• Пожаловаться

Клайв Стэйплз Льюіс: Пляменнік чараўніка

Здесь есть возможность читать онлайн «Клайв Стэйплз Льюіс: Пляменнік чараўніка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2016, ISBN: 978-985-6983-76-7, категория: Героическая фантастика / Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Клайв Стэйплз Льюіс Пляменнік чараўніка

Пляменнік чараўніка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пляменнік чараўніка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Хронікі Нарніі» – дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайва Стэйплза Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі – чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе вечнае змаганне дабра і зла. Першая кніга цыкла – «Пляменнік чараўніка». У ёй тлумачыцца, як з'явілася Нарнія, адкуль прыйшла Джадзіс (Белая Вядзьмарка) і чаму менавіта Гардэроб з'яўляецца варотамі у чарадзейны свет.

Клайв Стэйплз Льюіс: другие книги автора


Кто написал Пляменнік чараўніка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пляменнік чараўніка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пляменнік чараўніка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А што ён спрабуе сказаць?

– Я не ведаю. Ён ніколі не паспявае сказаць шмат. Але гэта яшчэ не ўсё. Учора ўвечары, калі я ішоў спаць, то праходзіў міма лесвіцы на гарышча. І мне здалося, што я пачуў ускрык.

– Магчыма, ён замкнуў там звар’яцелую жонку.

– Так, я пра гэта ўжо думаў.

– Або друкуе фальшывыя грошы.

– Ці, можа, ён былы пірат, як той чалавек у пачатку “Выспы Скарбаў”, і ўвесь час хаваецца ад сваіх былых сяброў-піратаў.

– Як цікава! – сказала Полі. – Ніколі не думала, што твой дом такі незвычайны.

– Табе, можа, ён і здаецца цікавым, – адказаў Дыгары. – Але ты б так не думала, калі б табе давялося там спаць. Як бы табе спадабалася ляжаць без сну і прыслухоўвацца да крокаў дзядзькі Эндру, які крадзецца да дзвярэй твайго пакоя? І ў яго такія жудасныя вочы.

* * *

Так Полі і Дыгары пазнаёміліся. Быў пачатак летніх вакацыяў, ніхто з іх не паехаў на мора, і яны бачыліся ледзь не кожны дзень.

Іх прыгоды пачаліся перш за ўсё таму, што тое лета было адным з самых дажджлівых і халодных за апошнія гады. Таму дзеці даследавалі будынак. Проста дзіва, як шмат можна дазнацца з дапамогай свечкі ў вялікім доме ці ў двух суседніх дамах. Полі ўжо даўно разведала: калі адчыніць невялічкія дзверы ў каморы на гарышчы яе дома, пабачыш бак для вады і цёмны прагал за ім, у які можна асцярожна залезці. Гэты цёмны прагал нагадваў тунэль з цагляным мурам з аднаго боку і схілам даху з іншага. У даху былі невялічкія шчыліны паміж лістамі шыферу, праз якія прабівалася святло. Падлогі ў тунэля не было, даводзілася пераступаць з бэлькі на бэльку, а паміж імі быў толькі гіпс. І калі наступіш на яго, то правалішся наўпрост у пакой. Прастора за бакам была кантрабандысцкай пячорай Полі. Яна прынесла туды рэшткі скрыняў, сядзенні ад старых крэслаў, іншыя рэчы такога ж кшталту і зрабіла паміж бэлькамі нейкае падабенства падлогі. Тут яна трымала скрынку з рознымі скарбамі, аповед, які яна пісала, і, само сабою, пару яблыкаў. Полі часта піла тут імбірны ліманад: старыя бутэлькі рабілі гэтае месца яшчэ больш падобным да пячоры кантрабандыстаў.

Дыгары спадабалася пячора (свой аповед Полі яму не паказала), але больш яго зацікавіў тунэль.

– Як ты думаеш, – запытаўся ён, – ці доўгі гэты тунэль? У сэнсе – ці ён сканчаецца там, дзе й твой дом?

– Не, – адказала Полі. – Ён цягнецца далей, не ведаю на колькі.

– Тады мы можам прабрацца ўздоўж усяго шэрагу дамоў.

– Так, – сказала Полі. – І… ого, неверагодна!

– Што?

– Мы можам трапіць у іншыя дамы.

– І нас схопяць як злодзеяў! Ну не, дзякуй.

– Разумнік. Я думала пра наступны дом пасля твайго.

– А што ў ім такога?

– Ён пусты. Тата кажа, што, колькі мы тут жывём, ён заўсёды быў пусты.

– Слухай, давай паглядзім, што там, – сказаў Дыгары. Ён быў значна больш узрушаны, чым можна было б меркаваць па яго голасе. Вядома ж, ён (як і вы на яго месцы) думаў пра розныя прычыны, чаму гэты дом так доўга стаяў пусты. Полі таксама разважала пра гэта. Ніхто з іх не вымавіў словаў “дом з прывідамі”, і абодва адчувалі: калі ўжо ўзнікла ідэя паглядзець, што ў гэтым доме, было б ганьбай адступіць.

– Як наконт прабрацца туды зараз? – запытаўся Дыгары.

– Давай, – пагадзілася Полі.

– Можам не ісці, калі не хочаш, – сказаў Дыгары.

– Я пайду, калі ты пойдзеш, – адказала яна.

– А як мы даведаемся, што мы менавіта ў тым доме?

Яны вырашылі, што вернуцца на гарышча і памераюць крокамі яго, а таксама адлегласць ад адной бэлькі да наступнай. Так яны даведаюцца, колькі бэлек над адным пакоем. Пасля трэба будзе дадаць яшчэ прыкладна чатыры крокі на адлегласць паміж двума гарышчамі і столькі ж на спальню абслугі. Такім чынам атрымаецца даўжыня аднаго дома. Калі прайсці такую адлегласць двойчы, яны будуць у канцы дома Дыгары. Пасля любыя дзверы прывядуць іх у пусты дом.

– Але я не думаю, што ён сапраўды пусты, – сказаў Дыгары.

– А што ты думаеш?

– Мяркую, там нехта таемна жыве і выходзіць толькі ўначы з ліхтаром. А раптам мы выкрыем банду злачынцаў і атрымаем узнагароду? Не можа быць, каб дом пуставаў усе гэтыя гады. У ім павінна быць нейкая таямніца.

– Тата казаў, што гэта, магчыма, з-за каналізацыі, – прамовіла Полі.

– Пфф! Дарослыя заўсёды знаходзяць нецікавыя тлумачэнні, – сказаў Дыгары.

Цяпер, калі яны размаўлялі пры дзённым святле, а не пры свечках у Кантрабандысцкай Пячоры, ім здавалася значна менш верагодным, што ў пустым доме жывуць прывіды.

Яны памералі крокамі гарышча, узялі аловак і склалі, што ў іх атрымалася. Напачатку ў іх выйшлі розныя адказы, і нават калі яны нарэшце вынайшлі агульны, я не ўпэўнены, што ён быў слушны. Але дзеці спяшаліся распачаць экспедыцыю.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пляменнік чараўніка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пляменнік чараўніка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пляменнік чараўніка»

Обсуждение, отзывы о книге «Пляменнік чараўніка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.