бітваў, на могілках, дзе пахаваны славутыя героі краю. Яна плача па сваіх дзецях, якім не можа “даверыць таямніцу свайго сэрца”. Просты люд з прычыны прыгнечанасці не можа зразумець Плачку. А паны і шляхта пагарджаюць сіратою ў сялянскім строі. Край свой яны самі аддаюць пад уладу шыкоўнай Белай Сарокі ды вартуюць яе багацці ў мядзвежым вобліку, звязваюцца з чарнакніжнікамі, наводзяць асташоў, якія нішчаць прыроду ды псуюць норавы людзей.

Амаль усе апавяданні маюць алегарычную накіраванасць. Я. Баршчэўскі звярнуўся да жанру прытчы, бо ў тагачаснай грамадскай атмасферы толькі з дапамогаю алегорый, іншасказанняў можна было ўплываць на чытача (больш дакладна – толькі літаратурны твор прытчавага характару мог трапіць да чытача).

Я. Баршчэўскі пісаў, што “не пераймае формаў, якія любілі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія”, бо сапраўды не мог ісці іх шляхам: тыя тэмы і праблемы, якія стаялі перад еўрапейскімі літаратурамі, не былі актуальнымі для Беларусі. Зусім верагодна, што ён мог напісаць мастацкі твор (ці шэраг твораў), дзе б расказаў бы пра жыццё беларускага грамадства. Перадусім, ён добра ведаў гэтае жыццё: як у асяроддзі пецярбургскіх беларусаў, так і на Бацькаўшчыне. Але проста расказаць пра тое, што ён ведаў, Я. Баршчэўскаму было мала. Стварэнне літаратурных тэкстаў накшталт заходнееўрапейскага прыгожага пісьменства было неактуальным для Беларусі, для краю, які не меў дзяржаўнасці, над якім вісела пагроза поўнае асіміляцыі. Зусім відавочна, што патрыёт роднага краю Я. Баршчэўскі мусіў шукаць шляхі дзеля звароту да розуму ды сэрцаў сваіх суайчыннікаў.

Паэтыка прытчы Я. Баршчэўскага падпарадкоўваецца законам сярэднявечнае хрысціянскае прытчы; звычайна адсутнічае апісальнасць мастацкае прозы заходнееўрапейскага тыпу: прырода і рэчы выкарыстоўваюцца надзвычай рэдка, дзеянне характарызуецца амаль поўнаю адсутнасцю дэкарацый.

У пераважнай большасці выпадкаў героі прытчаў Я. Баршчэўскага не маюць “характару”. Паводле законаў прытчы героі звычайна не маюць і партрэтнае характарыстыкі. Але Баршчэўскі напачатку малюе партрэт героя, якога пазней чытач можа пазнаць па двух-трох штрышках. Напрыклад: “З’явіўся ў нашым маёнтку – невядома адкуль – нейкі дзіўны чалавек. І цяпер яшчэ памятаю аблічча, твар ды адзенне яго: нізкі, худы, заўсёды бледны, вялізны нос, як дзюба драпежнае птушкі, густыя бровы, пагляд яго – як у чалавека ў роспачы ці вар’ята, апранахі яго – чорныя і нейкія дзіўныя, зусім не такія, як у нас носіць пан ці ксёндз; ніхто не ведаў, ці быў ён свецкі, ці манах які, з панам размаўляў не нейкай незразумелай мове. Пасля адкрылася, што быў гэта чарнакніжнік…”. Калі аўтару ў іншай прытчы патрэбны зноў гэты герой, дык ужо можна даць і карацейшую ягоную партрэтную характарыстыку: “Чалавек на танюсенькіх нагах, худы, вочы круглыя, дробным і вострым тварам падобны да птушкі”. Або: “Нейкі згорблены старац у чорнай вопратцы; твар бледны, ясныя вочы свяціліся з-пад густых броваў”.

Прытчы Я. Баршчэўскага пабудаваны, на першы погляд, аднатыпна: з пэўнага краю (аднекуль звонку) з’яўляецца на Беларусь “госць”. Ён непадобны на тутэйшых людзей (гл. ягонае апісанне вышэй); ён прыйшоў уплываць на насельніцтва гэтага краю, гуртаваць вакол сябе прыхільнікаў. Звычайна ён звяртаецца да асобаў з пэўнымі маральнымі заганамі (хоць і тут ёсць выключэнні). Аўтар называе яго чарнакніжнікам, чорным госцем, падкрэслівае гэтым самым яго мажлівасці негатыўна ўплываць на акружаючых. Праз нейкі час чарнакніжнік знікае (часцей за ўсё яго выганяюць ці ён, адчуўшы небяспеку, уцякае сам), але яго “падвопытныя” становяцца зусім іншымі: да сваіх ранейшых заганаў яны дадаюць і заганы (з гледзішча здаровай беларускай маралі) ад навукі “чорнага госця”. Гэта прэамбула ўсіх апавяданняў-прытчаў у “Шляхціцы Завальні”. У саміх жа прытчах пісьменнік даследуе далейшы лёс сваіх суайчыннікаў – прыхільнікаў чарнакніжніка; тых, каго чарнакніжнік спакусіў або яны былі змушаны пайсці да яго на службу. Лёс гэтых прыхільнікаў чарнакніжніка зазвычай трагічны: апынуўшыся па-за грамадствам, грамадою, яны або гінуць (як Карпа з апавядання “Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем” ці Васіль з апавядання “Зухаватыя ўчынкі”), або мусяць перабірацца ў “краіну чарнакніжніка” (як пан Скамароха з апавядання “Белая Сарока”), або ім наканавана пакутаваць за здраду, учыненую ці то добраахвотна (як Альберт з апавядання “Вогненныя духі”), ці то несвядома (як Марка з апавядання “Ваўкалак”). Трагізмам лёсаў сваіх герояў, Я. Баршчэўскі папярэджвае суайчыннікаў: не будзе шчасця тым, хто здрадзіў свайму краю; не прынясуць карысці трыццаць срэбранікаў таму, хто згаджаецца нават за дробязь служыць акупантам. Хлеб калабаранта горкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x