Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Здесь есть возможность читать онлайн «Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Фантастика и фэнтези, russian_fantasy, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтым зборніку кароткае прозы чытач знойдзе гуманітарную НФ, прыгодніцкую, высьмешлівую, плянэтарную фантастыку, фэнтэзі, спэкуляцыйную бэлетрыстыку, містыку і нават гістарычна-фантастычную п’есу. Книга содержит нецензурную брань.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ось вы, фар Утальтат, кажаце, – разважаў Мікомп, – што прыляцелі зь іншае плянэты. Я й сам бачу, што вы не тутэйшы: такая бледная скура, такое дзіўнае адзеньне, акцэнт… Кажуць, на ўзьбярэжжы ёсьць касмапорт. Даю веры. Але ж я таксама прыслухоўваюся да друідаў Міхьтрэльдзкага лесу, якія адмаўляюць пазаплянэтнае жыцьцё. Кажуць, зь іхнаю магіяй жарцікі кароткія. Усе гэтыя меркаваньні маюць для мяне аднолькавую вагу. А перавагу я аддаю таму, што бачыў на ўласныя вочы. Анкег, паводле чутак, – мэгаплянэта з чатырма кантынэнтамі; чалавечага жыцьця ня стане, каб павандраваць паўсюль. Штогод на кірмашы ў Зыферы я сустракаю прадстаўнікоў культураў, пра якія раней ня чуў. А вы пытаецеся, ува што я веру.

– Мне сказалі, што вы прагрэсіўны разважлівы чалавек, фар Аўлга.

– Мяркую, таму вы да мяне й падселі. А вам хіба не сказалі, што адным кухлем я рэдка калі задавальняюся?

– Чаго вам заказаць?

– Яшчэ явэнвюру.

Каўрыт Утальтат зь непрыхаванаю гідлівасьцю паклікаў кельнэрку.

– Дарэчы, гэты ваш явэнвюр – што ён такое?

– Фэрмэнтаванавая сьліна мясцовых мухаў. Мае адначасна сэдацыйны й псыхастымуляцыйны эфэкт. Бачу, вы не ўхваляеце. Гэтаксама, як і нашыя стравы.

Каўрыт скрывіўся:

– Ад іх сьмярдзіць. Яны ўсе гнілыя. Да таго ж згатаваныя з інсэктоідаў.

– Не гнілыя – фэрмэнтаваныя. Ну а пах – пытаньне асабістага ўспрыманьня і, бадай, звычкі. Вы заклікаеце да майго розуму, а самі кіруецеся эмоцыямі. Непасьлядоўная пазыцыя. Іншага едзіва, дарэчы, у нашых краёх не дастаць. Як зьбіраецеся тут гандляваць, дык абвыкайцеся.

Каўрыт прамаўчаў.

– Дык ось наконт мае веры. Я сам, праз уласныя недасканалыя пачуцьці, спазнаў адно дробную часьцінку навакольнага сьвету – замаленькую, каб рабіць нейкія высновы што да таго, якою сілаю ён кіруецца. І ці кіруецца ўвогуле? Анкег для мяне непазнавальны. Было б верхам пыхлівасьці з майго боку верыць, – Мікомп вымавіў апошняе слова з націскам, – у тое ці іншае. Я дапускаю мажлівасьці й ня болей: запраўднае карціны сьвету мне ніколі не дазнацца.

– Тым ня менш вы маглі б прынамсі адмовіцца ад забабонаў.

– Што вы маеце наўвеце, калі кажаце «забабоны»?

– Тую ж магію друідаў, якую вы згадалі.

– Цікавая прапазыцыя. Бачыце галаву кокуця на сьцяне? Давайце падыдзем.

Высокі бронзаваскуры Мікомп Аўлга й нізкі сьветлы Каўрыт Утальтат падняліся й падыйшлі да ўваходных дзьвярэй, над якімі вісела пудзіла вялізнае галавы з ікламі й трыма рагамі. Анкегец зьвярнуўся наўпрост да галавы:

– Фар кокуць, ці не падкажаце, каторая зараз гадзіна?

– Траціна абароту да зьмярканьня, фар Аўлга.

Яны вярнуліся да сталу, і прыгаломшаны Каўрыт адно выдавіў:

– Як?

– Гэтага кокуця падстрэлілі колькі гадоў таму на раўніне. Ужо калі ён вісеў на сьцяне, напханы мамутаваю поўсьцю, у аўстэрыю завітаў бадзяжны друід і, дзеля забаўкі, зачараваў яго. Сама дзіўнае ў гэтым, што да зьмярканьня запраўды засталася траціна абароту.

Каўрыт нічога не адказаў.

– Але збольшага, фар Утальтат, вашая думка пра тое, што варта браць пад сумнеў усё, непацьверджанае ўласным досьведам, знаходзіць водгук у маёй душы. Так, рада Гнязда запэўнівае нас, што рызыкі нападу ксінатаў са Скідарскіх імшараў няма ніякае. Мой уласны досьвед кажа, што такая рызыка йснуе заўжды, а калі хто гэта адмаўляе, дык, відаць, дзейнічае з ксінатамі напару. Таму ў Гнязьдзе я слухмяна выконваю абавязкі вышніка, а ў вольны час зьбіраю рушэньне й гадую мазгавых паразітаў. Гэтыя маляткі ў выпадку чаго стануцца нечаканкаю для ксінатаў… Дарма вы так глядзіцё на мой баланьезэ – гэта зусім іншы від чарвякоў, іх адмыслова вырошчваюць на харчаваньне. Але, зноў жа, тут я вас цалком падтрымваю: бяры пад сумнеў усё, бо дакладна ня ведаеш нічога.

– Фар Аўлга, ці ўсе ў Келіску падзяляюць падобны сьветагляд?

– Вы першы назвалі мяне прагрэсіўным і разважлівым. Такіх заўжды меншасьць: хоць у Келіску, хоць у Лорміі, – але яны паўсюль кіруюць пасыўнаю бальшынёй. Калі вы плянуеце наладзіць гандаль з нашым Гняздом, вам карысна будзе ўзяць пад увагу тутэйшыя парадкі й настроі ды пазбыцца рэлігійных ілюзіяў, скуль бы яны ня браліся – з Анкегу ці з космасу.

– Вашая рацыя. Тут ёсьць над чым падумаць.

Далей размова перайшла на нэўтральныя тэмы. Каўрыт ветліва чакаў, пакуль Мікомп ня скончыць сталаваньне. У кожнай талерцы той пакінуў крыху ежы й пассыпаў усё ў паўмісак. Калі яны падняліся сыходзіць, ён падышоў да ямы й скінуў недаедкі. Каўрыт заўважыў, як раней тое ж рабілі іншыя наведнікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»

Обсуждение, отзывы о книге «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x