Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звязда:

“Сёння МЗЛ “Тытан” пастаўляе ў краіны СНД звыш 24 500 лядоўняў і гэта далёка не мяжа. “Купляйце беларускае” — ужо не выклікае ў нашых спажыўцоў недаверу”.

Вячэрні Мінск:

“Надзвычайнае здарэнне на “Тытане” было хутка ліквідавана працоўнымі-спецыялістамі і канвееры трэцяга цэха, якія па ўжо высветленых прычынах спыніліся на ўсю змену, урэшце, былі спраўныя. Так сказаў адзін з працоўных гэтага заводу: “Працаваць тут добра і цікава, а падобныя непаладкі адзінкавыя і агульнымі намаганнямі выпраўляюцца”. Такія словы па-сапраўднаму разгортваюць душу беларуса, як працавітага і клапатлівага чалавека”.

Камсамольская праўда:

“Чуткі аб масавых ахвярах на Мінскім заводзе лядоўняў, нічым не пацверджаны. Хутчэй за ўсе, гэта карысна апазіцыйным СМІ, якія разлічваюць на падтрымку з захаду. Пацярпела ўсяго чатыры працаўніка, выяўлены толькі два пераломы. Праца была хутка наладжаная і першая змена нават перавыканала свой план”.

Верасень 2008 — верасень 2009 гг.

Апавяданні

Прыпынак

1

“Мінск — даволі кансерватыўны горад”, — сказаў вакаліст гурта Haujob [21] Haujob — нямецкі электра-індастрыял праект. Даніэль Майер, калі прыязджаў да нас з канцэртам. Мінск, чымсьці, нагадаў яму Германію часоў ГДР. Бадай, я з ім згаджуся. Калі заехаць у цэнтр Мінска, амаль паўсюль цябе сустрэнуць гэтыя аднастайныя пяціпавярховікі з вялікімі вокнамі і маленькімі балкончыкамі — сталінскі ампір, так званы стыль архітэктуры. Дарэчы, калі сам правадыр народаў адзін і адзіны раз наведаў Мінск і тое праездам у 1945 годзе, ён, убачыўшы адны толькі руіны, сказаў: “Мінску — быць”. І так, з яго лёгкай рукі, разбураны вайною горад ператварыўся ў тое, што мы зараз бачым: шырокія плошчы, прасторныя вуліцы і завулкі, якіх вы не ўбачыце ў ніякай Эўропе.

Мне падабаецца Мінск, я люблю гэты горад, я жыву ў ім. Я жыву ў новым раёне на яго ўскрайку сярод шчыльных вуліц, сканструяваных з дамоў-каробак — тут адчуваецца сапраўдны пах постсавецкага асяроддзя, дзе па дварах бадзяюцца ўсялякія гопнікі, дзе трахаюцца па пад’ездах, бухаюць і колюцца, дзе проста жывеш звычайным жыццём, як і ўсе звычайныя людзі гэтага кансерватыўнага горада. Мне падабаецца Мінск, мне падабаецца мой раён, мне падабаецца мая вуліца на яго ўскрайку.

Але раней тут было ўсё зусім па-іншаму. Наш дом стаяў на полі, а вакол яго ў розныя бакі распаўзаліся доўгія каналы з бруднымі плямамі калюжын, якія з-за невыносна жудаснага паху ўсе называлі “смуроднікамі”, таму і здавалася, што наш дом знаходзіўся ў зоне адчужэння. У мяне было мала сяброў. Гэта, відаць, з-за таго, што я не любіў гуляць па вуліцы, аддаючы перавагу чытанню кніг, а вечарам, зазвычай, назіраў з акна за распаленым сонцам, якое марудна згасала за трубамі заводу, што віднеўся на самым небакраі. З усяго нашага класа толькі адзін я, нават пасля выпускнога, застаўся нявіннікам. Упершыню я па-сапраўднаму пацалаваўся ў шаснаццаць гадоў. Гэта здарылася ў школьнай бібліятэцы з адной дзяўчынкай, якая акрамя мяне туды часта заходзіла. Дзіўна, ніколі не думаў, што дзяўчыну са школьным статусам “шлюшка” будуць цікавіць кнігі. Аднойчы, калі бібліятэкар выйшаў па справах, яна падсела да мяне і сказала, што я ёй падабаюся. Яна сказала, што я падабаюся яшчэ некаторым дзяўчынкам у школе, але яны лічаць мяне “батанікам” і слабаком. Потым яна ўзяла мяне за падбароддзе і пацалавала. Яе язык залез у мой рот і пачаў там варушыцца. Тады я зусім не ўмеў цалавацца і наогул лічыў, што гэта складана цалавацца “па-французску”. Але нічога складанага ў гэтым не аказалася. Я проста пачаў паўтараць за ёй, варушачы языком па ўсім яе роце. Памятаю, яна ўсміхнулася і сказала: “А ты не блага цалуешся”. Я здзівіўся, мне было вельмі прыемна. Аднаго я не мог зразумець дакладна: чаму ў дзяўчынак складаўся такі стэрэатып, што ўсе “батанікі” слабакі, чаму заўжды яны жадалі бачыць у выглядзе свайго хлопца якогасьці навапаказанага хулігана, які б блага вучыўся і пудзіў бы ўсіх астатніх? І чаму некаторыя з іх лічылі мяне слабаком? Дома ў мяне былі гантэлі і турнік. Я займаўся фізічнымі практыкаваннямі разы тры на тыдзень. Цяпер я даволі моцны і каржакаваты хлопец.

Пасля школы я хацеў паступіць у ВНУ. Я здаў экзамены, падаў дакументы на факультэт журналістыкі ў БДУ, аднак на бюджэт не прайшоў, не хапіла патрэбных балаў і мне прыйшлося ісці на завод. У маіх бацькоў не было грошай, каб плаціць за мяне. Да таго ж яны ўжо былі старымі і на пенсіі, (маці нарадзіла мяне ў сорак гадоў). Вядома, я мог паступіць вучыцца завочна, але мяне не вабіла перспектыва гарбаціцца і адначасова грызці граніт навукі. Трэба выбіраць штосьці адно. Для мяне важней былі грошы. А далей бацька пакінуў нам са старэйшым братам ключы ад кватэры, усе патрэбныя дакументы, спадзяючыся на нашу самастойнасць і з мамай з’ехаў жыць у вёску. Брат у хуткім часе ажаніўся і перасяліўся жыць да жонкі. Так я застаўся адзін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x