Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Якія на мне сёння трусы?

— Гэта несур'ёзнае пытанне, — сказала Іра і дакранулася загваздкай да яго пляча.

— Ты сама сказала аб чым заўгодна.

— Добра, тады паставім пытанне так: спытай аб тым, што цябе найбольш хвалюе ў дадзены момант.

Што яшчэ магло яго не хваляваць, як яе беспадстаўныя слёзы. Але прычына, вядома, існавала, і ён гэта добра ведаў. Па-усяму было відаць, што Іра спрабавала гуляць у дзэн-будызм.

“Што ж, трэба гэтым карыстацца, — падумаў Дзяніс. — Засталося толькі сфармуляваць пытанне”.

— У мяне ўзнікла такое адчуванне, што ты хочаш мне аб нечым расказаць, аб нечым вельмі важным. Я разумею, што ўсё адбывалае на гэтым даху было цудоўнай прэлюдыяй, якая даволі моцна разагрэла нас і мяне, у прыватнасці, таму я жадаю ведаць, што ты хочаш мне расказаць.

Па выразе яе твару стала бачна, што яна чакала такога пытання, нават прагнула яго. Іра падціснула вусны і выпусціла з рукі сталёвую загваздку. Тая ляпнулася аб руберойд і разам з Дзянісам знерухомела ў чаканні. Іра села насупраць, абхапіўшы калены рукамі, як быццам ёй было холадна. Яна нагадвала Цалёвачку: такую ж маленькую і безабаронную. На імгненне твар яе зрабіўся сентыментальным, але толькі на імгненне, яго хапіла роўна на адзін яе ўздых і яна сказала:

— Я з’яжджаю.

— Куды? — спакойна спытаў Дзяніс.

— У Штаты.

— Сур’ёзна?

— Я выйграла Green Card…

Дзяніс забегаў вачыма ў розныя бакі, шукаючы, што сказаць.

— Тады я паеду з табой.

Яна стомлена паклала галаву на калены і сказала:

— Ты не зразумеў, я з'яжджаю назаўсёды.

— Якія праблемы, мы паедзем разам!

— Я паеду адна, а табе трэба вучыцца.

— А мне здаецца, што гэта табе трэба давучыцца, табе застаўся адзін курс, — голас яго сарваўся на фальцэт.

— Мне абыякава колькі.

— Іра, падумай, што за ўтрапёнасць, што ты робіш, застанься яшчэ на адзін год, атрымай вышэйшую адукацыю, а потым едзь куды хочаш!

— Няма ніякага сэнсу працягваць вучобу.

— Але чаму?

— Прафесія настаўніка мне не спатрэбіцца, ды і дыплом наш аб вышэйшай адукацыі — Піліпкіна грамата.

— І гэта ты толькі цяпер усвядоміла, правучыўшыся чатыры гады?

— Вядома не!

— І даўно?

— Адразу, як паступіла.

Наступнае пытанне было заканамерным.

— Тады навошта ўсе гэтыя месяцы я быў табе патрэбен?

— Таму што я кахаю цябе. Але мы даволі позна сустрэліся. Ведаеш, гэта калі спальваеш мост для адступлення, азіраешся, і толькі потым разумееш, што на другім беразе цябе чакала тваё ратаванне. Жыццё — чартоўскі складаная рэч.

— А ты не думала, што зробіш мне балюча?

— Безумоўна. Сёння ты казаў мне, што адчуваеш сябе слабаком, але гэта не так. Сапраўдны слабак — я, таму што хачу пакінуць радзіму, але слабак толькі знешне, і не ў якім вобразе духоўна. Памятаеш, Картасар казаў, што толькі той чалавек па-сапраўднаму любіць сваю Айчыну, хто з'яжджае ў іншую краіну. А ты знешне моцны, ты добры хлопец, клапатлівы, уважлівы, мне ніколі не было з табой дрэнна.

— Значыць ты мяне таксама не ведаеш.

Але Дзяніс разумеў, што бяссільны ўжо штосьці зрабіць, яна ўсё роўна паедзе і нішто не зможа ёй перашкодзіць.

— Твае бацькі ведаюць?

— Даўно. Ім яшчэ лягчэй будзе: мама пераедзе жыць да іншага мужчыны, бацьку застанецца кватэра.

— А сястра?

— Сястра пойдзе ў самастойнае жыццё.

— Прама амерыканская меладрама, — горка заключыў Дзяніс. Іра прамаўчала.

— А што будзем рабіць з нашым каханнем? — спытаў ён.

— Вось гэта і ёсць самае складанае пытанне, на якое я ніяк не магу знайсці адказу.

Дзяніс стрымана ўсміхнуўся.

— У дзэн-будызме няма нічога невырашальнага, проста трэсні мяне загваздкай і я абавязкова знайду адказ, — сказаў ён і па яго шчацэ пакацілася дробная сляза.

Іра адразу перавалілася на калены і па-сабачы пасунулася да Дзяніса, хутка сцерла вялікім пальцам яго слабасць і села побач.

— Зараз я не буду суцішаць цябе тым, што ты яшчэ знойдзеш сабе дзяўчыну лепш мяне, таму што дакладна ведаю — не знойдзеш, як і тое, што ты ніколі пра мяне не забудзеш. З усёй шчырасцю я магу сказаць усё тое самае і пра сябе.

— Значыць гэта каханне назаўжды застанецца ў нашых сэрцах, як застаюцца шнары на скуры, малюнкі, выведзеныя ў пячорах охрай, як зоркі на небе, і яго ніколі не паглыне нябыт, ці сусвет, што б не адбылося?

— Forever, — сказала Іра.

8

Як жа часам усё бывае непрадказальна. Трымаеш час, думаеш, што ён у тваіх руках, выкручваеш з яго апошнія сокі, а потым аказваецца, што ён выслізнуў з тваёй хваткі і табе ўжо ніколі яго не злавіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x