Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А я ведаў, што ты хлопец не промах, таму і дапусціў у сваю гульню. Ты складаеш тую нешматлікую колькасць адшчапенцаў, хто спрабуе супрацьстаяць мне. Твая асаблівасць — ты новенькі, цябе тут ніхто не ведае, менавіта пагэтаму я і выбраў цябе. Можаш гэтым ганарыцца. Аднак не забывай, што гэта мая гульня і ты мая марыянетка.

Скажы, ты сапраўды разлічваў вось так проста, перакрыўшы адну ветку, залезці сюды і без перашкод патрапіць на дах? Магчыма, але малаверагодна. Трэба аддаць належнае, план і праўду нядрэнны. Я разлічваў, ты палезеш адзін і з табой будзе лягчэй дамовіцца. Нам ніхто не замінае? Узнікла незразумелая вібрацыя, ад якой Дзяніс ледзьве не прыйшоў у прытомнасць . Не трэба абурацца, я ведаю твае адносіны да гэтага чалавека, але калі бойка справядлівая, трэцяму ў ёй няма месца. Ці не праўда? Вібрацыя паўтарылася. Цішэй-цішэй, не страчвай свае сілы марна, якіх у цябе і так не шмат. Паслухай сюды, мне для большага апагею ўсёй гэтай драмы патрэбен каларытны фінал, які б уразіў мяне. Я даю табе невялікі шанец, зусім невялікі і хто ведае, можа ты разважліва ім скарыстаешся, хто ведае, хто ведае?!

А цяпер уяві сябе на маім месцы. Уявіў?.. Ты — велізарны механізм і з-пад твайго кантролю выходзіць два шрубы, выйсце ёсць толькі адно і ніякага іншага быць не можа, запомні — не можа. Сітуацыя такая: каб наладзіць дзеянне механізму, трэба зваротна закруціць адзін са шрубаў. Адзін закруціць, другі выкінуць. Што ты зробіш у такім выпадку? Маўчанне. Урэшце табе вырашаць…

Яго выпхнула ў рэальнасць, як корак. Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў, што па пояс вылез з вентыляцыйнага люку і яго за руку трымае Снайпер, звісаючы ўніз. Твар яго быў збялелым, яны дабраліся амаль да самага даху, вентыляцыя ўжо была гарызантальнай, а адлегласць паміж падлогай і імі складала вышыню, прыкладна, пяціпавярховага будынка. Руку Дзяніса пранізваў рэзкі боль, з чаго зыходзіла, што Снайпер вісеў так ужо колькі хвілін. З носа Дзяніса цурчала кроў, крапаючы на алюмініевую вентыляцыю. Ён паглядзеў у вочы Снайпера і пад прыхаваным жахам убачыў лютую нянавісць да сябе. Ноздры Снайпера раздзімаліся, як у быка, удала параненага тарэра, а вусны былі сціснутыя ў натужлівым жаданні зрабіць Дзянісу балюча. Дзяніс зразумеў, што ў вентыляцыі паміж імі адбылося штосьці непрадказальнае. Ён учапіўся другой рукой за руку Снайпера і моцна сціснуў яе. Раўнавага засталася.

— Так, паслухай сюды, — сказаў Дзяніс дрыготкім голасам, — я думаю, што нам трэба выбірацца адсюль. Якія будуць прапановы?

Яго словы гучалі з наіўнай абуральнасцю, але ў іх была вялікая неабходнасць.

Снайпер маўчаў. Дзяніс яшчэ раз паглядзеў яму ў вочы і адчуў, што доўга не зможа ўтрымліваць яго ў сваіх руках.

— Я не ведаю, што тут адбылося, але хутчэй за ўсё гэта дзіўныя праявы канвеера, — крыкнуў Дзяніс, — не паддавайся яго выбрыкам! Ну жа?!

Снайпер зласліва выцiснуў з сябе:

— Паспрабуй разгайдаць мяне.

Але разгайдаць яго было не такта проста. З кожным імгненнем Снайпер станавіўся цяжэйшы на кілаграм. Руку так і хацелася адпусціць, кісць, здавалася, вось-вось адарвецца. У гэты момант Снайпер падняў уверх ногі і адпіхнуўся ад вентыляцыі. Дзяніс сабраў усе свае намаганні і калі Снайпер хістаўся ў паветры, паспрабаваў падцягнуць яго да сябе, моцна ўпёршыся ў адчынены люк.

— Давай, — шыпеў Снайпер.

Дзяніс напружыўся да пакольвання ў выі і паясніцы, і яшчэ на пару сантыметраў падцягнуў яго ўверх. Гэтага хапіла. Снайпер закінуў ногі і як скалалаз па стромай скале ўскараскаўся абедзвюма нагамі на трубу. Дзяніс падцягнуў яго да сябе і праз хвіліну пакутлівага змагання за жыццё, яны ўдвух аказаліся ў бяспецы. Яшчэ хвіліна пайшла на іх адыхаўку, яны не маглі прамовіць і слова, пераводзячы дыханне. Дзяніс задыхаўся і з шырока расплюшчанымі вачыма пазіраў на Снайпера. Той, у сваю чаргу, глядзеў на яго. Адсопшыся, Дзяніс прагугнявіў:

— Што тут здарылася?

— Я разбіў табе нос, — сказаў Снайпер.

— Я згубіў кантроль?

— Як толькі мы апынуліся ў трубе…

Дзяніс цяжка ўздыхнуў.

— Дах зусім блізка, — сказаў ён.

— Мы амаль каля мэты.

— Аднак разам далей лезці нельга.

— Калі мы распачалі гэты шлях разам, разам яго і скончым, — заключыў Снайпер.

— Ты не разумееш, у любую хвіліну са мной можа здарыцца анамалія. Я ўступіў у бойку з канвеерам.

— Заўваж, не толькі ты адзін…

— Снайпер, паслухай…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x