Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але знутры ніхто не адказаў.

— Гэта ўжо не смешна! — пачаў злавацца Дзяніс. — Зараз жа адчыніце!

Ніякай рэакцыі.

— Ну і каціцеся вы ў дупу, — моцна тузануўшы дзверы, гыркнуў Дзяніс.

Усе шляхі адступу былі перарэзаны. Дзянісу не заставалася нічога акрамя, як ісці назад.

Ён спусціўся ўніз і выйшаў на вуліцу. Цішыня і бязлюддзе яго ўжо не здзівілі, перайшоўшы ў ранг апатычнай заканамернасці. Толькі агідны дождж, які імжыў над гэтым абсурдам, надаваў спустошанай атмасферы крыху рэальнасці. Лаўкі, на якіх, звычайна, сядзелі працоўныя, папальваючы перад пачаткам змены — пуставалі. Каля бардзюраў у маўклівай нявызначанасці стаялі загружаныя гатовымі лядоўнямі фуры. Паўсюль гарэлі ліхтары і калі добра прыгледзецца, можна было заўважыць вакол іх плойму матылёў. Усё ж жыццё ў засценка “Тытана”, у нейкай форме, існавала. Дзяніс закрочыў па сваім звыклым маршруце: мінуў завадскую сталоўку і ўвайшоў у першы цэх.

Як ні дзіўна цэх аказаўся асветленым і ў самым яго канцы праз шырокія дзверы быў бачны ўваход у другі. Гэта падбадзёрвала рухацца наперад. І Дзяніс пайшоў. Праходзячы пасярэдзіне першага цэха, ён пачуў, як зверху вялікага памяшкання, там, дзе стаялі маставыя краны, штосьці загудзела. Дзяніс падняў галаву — нічога падазронага. Ён паскорыў крок.

У другім цэху асвятленне таксама было ўключана, па-ранейшаму смярдзела пластмасай і стаяў гуд, які зыходзіў з вентыляцыйных труб. На хвіліну ў Дзяніса з’явілася паранаідальнае адчуванне, што за ім назіраюць, як быццам на яго патыліцы існавала трэцяе вока. І ён бегам кінуўся праз увесь другі цэх, завярнуў налева і, урэшце, патрапіў у трэці.

Здалёк паказалася доўгая першая ветка канвеера і, здаецца, нечая галава. Дзяніс узрадаваўся: няўжо не адзін? Аднак абрыдлая цішыня панавала і там.

“Міраж”, — падумаў ён, але ўсё роўна пайшоў наперад.

Перш-наперш Дзяніс вырашыў праверыць сваё працоўнае месца, схадзіць на “лінію Краўса”, потым цалкам абыйсці ўвесь трэці цэх, і калі яго намаганні ў пошуках жывой душы будуць марнымі, павярнуць да чорта, выбіць дзверы ў гардэробе і збегчы адсюль назаўжды. Але гэтаму плану спраўдзіцца было не наканавана. Прыйшоўшы на працоўнае месца і, нікога там не заспеўшы, Дзяніс пачуў прыглушаны гоман, як раз у баку дыспетчарскай. Ён кінуўся туды і першае, што ўбачыў — шырокую спіну брыгадзіра Холадава. Падышоўшы бліжэй і астатніх.

Каля дыспетчарскай стоўпілася чалавек пяцьдзесят, некаторыя з іх былі знаёмыя Дзянісу твары: Чыпушыла з Рупарам, Грыша з Ласуном і Гестапа, Пазняк, Курва, Масла і Зіна, Снайпер з Дзятлам, і нават Пазаліні са сваімі хлопчыкамі Свістуляй і Підарам — усе працоўныя трэцяй змены. Не было толькі майстра Прошына і начальніка змены Фаруха Ібрагімавіча. Дзяніс паспрабаваў непрыкметна падысці да працоўных і злучыцца з натоўпам, каб застацца незаўважаным і не прыцягнуць да сябе лішняй увагі, але брыгадзір Холадаў, як усё роўна прадчуваючы яго набліжэнне, азірнуўся.

— О, яшчэ адзін пасажыр, падыходзь бліжэй, не саромейся! — загарлапаніў ён, так, што ўсе паглядзелі на Дзяніса і яму тут жа стала нязручна. Прыйшлося павітацца з брыгадзірам і пад пільнымі позіркамі насцярожаных мужчын і занепакоеных жанчын, далучыцца да працоўнай масы. Дзяніс стаў каля Снайпера і Дзятла. Павітаўшыся з імі, і перавёўшы дыханне, ён адразу ж спытаў:

— Што тут адбываецца?

— Дых шо там… гэт-сам, канв… стаіць, — працадзіў цераз тонкія вусны Дзяцел, якія зводзіла спазма і адначасовае заіканне.

Ініцыятыву пераняў Снайпер.

— Канвеер стаў. Няма падачы электрычнасці, хаця ўсе прыборы паказваюць працаздольнасць. Чакаем, вось, майстра, пайшоў разбірацца.

Дзяніс абвёў натоўп ацэньвальным позіркам і, ўздыхнуўшы, сказаў:

— Як быццам нічога не здарылася. А ў мяне яшчэ з прахадной падазронасць узнікла — штосьці тут не тое.

— А што з прахадной? — не зразумеў Снайпер.

— Ды па-першае вахцёра на месцы не было і сама прахадная глючыць, турнікет самастойна адчыніўся, не запатрабаваўшы пропуску.

— Турнікет кажаш? — задуменна працягнуў Снайпер. — Дзіўна, я сёння Жэню бачыў, калі праходзіў, мы яшчэ з ім з навін пасмяяцца паспелі.

— Не ведаю, я там нікога не заспеў.

— Тых-пых, ат, — прасіпеў Дзяцел на сваёй недарэчнай мове і махнуў рукой.

Між тым у працоўным натоўпе разгарэлася спрэчка аб тым, будзе сёння змена ці не. Спрэчка нават перайшла ў лаянку паміж асобнымі працоўнымі, аднак сітуацыю тут жа ўлагодзіў брыгадзір.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x