Андрэй Латыголец - Канвеер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Латыголец - Канвеер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, Жанр: Киберпанк, Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Канвеер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Канвеер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Канвеер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Канвеер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяніс ехаў у аўтобусе і знешне быў спакойным, здавалася, нічога не прадвяшчала ў ім істотных перамен. Аднак унутры яго адбывалася зусім іншае: душа кіпела, нібы ў пякельным катле. Вядома, не кожны дзень пачуеш, што ўсе масты спаленыя і другая палова, так бы мовіць, падсела на здраду. Але ён трымаўся малайцом і вырашыў не здавацца.

За акном ужо даўно пацямнела і асабіста для Дзяніса гэта магло значыць толькі адно — набліжаецца трэцяя змена. Канвеер, чорт яго падзяры! Проста цудоўны кантраст з сапраўднай драмай, якая нядаўна з ім адбылася. Толькі пакуль яшчэ ён не паспеў гэта ўсвядоміць — усё самае горшае чакала наперадзе, калі ён прыйдзе дамоў, ляжа ў сваім пакоі на канапу, заплюшчыць вочы і зразумее, што застаўся адзін.

У салоне было амаль бязлюдна і Дзяніс паспрабаваў аддацца сну. Зрабіць гэта аказалася не проста. Яго думкі пачалі пракручваць кароткаметражку: з’явілася постаць фатальнай дзяўчыны з агністымі валасамі. Іра, чамусьці, танчыла, гукі музыкі былі прыглушанымі, але Дзяніс пазнаў у іх рок-н-рольныя рыфы. Яна круцілася па крузе, як ваўчок, развіваючы свае доўгія валасы, чырванеючы і ўсміхаючыся. Дзяніс не здолеў гэтага вытрымаць і рэзка пралупіў вочы, як быццам убачыў страшны сон. Яна сапраўды глыбока закранула яго сэрца. Ён моцна прыкусіў ніжнюю губу, каб пазбавіцца ад прыступу сваёй слабасці і дзеля разрадкі, моцна ўрэзаў кулаком па сядзенні спераду. Жанчына, што сядзела непадалёк ад Дзяніса, сутаргава азірнулася на яго, але прачытаўшы ў зласліва-варожым позірку “каціся адсюль, дура”, хутка адвярнулася. Яму патрэбна было сканцэнтравацца, бо ён ні ў якім разе не хацеў выносіць свой боль за межы сваіх эмоцый. Яго праблемы павінны былі заставацца яго ўласнымі праблемамі.

Было лета. Ціхая бесклапотная пара.

Гадзіну таму ён выйшаў з яе кватэры, сеў у мятро, потым з перасадкамі аўтобус-тралейбус, паехаў на завод.

Калі яны спускаліся з даху, Дзяніс адчуваў, як пад вагай яго цела дрыжалі ногі. У галаве стаяў тлум, які нагадваў невялікае ап’яненне. Іра ўзяла яго за руку і як ні ў чым не хаджала, павяла да сябе. Яны зачынiлiся ў яе пакоі і заняліся сэксам. Упершыню Дзяніс горка плакаў, так, што слёзы засталіся на яе разагрэтых грудзях. Потым ён ляжаў на спіне, глядзеў у столь, а Іра гладзіла яго па галаве і суцішала, як дзіцяці: “Супакойся, не трэба”. Гэта былі самыя прыемныя і, у сваю чаргу, самыя меладраматычныя хвіліны ў яго жыцці.

Растаючыся, яны вырашылі заставіць паміж сабой цёплыя адносіны.

А аўтобус каціў далей, разбіваючы жалезным корпусам аселую ў паветры дзённую спёку. З адчыненага акна веяла начной прахалодай і пахам індустрыяльнага горада. Усё было па-ранейшаму, усё вярталася на кругі свая. І на гэтым фоне адчуванне яго душэўнай ёлкасці пачало саступаць месца таямнічаму голасу, які зусім нечакана з’явіўся ў яго розуме. Ён нагадваў тонкую валасінку нерва, якая балюча тачыла яго мазгі, як чарвяк, і прымусова нагадвала: Канвеер!!! Канвеер!!! Канвеер!!! …

…глядзі, што з табой зрабіла гэтая дрэннае дзяўчо, хіба ты варты такога звароту?.. Выкінь яе з галавы і засяродзься на працы. Нам патрэбныя твае рукі. Ты і сам добра ведаеш, што без звяна ланцуг распадзецца. Прыйдзі ж да нас! Канвеер!!! Ты зроблены з запчастак, цябе таксама сабралі на канвееры. Ты — мая дэталь! Канвеер!!! Усё, што ты ўбачыш далей, не павінна цябе здзівіць… здзівіць… здзівіць… проста працуй… цуй… цуй!.. АСЯМ! УОРК! ЦЬОЛП! Есці, нам патрэбна есці. Канвеер!!! Убачыўшы святло ў канцы тунэля, паспрабуй яго злавіць! Ха-ха-ха! Так бо?! Няпраўда? “Ты не слабак, ты проста эгацэнтрыст у агульным крузе слабакоў”. Засталася адна хвіліна! “Мы робім свой першы крок, мы граем old sсhool панк-рок!” Прымацоўвай папярочку! Ты ўжо нічога не зможаш зрабіць. Усё вызначана за цябе. Гульня да пераможнага канца. Кожнаму сваё. А ты думаў, што некаму патрэбен у гэтым свеце?! Ёлуп! Што магу прапанаваць я? Працу. Выключна працу. Таму што толькі праца пазбаўляе ад лішкаў духоўнага ператамлення. І ўвогуле, што гэта за старамоднае слова “духоўнае”. Тэхнакратычнае грамадства не вымаўляе і не разумее яго. Замест сэрца — клапан унутранага згарання. Выпі змазвальнага масла! Ты ведаеш сваё новае імя?.. Твой табельны нумар 021854. Выраблены ў БССР, замацаваны ў РБ — гатовы да ўжывання. Засталося дваццаць секунд! Адчуваеш незвычайнае трымценне ў тым месцы, што якісьці дурань назваў ёмішчам душы — гэта твой новы (сапраўдны) лёс. Сістэма!!! Канвеер!!! Засталося дзесяць секунд! Ты наш! Адна секунда! Апрацоўка скончаная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Канвеер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Канвеер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрей Латыголец - «Годзилла»
Андрей Латыголец
Андрэй Латыголец - Дні без лета
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Канвеер»

Обсуждение, отзывы о книге «Канвеер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x