Станiслаў Лем - Салярыс

Здесь есть возможность читать онлайн «Станiслаў Лем - Салярыс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салярыс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салярыс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема, прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на планеце Салярыс.
У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на дальокай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты.

Салярыс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салярыс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Камiсiя: Цi было на дрэвах i раслiнах, якiя ты бачыў, лiсце?

Бертан: Не. Гэта было нешта накшталт макета. Так, гэта нагадвала макет. Але бадай што макет у натуральную велiчыню. Мiнула хвiлiна, i ўсё пачало крышыцца i ламацца, праз абсалютна чорныя трэшчыны на паверхню палезла густая слiзь, частка яе сцякала, а частка заставалася i застывала, усё забурлiла, пакрылася пенай, я нiчога больш не бачыў, акрамя пены. Адначасова на мяне пачаў наступаць туман, я павялiчыў абароты i падняўся на трыста метраў.

Камiсiя: Ты цвёрда перакананы, што ўбачанае табой нагадвала сад — i больш нiчога?

Бертан: Так. Я ж заўважыў там розныя дэталi: напрыклад, у адным кутку, памятаю, стаялi побач квадратныя скрыначкi. Пазней мне стукнула ў галаву, што гэта магла быць пасека.

Камiсiя: Пазней стукнула табе ў галаву? А хiба не ў той момант, калi ты ўбачыў?

Бертан: Не, бо ўсё гэта было як з гiпсу. Я бачыў i iншыя рэчы.

Камiсiя: Якiя рэчы?

Бертан: Не магу сказаць якiя, я не паспеў iх як след разгледзець. Здаецца, пад некаторымi кустамi ляжалi нейкiя прадметы, даўгаватыя, з зубамi, яны былi падобны на гiпсавыя злепкi з маленькiх садовых машын. Але ў гэтым я не ўпэўнены. А ў тым, што казаў раней, не сумняваюся.

Камiсiя: А ты не думаў, што ў цябе галюцынацыi?

Бертан: Не. Я думаў, што гэта мiраж. Пра галюцынацыi не можа быць i гаворкi: па-першае, я адчуваў сябе нармальна, па-другое, iх у мяне наогул нiколi не было. Калi я падняўся на вышыню 300 метраў, туман унiзе пада мной, пранiзаны лейкамi, быў падобны на сыр. Адны з гэтых дзiрак былi пустыя, праз iх бачны хвалi Акiяна, у iншых нешта клубiлася. Я знiзiўся ў адну з леек i з вышынi сарака метраў убачыў, што пад паверхняй Акiяна — зусiм неглыбока ляжыць як быццам сцяна вельмi вялiкага будынка; яна выразна бачылася праз хвалi, у ёй знаходзiлiся радкi правiльнай формы адтулiн, падобных на вокны; у некаторых вокнах, па-мойму, нешта рухалася, але ў гэтым я не цалкам упэўнены. Сцяна стала пакрысе падымацца i выступаць з Акiяна, з яе цэлымi вадаспадамi сцякала слiзь i звiсалi нейкiя пражылкi. Раптам сцяна развалiлася на дзве часткi i пачала хутка апускацца ў глыбiню, а пасля знiкла. Я зноў набраў вышыню i ляцеў проста над туманам — шасi амаль дакраналiся да яго. Наступны лейкападобны прасвет быў у некалькi разоў большы за першы. Яшчэ здалёку я ўбачыў: там плавае нешта светлае, амаль белае, абрысы нагадвалi фiгуру чалавека. Я падумаў — мо гэта скафандр Фехнера? Баючыся згубiць гэтае месца, я крута развярнуў машыну. Фiгура крыху прыўзнялася: здавалася, яна плыве або стаiць да пояса ў хвалях. Я занадта паспешна лiквiдаваў вышыню i адчуў, як шасi зачапiлiся за нешта мяккае — напэўна, за грэбень хвалi, даволi высокай у гэтым месцы. Чалавек — так, менавiта чалавек — быў без скафандра, i ўсё адно ён шавялiўся.

Камiсiя: Ты бачыў яго твар?

Бертан: Бачыў.

Камiсiя: Хто гэта быў?

Бертан: Дзiця.

Камiсiя: Якое дзiця? Ты бачыў яго калi-небудзь раней?

Бертан: Не. Нiколi. Ва ўсякiм выпадку я гэтага не памятаю. Як толькi я наблiзiўся — напачатку мяне аддзяляла ад яго метраў сорак, а мо крыху больш, я адразу зразумеў, што тут штосьцi не так.

Камiсiя: Што ты маеш на ўвазе?

Бертан: Зараз растлумачу. Спачатку я разгубiўся, а пасля зразумеў: дзiця было незвычайна вялiкага росту. Мала сказаць — велiкан. Яно было метры чатыры. Помню дакладна: калi шасi стукнулася аб хвалю, твар дзiцяцi знаходзiўся крыху вышэй за мой твар, а я, хоць i сядзеў у кабiне, быў, вiдаць, метры за тры ад паверхнi Акiяна.

Камiсiя: Калi яно было такое вялiкае, чаму ты лiчыш, што гэта дзiця?

Бертан: Таму, што яно было зусiм маленькае.

Камiсiя: Цi не здаецца табе, што твой адказ нелагiчны?

Бертан: Не. Не здаецца. Я бачыў яго твар. Ды i склад цела быў дзiцячы. Яно здалося мне амаль… амаль грудным. Не, не тое. Яму магло быць два альбо тры гады. У яго былi чорныя валасы i блакiтныя вочы — вялiзныя! Яно было голае, зусiм голае, нiбыта толькi што нарадзiлася. I мокрае, а больш дакладна пакрытае слiззю, скура яго блiшчала.

Гэты малюнак страшна падзейнiчаў на мяне. Больш я не верыў нiякiм мiражам. Бо я разгледзеў дзiця надта добра. Хвалi хiсталi яго, i, акрамя таго, яно само рухалася, гэта было агiдна!

Камiсiя: Чаму? Што яно рабiла?

Бертан: Яно было падобна на музейны экспанат, на нейкую ляльку, толькi жывую. Адкрывала, заплюшчвала вочы, выконвала розныя рухi — агiдныя рухi! Вось iменна, агiдныя. Бо рухi былi не яго.

Камiсiя: Як гэта зразумець?

Бертан: Я быў метраў за пятнаццаць ад яго, ну мо за дваццаць. Я ўжо казаў, якое яно вялiкае, таму я вельмi добра яго бачыў. Вочы яго блiшчалi, яно здавалася жывым, але вось рухi… Нiбыта нехта спрабаваў… быццам нехта праводзiў выпрабаваннi…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салярыс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салярыс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Салярыс»

Обсуждение, отзывы о книге «Салярыс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x