Клайв Стэйплз Льюіс - Пляменнік чараўніка

Здесь есть возможность читать онлайн «Клайв Стэйплз Льюіс - Пляменнік чараўніка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: Героическая фантастика, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пляменнік чараўніка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляменнік чараўніка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Хронікі Нарніі» – дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайва Стэйплза Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі – чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе вечнае змаганне дабра і зла.
Першая кніга цыкла – «Пляменнік чараўніка». У ёй тлумачыцца, як з'явілася Нарнія, адкуль прыйшла Джадзіс (Белая Вядзьмарка) і чаму менавіта Гардэроб з'яўляецца варотамі у чарадзейны свет.

Пляменнік чараўніка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляменнік чараўніка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Усё ў свой час, мой хлопчык, – сказаў дзядзька Эндру. – Старая місіс Лефэй выйшла з турмы перад смерцю, і я быў сярод тых нямногіх, каго яна прымала. Яна не любіла звычайных, прымітыўных людзей, разумееш. Я сам іх не люблю. Нас з ёй цікавілі адны і тыя ж рэчы. За некалькі дзён да смерці яна загадала мне падысці да старой камоды, адчыніць патаемную шуфлядку і дастаць куфэрачак, які там быў. Як толькі я ўзяў яго, у мяне закалола ў пальцах, і я зразумеў, што трымаю ў руках нейкую вялікую таямніцу. Яна аддала куфэрак мне і змусіла паабяцаць, што я не буду заглядаць унутр і спалю яго, як толькі яна памрэ. Я не стрымаў гэтае абяцанне.

– Ведаеце, вы зрабілі кепска, – зазначыў Дыгары.

– Кепска? – перапытаў дзядзька Эндру, збянтэжана глянуўшы на хлопца. – А, зразумеў. Ты маеш на ўвазе, што маленькія хлопчыкі мусяць выконваць абяцанні. Вельмі слушна, і я рады, што цябе гэтаму навучылі. Але ты павінен зразумець, што правілы такога кшталту, якімі б высакароднымі яны ні здаваліся маленькім хлопчыкам, ці слугам, ці жанчынам, ці нават людзям наогул, не могуць стасавацца да выбітных навукоўцаў, вялікіх мысляроў і мудрацоў. Не, Дыгары. Такія, як я, што валодаюць таемнымі ведамі, вольныя ад агульных правілаў і адрэзаныя ад агульных радасцяў. Нам прыгатаваны вышэйшы і самотны лёс, мой хлопчык.

Сказаўшы гэта, ён уздыхнуў, выглядаючы так урачыста, высакародна і загадкава, што на секунду Дыгары падумаў: дзядзька Эндру сапраўды сказаў нешта слушнае. Але потым хлопец узгадаў агідны выраз на дзядзькавым твары за імгненне да таго, як знікла Полі, і адразу зразумеў, што хавалася за пафаснымі словамі. “Гэта азначае, – сказаў Дыгары сам сабе, – што ён думае, нібыта яму дазволена рабіць усё, каб атрымаць, што ён хоча”.

– Вядома, – працягваў дзядзька Эндру, – я доўгі час не наважваўся адчыніць той куфэрачак, бо ведаў, што ў ім можа быць нешта вельмі небяспечнае. Мая хросная была асаблівай жанчынай. Рэч у тым, што яна была адной з апошніх смяротных у гэтай краіне, якія мелі ў сваім родзе фей. Яна казала, што ў яе час было яшчэ дзве такіх. Адна – герцагіня, а другая – прыбіральшчыца. Насамрэч, Дыгары, ты зараз размаўляеш з апошнім чалавекам, у каго хросная была фея. Вось так! Табе будзе што ўзгадаць, калі станеш стары.

“Яна была злая фея”, – падумаў Дыгары і прамовіў:

– Але што наконт Полі?

– Ды што ты прычапіўся да гэтай тэмы! – усклікнуў дзядзька Эндру. – Гэта ж неістотна! Спярша я, вядома, вывучыў сам куфэрак. Ён быў вельмі старажытны. Ужо тады я ведаў дастаткова, каб зразумець, што ён не з Грэцыі, не са старажытнага Егіпта, Вавілона, Хецкай дзяржавы ці Кітая. Ён быў куды старэйшы за ўсе гэтыя нацыі. О, гэта быў вялікі дзень, калі я спазнаў праўду. Куфэрак быў са зніклай выспы Атлантыда. Гэта азначала, што ён існаваў на стагоддзі раней за любыя рэчы з каменнага веку. І ён не быў падобны да гэтых грубых недасканалых вырабаў. Бо на пачатку часоў Атлантыда ўжо была вялікім горадам з палацамі, храмамі і адукаванымі людзьмі.

Ён спыніўся на імгненне, нібыта чакаючы, што пляменнік нешта скажа. Але дзядзька Эндру з кожнай хвілінай падабаўся Дыгары ўсё меней і меней, таму ён нічога не сказаў.

– Прайшоў час, – працягваў дзядзька Эндру, – і рознымі шляхамі (было б няправільна адкрываць іх дзіцяці) я даведаўся пра Магію агулам. Гэта значыць, што я меў даволі выразнае ўяўленне пра тое, што магло быць у куфэрку. Праводзячы розныя эксперыменты, я змог звузіць колькасць варыянтаў. Мне давялося пазнаёміцца з некаторымі, ну… некаторымі надзвычай дзіўнымі людзьмі і прайсці праз некаторыя страшэнна непрыемныя рэчы. Ад гэтага ў мяне пасівелі валасы. Бо нельга проста так узяць і стаць чараўніком. У выніку маё здароўе было падарванае. Але я ачуняў. І вось урэшце я пра ўсё даведаўся.

І хаця ніхто не мог іх пачуць, ён нахіліўся і амаль прашаптаў:

– У скарбонцы з Атлантыды было штосьці з іншага свету, прынесенае тады, калі наш свет толькі пачынаўся.

– Што? – запытаўся Дыгары, які нечакана для сябе моцна зацікавіўся.

– Толькі пыл, – адказаў дзядзька Эндру. – Дробны сухі пыл. Нічога асаблівага. Але калі я паглядзеў на яго (я прыклаў усе намаганні, каб да яго не дакранацца) і падумаў, што кожная пылінка была ў іншым свеце, – я не маю на ўвазе іншую планету, ведаеш, бо яны – частка нашага свету і да іх можна дабрацца, калі паляцець дастаткова далёка, – у сапраўдным Іншым Свеце, іншай Прыродзе, недзе, куды б ты не здолеў дабрацца, нават калі б ляцеў скрозь космас вечна; у свеце, куды можна трапіць толькі з дапамогай чараўніцтва, – вось!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляменнік чараўніка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляменнік чараўніка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Клайв Стейплз Льюис - Срібний трон
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Кінь і його хлопчик
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Лев, Біла Відьма та шафа
Клайв Стейплз Льюис
libcat.ru: книга без обложки
Клайв Стейплз Льюис
libcat.ru: книга без обложки
Клайв Стейплз Льюис
libcat.ru: книга без обложки
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Человек отменяется
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Как относиться к себе
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Христианство и культура
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Хоббит
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Transposition and Other Addresses
Клайв Стейплз Льюис
Отзывы о книге «Пляменнік чараўніка»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляменнік чараўніка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x