Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Твой А.».

Я ўжо ледзьве разбiраў лiтары, бо зрабiлася так цёмна, што кнiжка ў маёй руцэ стала шэрай, радкi расплывалiся ў вачах, але пустая частка старонкi сведчыла, што я дабраўся да канца гэтай гiсторыi, якая ў святле сваiх перажыванняў здавалася мне вельмi праўдзiвай. Я павярнуўся да iлюмiнатара. Ён стаў густа-фiялетавым, на гарызонце яшчэ тлелi вугольчыкi воблакаў. Акiян, захiнуты цемрай, быў нябачны. Я чуў шэлест каляровых палос ля вентылятара. Нагрэтае паветра, якое крыху пахла азонам, здавалася нежыццёвым. Вакол нi гуку. Я падумаў, што ў нашым рашэннi застацца няма нiчога гераiчнага. Перыяд беззапаветнай барацьбы, адважных экспедыцый, цяжкiх страт — як гiбель Фехнера, першай ахвяры Акiяна, даўно мiнуўся. Мне было амаль абыякава, хто «ў гасцях» у Снаўта або Сарторыуса. Хутка, падумаў я, мы перастанем саромецца i хавацца адзiн ад аднаго. Калi мы не здолеем пазбавiцца ад гасцей, то прывыкнем да iх i будзем жыць з iмi, а калi iх стваральнiк зменiць правiлы гульнi, мы прыстасуемся да новых, хоць спачатку пачнём адбрыквацца, кiдацца, мажлiва, нехта з нас скончыць самагубствам, але ў рэшце рэшт усё ўраўнаважыцца. У пакоi цямнела, цемра нагадвала мне зямную. Нiчога не было вiдаць, акрамя светлых контураў рукамыйнiка i люстэрка. Я ўстаў, вобмацкам знайшоў на палiцы вату, выцер вiльготным тампонам твар i лёг на ложак. Шум кандыцыянера нада мной то нарастаў, то сцiхаў, нiбыта там бiўся начны матылёк. Але я нават не адрознiваў абрысаў вентылятара, усё залiла чарната, толькi тоненькая палоска святла, якое невядома адкуль бралася, мiльгала перада мной, цi то па сцяне, цi то дзесьцi далёка, у глыбiнi акiянскай пустынi. Я ўспомнiў, як напалохаў мяне ўчора вечарам нежыццёвы позiрк салярысных прастораў, i мне стала смешна. Зараз я яго не баяўся. Я наогул нiчога не баяўся. Я падняў руку да вачэй. Фасфарычным святлом блiшчаў цыферблат. Праз гадзiну ўзыдзе блакiтнае сонца. Я раскашаваў у цемры, глыбока дыхаў, нi пра што не думаў.

У нейкi момант, калi я зварухнуўся, то адчуў на сцягне пляскаты магнiтафон. Ага, Гiбарыян. Яго голас, запiсаны на плёнку. Мне нават у галаву не прыйшло аднавiць яго, выслухаць. А гэта ж было адзiнае, што я мог зрабiць для Гiбарыяна. Я дастаў магнiтафон i хацеў схаваць яго пад ложак. Пачуўся шэлест, зарыпелi дзверы.

— Крыс?.. — пачуўся цiхi, амаль што шэпт, голас. — Ты тут, Крыс? Як цёмна.

— Нiчога, — адказаў я. — Не бойся. Хадзi сюды.

КАНФЕРЭНЦЫЯ

Я ляжаў на спiне, галава Хэры супакоiлася на маiм плячы, я быў не ў стане пра што-небудзь думаць. Цемра ў пакоi ажывала. Я чуў крокi. Сцены знiклi. Нада мной нешта ўзвышалася, губляючы свае абрысы. Нешта пранiзвала мяне навылёт, абдымала, без дотыку; цемра, празрыстая, невыносная, душыла мяне. Недзе вельмi далёка бiлася маё сэрца. Я сканцэнтраваў усю ўвагу, сабраў апошнiя сiлы ў чаканнi агонii. Яна не наступала. Сам я станавiўся ўсё меншым i меншым, а нябачнае неба, нябачны гарызонт — уся прастора, пазбаўленая формы, хмар, зорак, адступалася i разрасталася, зацягвала мяне ў свой цэнтр. Я стараўся закапацца ў ложак, але пада мной нiчога не было. Змрок нiяк не ратаваў мяне. Сцiснуўшы рукi, я закрыў iмi твар, але i твару ў мяне не было. Пальцы прайшлi наскрозь, хацелася закрычаць, заскавытаць…

Шэра-блакiтны пакой. Рэчы, палiцы, куткi — усё матавае, усё пазначанае толькi контурамi, пазбаўлена ўласных фарбаў. А за iлюмiнатарам — яркая перламутравая бель i цiша. Я залiваўся потам, зiрнуўшы ўбок, заўважыў, што Хэры пазiрае на мяне.

— У цябе не анямела плячо?

— Што?

Хэры ўзняла галаву. Яе вочы былi аднаго колеру з пакоем — шэрыя, святлiстыя, у атачэннi чорных вейкаў. Я адчуў цяпло яе шэпту раней, чым зразумеў сэнс.

— Не. Ага, так, анямела.

Я паклаў руку на яе плячо i здрыгануўся ад дотыку. Затым прыхiнуў яе да сябе.

— Ты саснiў нешта страшнае?

— Саснiў? Так, саснiў. А ты не спала?

— Не ведаю. Здаецца, не спала. Мне не хочацца спаць. А ты спi. Чаго ты так пазiраеш?

Заплюшчыўшы вочы, я адчуваў, як мерна, спакойна стукае яе сэрца там, дзе гучна стукае маё. Бутафорыя, падумаў я. Але я ўжо наогул перастаў здзiўляцца. Мяне не дзiвiла нават мая абыякавасць. Страх i адчай мiнулiся. Я быў ад iх далёка, о, так далёка, як нiхто на свеце. Я губамi дакрануўся да яе шыi, пасля нiжэй, да маленькай, гладкай, як сценкi ракавiны, упадзiны памiж сцёгнамi. I тут таксама чуўся пульс.

Я абапёрся на локцi. Цiхi свiтанак змянiўся рэзкiм блакiтным ззяннем, гарызонт палаў, першы прамень стралой пранiзаў пакой, усё заблiшчала, прамень вясёлкай рассыпаўся ў люстэрку, на клямках, на нiкеляваных трубках; здавалася, што на сваiм шляху святло стукаецца ў кожную плоскасць, iмкнецца вызвалiцца, разбурыць цеснае памяшканне. Было балюча глядзець. Я адвярнуўся. Зрэнкi ў Хэры звузiлiся. Яна падняла на мяне шэрыя вочы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x