Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Фантастика и фэнтези, russian_fantasy, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтым зборніку кароткае прозы чытач знойдзе гуманітарную НФ, прыгодніцкую, высьмешлівую, плянэтарную фантастыку, фэнтэзі, спэкуляцыйную бэлетрыстыку, містыку і нават гістарычна-фантастычную п’есу. Книга содержит нецензурную брань.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Антось Уласенка

Редактор Андрэй Дудко

Дизайнер обложки Каця Дудко

© Антось Уласенка, 2022

© Каця Дудко, дизайн обложки, 2022

ISBN 978-5-0056-6510-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Вітаю, мы незнаёмыя. Я Антось, а гэта мой першы зборнік апавяданьняў. Тут знойдзецца гуманітарная НФ, прыгодніцкая, высьмешлівая, плянэтарная фантастыка, фэнтэзі, спэкуляцыйная бэлетрыстыка, містыка, нават гістарычна-фантастычная п’еса.

Пісаць апавяданьні я пачаў сямнаццаць гадоў таму, а ў 2012-ым ужо меў іх столькі, што мог паадбіраць найлепшыя й выпусьціць таўсьцюткую кніжку – як гэта, на добры лад, і варта было зрабіць. Але ж не паадбіраў і ня выпусьціў – пераймаўся якасьцю, баяўся, хто што скажа й падумае.

Цяпер не пераймаюся й не баюся. Старыя апавяданьні, з аднаго боку, за гэты час не палепшалі, а зь іншага – і актуальнасьці не згубілі, бо ня мелі яе адпачатку. Летась я апублікаваў быў дэбютны раман і глядзець на такія рэчы стаў прасьцей.

У мяне самога ляжыць колькі дэбютных кнігаў вершаў і апавяданьняў беларускіх пісьменьнікаў, атрыманых цікавым спосабам: штосьці давалі ў надатак, калі купляў у кнігарнях іншыя выданьні; штосьці бясплатна – толькі вазьміце, няма куды падзець – раздавалі на літаратурных імпрэзах; штосьці дарылі аўтары, бо й накладу ў сто асобнікаў не маглі распрадаць. Яно й ня дзіва. Бальшыня гісторыяў, паводле трапнага выразу Джэфа ВандэрМэера, не выклікае ў чытачоў ніякага водгуку й сыходзіць у шэрыя землі няпомнасьці.

Мая кніжыца – якраз з такіх. І гэта добра. Магу сабе дазволіць пэўныя вольнасьці, бо ня думаю, што нават сярод тых, каму яна трапіць у рукі, знойдзецца багата ахвотнікаў чытаць далей за прадмову.

Як бы там ні было, калі ўвесь час пішаш апавяданьні, раней ці пазьней маеш выпусьціць зборнік. «Раней» у мяне не атрымалася, то сама час зрабіць гэта зараз. Куды цягнуць? Штосьці лепшае за нічога . Дый гледзячы на тое, што цяпер выдаюць нашыя вядомыя пісьменьнікі, я разумею: дарма пераймаюся. Пагатоў, ні на што большае за забаўляльную літаратуру не прэтэндую.

У гэтай кнізе – дробная частка напісанага мной: сямнаццаць тэкстаў на сямнаццаць гадоў. Каторыя творы зьніклі разам з старымі цьвёрдымі дыскамі й згубленымі нататнікамі, каторыя (бальшыня) папросту слабыя, каторыя для зборніку не пасуюць праз фармат: сцэнары й бэлетрызацыі ролевых гульняў, псальмы й прыповесьці выштукаванае рэлігіі, сумесная форумная творчасьць, апавяданьні ў падарунак сябрам, практыкаваньні ў стылі, творы па-старабеларуску, мэшапы і ўсялякае рознае, чаму я й назвы не прыдумаю.

Адныя з тэкстаў, што ўвайшлі ў кнігу, друкаваліся раней у пэрыёдыцы, другія – не. Каторыя я пакінуў бяз зьменаў, каторыя перапісаў амаль цалком. Колькі апавяданьняў пераклаў з расейскай, у якой пачынаў быў пісаць. Адныя падабаюцца мне дагэтуль, на другія не магу глядзець бяз сораму, хаця яны й перамагалі ў конкурсах (іх якраз і перапісваў). Калі ствараў першыя, я быў расейскамоўным безбародзькам, апошнія напісаныя беларускамоўным нацыяналістым зь першаю сівізною ў барадзе.

Розныя апавяданьні пісаліся ў розных мясцох: ад бытоўкі ў расейскім Запаляр’і да намёту ў гуцульскіх Карпатах недалёка ад украінска-румунскае мяжы. Гэтыя радкі я пішу, седзячы ля панарамнага вакна на хутары пад Валожынам, і перапынкамі гляджу на разгалістае бязьлістае дрэва, адрыну з прыхінутымі драбінамі за ім, веялку з малатарняй, пару розвальняў і засьнежаныя пагоркі па самы гарызонт.

Тэксты ў зборніку я не стаўляў ані паводле даты напісаньня, ані паводле тэматыкі. Проста стараўся, каб побач не апыналіся падобныя. Зрабіць гэта было нескладана, аджа апавяданьні, як на мяне, розьняцца і формай, і зьместам. Зрэшты, чытаць іх можна ў любой пасьлядоўнасьці. Маю спадзеў, такая стракатасьць пойдзе кнізе адно на карысьць і кожны (уяўны) чытач знойдзе сабе што-кольвек да густу.

Адзінае, што яднае ўсе мае тэксты – наяўнасьць фантастычнага элемэнту. Хорхэ Люіс Борхэс даўно пісаў, што літаратура пачалася з фантастыкі, а не з рэалізму, і з гэтым не паспрачаешся. Для мяне самога літаратура на фантастыцы й скончылася. За клясыку я ўважаю не талстояў з дыкензамі, а «Гільгамэша», «Адысэю» й «Бэўвульфа». Біблію магу ўспрымаць хіба што як шматтомны міжаўтарскі цыкаль фэнтэзі, дзе ёсьць як афіцыйныя раманы «паводле франшызы», так і некананічныя фанфікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x