Алесь Бычкоўскі - Анамалія (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Бычкоўскі - Анамалія (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: Героическая фантастика, foreign_sf, Космическая фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анамалія (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анамалія (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы “Ён прыйдзе апоўначы” і “Муары Лідлу”. А разам з імі – захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам – “Хвалі. Бязмежная плынь” – для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.

Анамалія (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анамалія (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– У сутнасці не важна, што вёска спаленая, – прамармытаў Зільге. – Хаця мясцовыя жыхары маглі штосьці засведчыць.

Доктар задумаўся.

– Шкада, вы не паспелі раней. Я мог паслаць карнікаў на дзень-два пасля вашых доследаў. Але цяпер ужо позна, – шчыра заверыў Кройц і вярнуў на стол пусты келіх.

– Партызана вы дапытвалі? – пацікавіўся Лутцэ.

– Не паспелі. Думаеце, ён скажа путнае? Я ўжо прыгадваў унутраную моц тутэйшых жыхароў. З любога скуру дзяры – будуць стаяць да апошняга. Шчыра скажу, каб не ведаў бы іх дзікунскую сутнасць, прыняў бы за сапраўдных арыйцаў.

Усталявалася цішыня. Отто Кройц падумаў, ці не ляпнуў ён залішняга, і зараз жа паведаміў:

– Слухайце. А вось партызан павінен вас зацікавіць, доктар Зільге. Вельмі незвычайна ён апрануты, і амуніцыя, і астатняе… – Штандартэнфюрэр пахістаў галавой. – Упэўнены, нідзе ў рускіх я не сустракаў нічога падобнага. Дый у немцаў таксама.

– Што вы маеце на ўвазе? – ажывіўся Зільге.

– Форма і знакі адрознення. Рускія такую не носяць! З крэсла падняўся группенфюрэр Лутцэ.

– Што ж, – прамовіў ён. – Варта паглядзець на палоннага.

* * *

Вацлаў Кравец ачомаўся ад шчымлівага болю ў патыліцы. Цела ныла, галава гула, раскалвалася. Няйнакш чымсьці жалезным гвазданулі, вырашыў сяржант і паварушыўся. У скуру ўпіліся вяроўкі. Ён ляжаў звязаным у віль-готным падвале, каменным мяшку з невялікім ваконцам пад столлю.

Вацлаў паспрабаваў сесці. Атрымалася не адразу. Калі вочы прызвычаіліся да паўзмроку, палонны зразумеў: ён тут адзін. Зброя, маскхалат адсутнічалі. На ім засталася звычайная армейская форма.

Кравец сагнуў ногі ў каленях, уперся ў ледзяны дол, адштурхнуўся. Перасунуўся такім чынам да самой сцяны. Перавёў дыханне, супакоіўся. Прыняўся аналізаваць становішча.

Мінулыя падзеі выплылі на памяць. Сумесныя вучэнні, спецаперацыя, пакінутае селішча ў цэнтры Зоны, сапраўдныя тэрарысты ў эсэсаўскіх формах…

Кепскае становішча.

Вацлаў спрабаваў вызваліцца з путаў. Беспаспяхова. Прыняўся чакаць.

Пасля вечнасці маўчання за дзвярмі ў яго камеру загрукаталі.

Увайшлі мужчыны ў ваенных формах з арламі і свастыкамі і хударлявая жанчына невялічкага росту. Нейкі час палонны і візіцёры разглядалі адзін другога.

Кравец заўважыў, што жанчына адрозніваецца ад тэрарыстаў выразам твару. У яе вачах чыталіся сполах і літасць. “Мабыць, заложніца”, – падумаў сяржант. Адзін з катаў даў знак, і жанчына пачала гаварыць.

– Мяне завуць Святлана. Я перакладчыца. Гаспадзін штандартэнфюрэр Отта Кройц, па-нашаму, калі не памыляюся, палкоўнік Кройц, жадае з вамі гаварыць.

“Нішто сабе! – пранеслася ў галаве Вацлава. – Нават палкоўнік… І імёны ў іх нямецкія, якраз да формы, і перакладчыца. Дзівосы!”

Эсэсаўцы чакалі.

– Лепш скажыце што-небудзь, – настойліва прашаптала жанчына.

Сяржант ніяк не цяміў, чаму тэрарысты “косяць” пад нямецкіх афіцэраў часоў апошняй вайны? Рысы твару еўрапейскія, ястрабіныя ледзяныя позіркі, у аднаго шрам на скроні. Хто гэта? Не баевікі ІРА… Новае згуртаванне неанацыстаў? Ды дзе, у раёне адселенай зоны, нападалёк ад разбуранага ядзернага рэактара? Гармідар нейкі.

Краўцу ўсё падалося наркатычным сном. Але рукі былі звязаныя насамрэч, вяроўкі са сном не вязаліся. Што ж, трэба паразмаўляць, нават калі суразмоўцы – здані.

– Дзе я? – спытаў Кравец.

– На тэрыторыі дыслакацыі элітнага батальёна СС, – прамовіла Святлана. – Тут усюды захопнікі.

– Шмат захопнікаў?

Адзін з тэрарыстаў штурхануў жанчыну і нешта доўга казаў па-нямецку.

– Гаспадзіна Кройца цікавіць, хто вы, дзе хаваюцца партызаны, ці іх шмат, раскажыце пра падполле, сувязных, колькі ў вас зброі, якія планы? Расказваць трэба хутка. Гаспадзін Кройц не трывае жартаў, – пераклала Святлана.

“Добра, хоць адразу не пужаюць расстрэлам”, – падумалася Вацлаву.

– Перадайце, мяне завуць Пеця Коржыкаў, я ўвогуле прыляцеў з Марса, – з’едліва адказаў Кравец. – Мая талерка схаваная ў прыдарожным кустоўі. Мо шаноўны гаспадзін жадае зірнуць?

Святлана перавяла. Немцы раздражнёна штосьці прабурчэлі ахоўніку. Той перадзёрнуў затвор “шмайсера” і наставіў зброю на палоннага.

– Палкоўнік Кройц сардэчна раіць не ўпарціцца.

Кравец цяжка ўздыхнуў.

– А мо вы пераапранутыя натаўцы? – спытаў ён хутчэй у самого сябе. – Ламаеце тут Галівуд.

– Не. Яны самыя пародзістыя эсэсаўцы, – прашаптала Святлана.

– Са мною быў хлопчык, што з ім? – успомніў Вацлаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анамалія (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анамалія (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анамалія (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Анамалія (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x