Екатерина Медведева - Чараўнік для Дэйсі Мэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Екатерина Медведева - Чараўнік для Дэйсі Мэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чараўнік для Дэйсі Мэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чараўнік для Дэйсі Мэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чараўнік для Дэйсі Мэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чараўнік для Дэйсі Мэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я перачытала ліст тройчы, потым успомніла пра астылую гарбату. Усё сямейства глядзела на мяне. Вось так, дзякуючы сэру Лемюэлю-малодшаму, я стала крышачку бачнай.

Вядома, мне было да смерці цікава, што ж такое адшукаў у прадзедавых паперах сэр Лемюэль. Адрас злога чараўніка, які заваражыў мяне? Рэцэпт здабыцця бачнасці? Карту, на якой крыжыкам пазначана сакрэтнае месца, дзе закапана бутэлечка з патрэбным мне зеллем? А можа, фатаграфію прабабулі і прадзеда, дзе яны дружна паказваюць языкі і дражняцца?

Я ўзяла сябе ў рукі. Хопіць! Я больш не дазволю сабе адчуць надзею, каб потым ізноў не парэзаць рукі, збіраючы аскепкі пабітай мары. Гэтак па-мастацку разважаючы, я прыбрала ліст у скрыню з рукадзеллем і стала жыць далей. І толькі праз два тыдні, калі цётка Аўгуста з дочкамі паехала на нечы дзень нараджэння, я апавясціла

бабулю, што адпраўляюся ў Млынавы Раўчук за пакупкамі. Я і праўда збіралася набыць трохі тасьмы і чарніл, так што зусім не хлусіла. Можа быць, і бабулі купіць чаго-небудзь? Шкіпінару дзёгцевага мыла ці, магчыма, піва для смоўжавых пастак? Бабуля пакруціла галавой.

— Я б не раіла табе звязвацца з гэтымі Грымсвотнамі, — сказала яна пахмурна. — Нічога добрага ты ад іх не дачакаешся.

Я прамаўчала. Тое, што бабуля не любіць Грымсвотна-старэйшага, я ўжо зразумела. Цяпер выявілася, што яе нелюбоў распаўсюджваецца на ўсё сямейства. Сямейства ведзьмака. Цікава, можа, і праўнук зарабляе тым жа, проста мне не прызнаўся? Ды я ж і не пыталася.

Частка 7

У гэты раз я спачатку справіла пакупкі і на Самшытавай вуліцы з’явілася ўжо з пакункамі. І чым бліжэй падыходзіла да дому, тым больш гэта месца зноў здавалася мне знаёмым. Быццам я бывала тут шмат разоў.

Дзіўна, але сэр Лемюэль-малодшы сапраўды чакаў майго візіту. Чыста паголены, прычасаны, у свежай кашулі, ён сустрэў мяне ля брамкі і паведаміў, што ўбачыў маё набліжэнне ў падзорную трубу.

— Ледзь паспеў спусціцца з грушы! — сказаў ён радасна.

— З грушы? — перапытала я. У нашай сям’і ніхто не лазіць па дрэвах, і я крыху разгубілася, не разумеючы, жартуе ён ці гаворыць сур’ёзна.

— Ну так, — ён паказаў рукой у сад, — калі ўзлезці на верхнія галінкі, можна ўбачыць усю Самшытавую вуліцу і кавалачак Галоўнага праспекта. Наогул, я правяраў гняздо мазгаклюя, ці не вылупіліся яшчэ птушаняты. А заадно і прасторы акінуў вокам, прадзедаву трубу трэба час ад часу выводзіць пагуляць. Вы ішлі павольна. Напэўна, у вас цяжкія пакупкі ці каменьчык нацёр нагу?

Пакупкі былі няцяжкія, але не распавядаць жа яму пра мой каменьчык? Таму я прамаўчала і загадкава ўсміхнулася. Гэты ўрок я засвоіла з ранняга дзяцінства, калі дарослыя невыразна ўсміхаліся ў адказ на мае няёмкія пытанні.

— Я так рады, што вы знайшлі час і выбраліся ў дарогу, — казаў сэр Лемюэльмалодшы, адчыняючы перада мной парадныя дзверы. — Ведаеце, наша гутарка не выходзіла ў мяне з галавы. Каюся, я нават распавёў пра вас маёй матухне. Не, не хвалюйцеся, — выклікнуў ён, заўважыўшы маё хваляванне, — я распавёў усё самае лепшае пра вас! І мая матухна сказала, што калі вы шукалі прадзеда, то, відавочна, вам і праўда вельмі патрэбна дапамога. Я быў зусім немаўлём, калі прадзед памёр, і, на жаль, дрэнна яго памятаю. Але мама распавяла мне шмат чаго. Ён дапамог столькім людзям! Пагалоска пра яго чароўныя зеллі разышлася далёка па краіне, і амаль кожны дзень да яго прыязджалі людзі ды казалі гэтак жа, як і вы: «Сэр Лемюэль, толькі вы можаце мне дапамагчы!» І ён дапамагаў! Мама нават паказала мне кнігу з падзякамі.

Яго вочы гарэлі.

— Хацеў бы я прыносіць гэтулькі дабра, колькі мой прадзед, — сказаў ён з пачуццём.

— Вы казалі пра нейкую важную паперу, — нагадала я. Мне не цярпелася стаць адной з тых, каму дапамог сэр Грымсвотн-старэйшы. Я нават ведала, якую падзяку пакінула б у той кнізе. «Рабіць дабро нават пасля сваёй смерці — ці не гэта сапраўднае чараўніцтва?!»

— Так! — Лемюэль пляснуў сябе па лбе. — Прабачце, Дэйсі, я жудасна рассеяны. Вось учора я выліў малако ў цукарніцу, размяшаў і выпіў палову, перш чым адчуў, што ў маёй ранішняй кавы нейкі дзіўны смак.

— Чым жа вы былі так захоплены ў гэты момант? — не стрымалася я.

— Ды быў заняты сім-тым, — унікліва адказаў ён і, быццам не жадаючы працягваць гутарку, выйшаў з пакоя, але неўзабаве вярнуўся, трымаючы ў руках канверт.

— Вось ліст, пра які я вам паведаміў. Я не чытаў яго. Думаю, гэта было адрасавана вашай прабабулі, але не адпраўлена па нейкіх прычынах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чараўнік для Дэйсі Мэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чараўнік для Дэйсі Мэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Госпожа Тренога
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Галина Романова
Сандра Мэй Сандра Мэй - Ни поцелуя без любви
Сандра Мэй Сандра Мэй
libcat.ru: книга без обложки
Мэй Сартон Мэй Сартон
Екатерина Медведева - Скляна, олив'яна, дерев'яна
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Ключ от ёлочного сундука
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Тебе я место уступаю
Екатерина Медведева
Отзывы о книге «Чараўнік для Дэйсі Мэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чараўнік для Дэйсі Мэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x