Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Фантастика и фэнтези, russian_fantasy, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтым зборніку кароткае прозы чытач знойдзе гуманітарную НФ, прыгодніцкую, высьмешлівую, плянэтарную фантастыку, фэнтэзі, спэкуляцыйную бэлетрыстыку, містыку і нават гістарычна-фантастычную п’есу. Книга содержит нецензурную брань.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Яны тут таксама не з уласнае волі».

Ён згадаў, як Першы міратворчы батальён падаўляў супраціў мясцовага насельніцтва, нязгоднага з палітыкай дэнацыяналізму – на гэтай жа плошчы, – і адвёў пагляд.

«За што? За што мне

Усьцюжанін крочыў проста ў чорны натоўп, расьпіхваючы локцямі першыя шэрагі. Людзі не запіналі шляху. Навобмацак яны былі халодныя, друзлыя і склізкія, быццам мёртвыя шчупакі. Ён скалануўся й пабег, не падымаючы галавы.

«Няхай тая раўніна, няхай холад, няхай скалы – толькі ня гэта».

Ня вытрымаў і азірнуўся. Ішлі за ім наўсьлед. Моўчкі, павольна.

На набярэжнай спыніўся, задыханы й зьнясілены. Павярнуўся да людзей з па-анёльску добрымі вачыма й пракрычаў:

– Калі гэта нарэшце скончыцца?

Маўчалі.

– Скажыце хоць што-небудзь.

Адно тужліва пазіралі на яго.

– Я проста выконваў загад, разумееце? Выконваў загад!

Ён павярнуўся да ракі, узяў разгон і скокнуў у ляву.

– Альгердзе, ну што ты так неасьцярожна?

Настаўніца сьцягвае віртуалайзар з галавы васьмігадовага хлопчыка і адводзіць яго ад анабіёзнае камэры.

– Паспальваеш яму ўсе сінапсы.

У камэры курчыцца голы мужчына з празрыстай, як мэдуза, скурай. Ён увесь пааблепліваны трубкамі й правадамі. Жылы напятыя, з носу й вушэй цячэ густая цёмная кроў.

– Прабачце, Паўліна Язэпаўна, – у голасе вучня чуваць каяньне. – Я не хацеўшы. Проста вырашыў паспрабаваць…

На камэры шыльда:

«Усьцюжанін Сяргей Іванавіч: лейтэнант, камандзір узводу мотастралковае роты карнага батальёну.

Злачынства: генацыд беларускага насельніцтва г. Гомлю.

Экспанаваньне: 63 гады».

– Ведаю, што ты спрабаваў. Сюжэтны архетып Вечнага вяртаньня. Але ж ледзь не засмажыў яго сваёй псыхапраекцыяй.

Хлопчык моўчкі глядзіць на Паўліну Язэпаўну анёльскімі вачыма.

– Трэ было абраць архетып папрасьцей, напрыклад, Аблогу, як Сафійка.

Дзяўчынка зь віртуалайзэрам у руках стаіць побач зь іншай камэрай.

«Банцэвіч Алеся Пятроўна. Начальніца аддзелу ідэалягічнае работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага райвыканкаму.

Злачынства: бязьдзейнасьць, калябарацыя з акупацыйным рэжымам.

Экспанаваньне: 75 гадоў».

– Зразумей, Альгердзе, у школьнага музэю няма столькі грошай, каб папаўняць экспазыцыю. Апошнія экспанаты.

Хлопчык слухмяна ківае.

– Ці мо хочаш, каб твае бацькі заплацілі?

Спужана трасе галавой.

– Паўліна Язэпаўна, – заступаецца за сябра нехта з купкі аднаклясьнікаў, якія назіраюць за псыхапраекцыямі збоку, – ну чаго вы так строга? Пэўна, ня ведаеце: у яго бабку зь дзедам закатавалі, бо ў аўтобусе па-нашаму размаўлялі.

– А ў Сафійкі, – парыруе настаўніца, – прабабуля ў нас працавала. Расстралялі праз тое, што расейскую літаратуру замежнай называла. Не зьдзівіў. І Сафійка яшчэ не праектавала на карніка. А ёй, бадай, таксама хочацца.

Дзяўчынка сур’ёзна ківае.

– То тады, – Паўліна Язэпаўна падыходзіць да кампутару, – я пераўсталюю ягоныя псыхапаказьнікі, а ты, Альгердзе, можаш пакуль папраектаваць на здрадніцу. Толькі акуратна, зразумеў?

– Зразумеў, Паўліна Язэпаўна.

Настаўніца занятая наладамі на маніторы й ня бачыць, зь якою ўсьмешкаю хлопчык ідзе да Банцэвічанкі. Затое бачыць Сафійка. І ягоная ўсьмешка ёй ну зусім не падабаецца.

Аж надта паскудная гэтая ўсьмешка.

Альгерд нацягвае віртуалайзар, і ўжо праз колькі хвілінаў ссушанае жаночае цела ў камэры пачынае рэзка курчыцца.

Урок гісторыі працягваецца. На калідоры чакае наступная група.

Блюзьнеры Анкегу

Калі я пісаў раман «Новая Зямля: Куканія», то напрыдумляў у запас розных рэлігіяў і культаў. Была сярод іх царква Касматэізму, ідэю якое я падгледзеў у Ліёна Спрэг дэ Кампа й перарабіў на свой капыл. Ня ўсё з прыдуманага мне пазьней прыдалося, ня ўсё пасавала дзівачнай плянэце, заселенай аднымі беларусамі. Касматэістыя так і засталіся ў завугольлі сюжэту, у далёкай Вільні. Але наўзамен атрымалі апавяданьне.

– Ось тут наш Келіск. А гэта, – Мікомп Аўлга перасунуў паўмісак з жамярынымі камамі далей да краю стальніцы, – Лормія. Да Скідарскіх імшараў адсюль як да суседняга сталу, а край ямы будзе ўзьбярэжжам Эйтэрычнага акіяну. Я багата чаго чуў пра гэтыя месцы, але сам, – мачануў палец у кухаль і правёў лінію між чарвяковым баланьезэ й карамелізаванымі сьветлякамі, – сам ніколі не трапляў далей за горы Прэмарда. Гэта ўвесь ведамы мне сусьвет.

Ён падняў вочы на суразмоўцу. Той вылучаўся сярод іншых наведнікаў «Сьпеўнага каменю» зьбянтэжаным выглядам, рознакаляровай вопраткай і невысокім ростам. Яны сядзелі ў найлепшай келіскай аўстэрыі, сьценамі й стольлю якой слугавалі косьці мамутаў, абцягнутыя скурамі. Пасярод памяшканьня зеўрала чорная яміна, вакол яе стаялі доўгія сталы. Пры сталох за кухлямі гаманілі мясцовыя. Уздоўж сьценаў віселі гамакі з мамутавае поўсьці, у якіх госьці спалі ўночы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x