Клайв Стэйплз Льюіс - Пляменнік чараўніка

Здесь есть возможность читать онлайн «Клайв Стэйплз Льюіс - Пляменнік чараўніка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: Героическая фантастика, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пляменнік чараўніка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляменнік чараўніка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Хронікі Нарніі» – дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайва Стэйплза Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі – чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе вечнае змаганне дабра і зла.
Першая кніга цыкла – «Пляменнік чараўніка». У ёй тлумачыцца, як з'явілася Нарнія, адкуль прыйшла Джадзіс (Белая Вядзьмарка) і чаму менавіта Гардэроб з'яўляецца варотамі у чарадзейны свет.

Пляменнік чараўніка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляменнік чараўніка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З усяго, што выказаў Дыгары, гэта сапраўды закранула дзядзьку Эндру. Ён здрыгануўся, і на яго твары з’явіўся такі жах, што, хаця ён і быў страшэннай пачварай, яго амаль што хацелася пашкадаваць. Але праз імгненне ён узяў сябе ў рукі і з даволі-такі змушаным смяшком мовіў:

– Так, так, мяркую, такая думка натуральная для дзіцяці, якога гадавалі жанчыны. Жаночая балбатня, га? Дыгары, не думаю, што табе трэба хвалявацца аб пакаранні, якое пагражае мне. Ці не лепей падумаць пра небяспеку, у якой знаходзіцца твая сяброўка? Яна знікла ўжо даволі даўно. Калі Там ёсць нейкая пагроза, ведаеш, будзе крыўдна спазніцца на імгненне.

– Нібыта вас гэта моцна турбуе, – агрызнуўся Дыгары. – Але мне ўжо да смерці надакучылі гэтыя размовы. Што трэба рабіць?

– Табе сапраўды варта навучыцца кантраляваць свой тэмперамент, хлопчык мой, – халодна сказаў дзядзька Эндру. – Інакш вырасцеш такім жа, як твая цётка Лэці. Так. Хадзі сюды.

Ён падняўся, надзеў пальчаткі і падышоў да падноса, на якім ляжалі пярсцёнкі.

– Яны працуюць толькі тады, – патлумачыў ён, – калі датыкаюцца непасрэдна тваёй скуры. У пальчатках я магу браць іх – вось так, – і нічога не адбываецца. Калі такі пярсцёнак ляжыць у цябе ў кішэні, нічога не здарыцца. Але, вядома ж, тады трэба быць асцярожным, каб не апусціць руку ў кішэню і выпадкова не дакрануцца да яго. Ты знікнеш з гэтага свету ў той момант, калі дакранешся да жоўтага пярсцёнка. Калі ты будзеш у Іншым Свеце, я мяркую… вядома, гэта яшчэ не даказана, але я мяркую, як толькі ты дакранешся да зялёнага пярсцёнка, ты знікнеш з Таго Свету і зноў з’явішся ў гэтым. Цяпер я бяру два зялёныя пярсцёнкі і кладу іх у тваю правую кішэню. Добра запомні, у якую. Адзін для цябе і адзін для дзяўчынкі. А зараз вазьмі адзін жоўты пярсцёнак сабе. На тваім месцы я надзеў бы яго на палец. Каб не згубіць.

Дыгары ўжо амаль узяў жоўты пярсцёнак, але раптам узгадаў адну рэч.

– Паслухайце, – сказаў ён. – А як жа мама? Раптам яна запытаецца, дзе я?

– Чым хутчэй ты выправішся, тым хутчэй вернешся, – бадзёра адказаў дзядзька Эндру.

– Але вы не можаце дакладна сказаць, ці змагу я вярнуцца.

Дзядзька Эндру перасмыкнуў плячыма, перасёк пакой, расчыніў дзверы і сказаў:

– Як сабе хочаш. Можаш спускацца ўніз на абед. Пакінь дзяўчынку на з’ядзенне дзікім звярам. Ці хай яна патоне, ці памрэ з голаду, ці згубіцца, калі ты так вырашыў. Мне ўсё адно. Магчыма, перад гарбатай ты можаш забегчы да місіс Пламэр і патлумачыць, што яна ніколі больш не пабачыць сваёй дачкі, бо ты збаяўся надзець пярсцёнак.

– Каб вы толькі ведалі, – сказаў Дыгары, – як бы я хацеў быць дарослым, каб даць вам у нос!

Потым зашпіліўся, глыбока ўздыхнуў і ўзяў пярсцёнак. І падумаў (як заўсёды думаў і пазней), што іншага годнага выйсця не было.

Раздзел 3. Лес Паміж Сусветамі

Дзядзька Эндру і кабінет адразу ж зніклі. Потым на імгненне ўсё змяшалася. Пасля Дыгары ўсвядоміў мяккае зялёнае святло, якое тачылася зверху, і цемру ўнізе. Выглядала на тое, што ён ні на чым не стаяў, не сядзеў і не ляжаў. Ён ні да чаго не дакранаўся.

“Думаю, я ў вадзе, – сказаў сам сабе Дыгары. – Ці пад вадой”. На секунду гэтая думка спалохала яго, але амаль адразу ён адчуў, што хутка падымаецца наверх. Затым раптоўна вынырнуў і пачаў караскацца на роўны ўтравелы бераг.

Падняўшыся на ногі, ён заўважыў, што з яго не капае вада і ён не аддыхваецца, чаго варта было чакаць. Адзенне было сухое. Ён стаяў у лесе, на краі невялічкага азярка, не больш чым тры метры ад аднаго берага да іншага. Дрэвы раслі блізка адно да аднаго, і на іх было так шмат лістоты, што неба не праглядалася. Святло было зялёнае, бо праходзіла праз лісце, і сонца мусіла быць вельмі моцным, бо святло было яскравае і цёплае. Гэта быў самы ціхі лес, які толькі можна сабе ўявіць. У ім не было ані птушак, ані кузурак, ані жывёлаў, ані ветру. Здавалася, можна было пачуць, як растуць дрэвы. Азярко, з якога ён толькі што вынырнуў, было не адзінае. Навокал такіх былі дзясяткі: праз кожныя некалькі метраў – наколькі хапала зроку. Можна было амаль адчуць, як дрэвы п’юць ваду каранямі. Гэты лес быў жывы. Калі Дыгары спрабаваў апісаць тое месца пасля, ён заўсёды казаў: “Яно было насычанае, як слівавы пірог”.

Але самае дзіўнае было тое, што, нават як след не агледзеўшыся, хлопчык забыўся, чаму сюды трапіў. Прынамсі, ён дакладна не думаў ні пра Полі, ні пра дзядзьку Эндру, ні нават пра маму. Ён не адчуваў ні страху, ні хвалявання, ані цікавасці. Калі б у яго запыталіся: “Адкуль ты?” – ён напэўна сказаў бы: “Я заўсёды тут быў”. У гэтым месцы ты адчуваў бы сябе так, нібыта заўжды знаходзіўся тут і табе ніколі не было сумна, хаця тут ніколі нічога не адбывалася. Як казаў Дыгары значна пазней: “Гэта не тое месца, дзе нешта адбываецца. Дрэвы растуць, вось і ўсё”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляменнік чараўніка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляменнік чараўніка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Клайв Стейплз Льюис - Срібний трон
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Кінь і його хлопчик
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Лев, Біла Відьма та шафа
Клайв Стейплз Льюис
libcat.ru: книга без обложки
Клайв Стейплз Льюис
libcat.ru: книга без обложки
Клайв Стейплз Льюис
libcat.ru: книга без обложки
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Человек отменяется
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Как относиться к себе
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Христианство и культура
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Хоббит
Клайв Стейплз Льюис
Клайв Стейплз Льюис - Transposition and Other Addresses
Клайв Стейплз Льюис
Отзывы о книге «Пляменнік чараўніка»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляменнік чараўніка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x