Екатерина Медведева - Чараўнік для Дэйсі Мэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Екатерина Медведева - Чараўнік для Дэйсі Мэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чараўнік для Дэйсі Мэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чараўнік для Дэйсі Мэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чараўнік для Дэйсі Мэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чараўнік для Дэйсі Мэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лемюэль быў цудоўна выхаваны. Ён не пытаў мяне, што я шукаю. Ён не чытаў ліст, адрасаваны маёй прабабулі, і не дазнаваўся, пра што там гаворка. Ён проста спрабаваў дапамагчы мне, як мог, хоць іншы на яго месцы даўно палічыў бы мяне вар’яткай і выставіў прэч з дому. Але толькі не Лемюэль. Прызнаюся вам, часам ён так жаласліва глядзеў на мяне, што мне бачылася ў яго поглядзе нешта большае, чым спачуванне да непрыгожай і немаладой дзяўчыны, якая шукае незразумела што. З іншага боку, можа, ён проста меркаваў, ці будзе прыстойным парэкамендаваць мне талковага псіхіятра ці талковы псіхіятр мне, бесталковай, нічым не дапаможа? Якое шчасце, што я не ўмею чытаць думкі, бо, баюся, я не прачытала б пра сябе нічога добрага.

Частка 8

Я паехала дахаты засмучаная. А праз два дні зноў атрымала ліст. Гэтым разам цётка ўручыла мне яго яшчэ да сняданку, і ён не быў разрэзаны.

«Дэйсі, спяшаюся падзяліцца з табой радаснымі навінамі! — пісаў мой пакорлівы слуга Л. паспешным почыркам, так не падобным на акуратны почырк яго прадзеда. — Я распытаў матухну, і яна ўзгадала, што сакрэтнік у прадзедавым доме быў, і, ты ўяўляеш сабе, быў нават патаемны пакой. Мы з табой прашляпілі яго, хоць пра яго ведалі ўсе родныя, туды ўпотай хадзілі паліць мае дзядзькі і бацька, калі былі ў юным узросце, а мая цётачка Генрыета, хто б мог падумаць, нават цалавалася там з адным кавалерам, калі яшчэ вучылася ў школе. Менавіта там на гнутых ножках стаяў сакрэтнік з чырвонага дрэва ў стылі барока, прадзед часта пісаў за ім лісты. Дык вось, пасля яго смерці дом адышоў мне, як самаму многаабяцальнаму спадкаемцу па мужчынскай лініі, а астатнім сваякам было дазволена ўзяць любую рэч на памяць. І яны не разменьваліся на дробязі! Сакрэтнік павезла да сябе цётачка Мод. j Ні пра якую патаемную шуфляду матухна мне не сказала, а яна абавязкова распавяла

б, калі б ведала, з чаго я раблю выснову: шуфляда ўсё яшчэ захоўвае сваю таямніцу. Цётачка Мод жыве ў Млынавым Раўчуку, і я ўваходжу ў лік яе любімчыкаў, таму мы зможам нанесці ёй візіт у любы зручны для цябе дзень без папярэдняй дамоўленасці, цётачка цяжкая на нагу і не ездзіць па гасцях, а прымае іх у сябе. Прыязджай, мне не церпіцца вытрыбушыць сакрэтнік і даведацца нарэшце пра тваю страшную таямніцу».

Чытаючы ліст, з гэтымі доўгімі таропкімі фразамі і незлічонымі коскамі, я нібы чула паспешлівы голас Лема. Спадкаемцы, цётачкі, таямніцы, — з якой цікаўнасцю ён разведваў уласную сямейную гісторыю, і якімі пацешнымі падрабязнасцямі была яна поўная. Я не стрымала ўсмешкі. І гэта ўсмешка, напэўна, дала нагоду маёй цётцы і сёстрам пляткарыць пра мне. «Мая падчарка атрымлівае лісты ад невядомага нам мужчыны з іншага горада», — выдатная тэма для плётак, калі б не кідала цень на ўсё сямейства. Я была ўжо занадта дарослай для выхаваўчых гутарак, таму цётка з маўклівым неўхваленнем назірала, як я збягаю ўніз па сходах і, не лічачы патрэбным больш прыкідвацца, паведамляю ўсім, што еду ў Млынавы Раўчук па важных справах. Прызнаюся шчыра, я цешылася не толькі таму, што таямнічае зелле восьвось зробіць мяне бачнай і прыкметнай, але і таму, што зноў убачу Лемюэля. І слова гонару, ён таксама быў рады мяне бачыць, ён сустрэў мяне на аўтобуснай станцыі і мы адразу адправіліся да цётачкі Мод.

Цётачка Мод аказалася ветлівай карпулентнай дамай нявызначанага ўзросту. Вы заўважалі, што худыя жанчыны ў старасці пакрываюцца сетачкай маршчын, як старадаўнія кітайскія вазы, а поўныя застаюцца пры гладкай скуры, як туга набітыя пухам падушачкі? Цётачка Мод уся складалася з падушачак, вобразна кажучы. І ўвесь у падушачках быў яе дом. Калі б існавалі вымяральнікі ўтульнасці, што ацэньвалі б інтэр’ер па ступені напоўненасці котачкамі, ружачкамі, рушачкамі, то ў доме цётачкі Мод такой утульнамер ашалеў бы, зашкаліў і назаўжды сапсаваўся. Але, увогуле, кароткачасовы візіт да гэтай дамы не мог нанесці сур’ёзнай шкоды чалавеку са здаровай псіхікай.

Цётачка сустрэла нас гарачымі абдымкамі. Пахла ад яе таксама, як ад утульнай і старадаўняй канапавай падушачкі — трохі кававым зернем, трохі зляжалай тканінай, трохі кніжным пылам, і да ўсяго гэтага прымешваўся цяжкаваты і салодкі пах прагорклых ад часу духоў. Нас правялі ў гасціную, пасадзілі на мяккую пульхную канапку, абклалі падушачкамі, сунулі пад ногі зручныя пуфы і прыняліся разглядаць. Для бессямейных пажылых людзей візіт маладога пляменніка з’яўляецца вялікай падзеяй, а ўжо калі гэты пляменнік прыводзіць з сабой незнаёмую дзяўчыну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чараўнік для Дэйсі Мэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чараўнік для Дэйсі Мэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Госпожа Тренога
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Галина Романова
Сандра Мэй Сандра Мэй - Ни поцелуя без любви
Сандра Мэй Сандра Мэй
libcat.ru: книга без обложки
Мэй Сартон Мэй Сартон
Екатерина Медведева - Скляна, олив'яна, дерев'яна
Екатерина Медведева
libcat.ru: книга без обложки
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Ключ от ёлочного сундука
Екатерина Медведева
Екатерина Медведева - Тебе я место уступаю
Екатерина Медведева
Отзывы о книге «Чараўнік для Дэйсі Мэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чараўнік для Дэйсі Мэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x