Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— За што плацiць? — не зразумеў Хвалiбог.

— За ўсё. За кiсларод i вадарод, за ссечаныя лясы, за рукатворныя пустынi, адным словам, за жыццё, наша чалавечае жыццё. Бясплатны сыр бывае толькi ў мышалоўцы.

— Пры чым тут мышалоўка? — пакрыўдзiўся капiтан, але ў гэты самы час рэзка завуркаталi маторы — падышлi дзве амфiбii, пафарбаваныя ў балотна-зялёны колер. Стрэсаператары разам з Хвалiбогам i некалькiмi гвардзейцамi апранулi тэрмастойкiя чырвоныя касцюмы, узялi лазерныя карабiны-бластэры, процiвагазы, ракетнiцы, сапёрныя рыдлёўкi, дынамiтныя шашкi, селi ў пасажырскiя адсекi хуткаходных машын. Пабеглi насустрач лугi, пералескi, палявое шматкалоссе. Усё выразней адчуваўся трывожны горкi пах дыму. Пот цёк па шчоках. На беразе Пятровiцкага вадасховiшча спешылiся. За вадасховiшчам, на захадзе, гарэў пасёлак Сокал. Было бачна, як мiтусяцца там людзi, як бегаюць перапалоханыя конi i каровы. Нястрымны вогненны вал кацiўся адтуль. I толькi птушкi, бестурботныя дзецi паветра, весела высвiствалi свае песенькi.

— Што iм трэба? — цiха, як бы ў самога сябе, спытаў Радаслаў Буслейка. Меў ён на ўвазе, вядома, не галасiстых птушак, а шышкагаловых ружоваскурых людзей, пехацiнцаў Старой Цывiлiзацыi, якiя з боку Сокала наблiжалiся да вадасховiшча. Iх было сотнi дзве. Вогненны вал, дыяметрам каля метра, пагрозлiва рухаўся следам за iмi. Гарэлi лугавыя хмызнякi i трава.

— Напалеон неяк сказаў: "Ва ўсяго ёсць мяжа, нават у нянавiсцi". Але дзе мяжа тут? I з кiм мы маем гонар скрыжаваць шпагi?

Гэтыя словы глыбакадумна прамовiў Карл Гакенхольц. Ён трымаўся поруч з Радаславам i ўжо з няспешлiвай нямецкай грунтоўнасцю дзёўб сапёрнай рыдлёўкай зямлю — капаў акоп.

— Вадасховiшча iм не фарсiраваць! — закрычаў капiтан Хвалiбог. — У вадзе гэтыя яшчаркi адразу ж, пускаючы бурбалкi, пойдуць на дно! Усiм акапвацца!

Заскрыгаталi рыдлёўкi, уразаючыся ў зямлю. Кожны стараўся зрабiць сабе сховiшча як мага хутчэй. А шышкагаловiкi (такая мянушка адразу прыклеiлася да салдат СЦ) тым часам былi ўжо каля самай вады. Спынiлiся, i вогненны вал спынiўся разам з iмi i нават паменшаў, нiбы збiраўся патухнуць.

— Што я казаў? — весела засмяяўся капiтан Хвалiбог.

У гэты час нешта свiснула i ў правую руку яму, якраз у далонь, якую ён хацеў сцiснуць у кулак, каб пагразiць шышкагаловiкам, упiлася невялiкая чаратовая страла з касцяным наканечнiкам. Капiтан разгублена пазiраў на яе.

— Дык гэта ж дзiкуны, госцi з каменнага веку, — сказаў ён нарэшце, дастаючы стралу. — Бачыце, чым ваююць?

— Iдуць! — закрычалi раптам адразу некалькi чалавек. — Шышкагаловiкi пайшлi па вадзе!

Радаслаў Буслейка, якi, цяжка дыхаючы i пацеючы, старанна вышкробваў з акопа жаўтапёс, адкiнуў убок рыдлёўку, уталопiўся позiркам у процiлеглы бераг. Вiдовiшча ўражвала. Салдаты СЦ, насуперак бадзёраму прагнозу капiтана Хвалiбога, пачалi фарсiраваць вадасховiшча. Прытым не на лодках i не на пантонах. Яны проста iшлi па люстраной хвалiстай паверхнi, быццам па цвёрдай зямлi. Здавалася, нечаканыя моцныя маразы ўкавалi ваду i на ёй лёг лёд. Але ж хвалi жвава беглi на жоўты ўзбярэжны пясок i да зiмы было дужа далёка.

— Нейкая д'ябальшчына атрымлiваецца, капiтан, — сказаў Буслейка Хвалiбогу, якi акапаўся праваруч. Толькi гаваркi капiтан чамусьцi маўчаў. Калi ж Буслейка павярнуўся да яго, то ўбачыў, што хвацкi ваяка ўткнуўся носам у пясок i… спiць, ды так мiрна, так лагодна, як маленькае хлапчанё ў мацi на руках. "Страла была са снатворным або атрутай", — здагадаўся Радаслаў i крыкнуў гвардзейцам: — Цягнiце свайго шэфа ў амфiбiю!

А шышкагаловiкi тым часам наблiжалiся. Праўда, вогненны вал спынiўся перад самай вадой.

— Камандуй, — нецярплiва сказаў Карл Радаславу.

— Чаму я? — здзiвiўся Радаслаў.

— А хто? Капiтану сама меней з гадзiну трэба баю-баiнькi спяваць. Гвардзейцы, як i паложана, вушамi стрыгуць, каб пачуць каманду ад вышэйшага начальства. А ты ў нас самы галасiсты. Камандуй.

"Ну й немец, — падумаў Радаслаў. — Усё ў яго разлiчана, узважана i на кожную рыбку свой кручок маецца. А зараз можа адбыцца някепскi бой. Зараз пойдзе, як пiсалi аўтары рыцарскiх раманаў, вастрыё супраць вастрыя".

— Падрыхтавацца! — закрычаў ён, са здзiўленнем прыслухоўваючыся да свайго звонкага камандзiрскага голасу. — Страляем залпам! Кожны бярэ на мушку бластэра свайго шышкагаловiка! Агонь!

Ярка ўспыхнулi вострыя вузкiя прамянi, пракалолi, прашылi паветра. Некалькi шышкагаловiкаў — тры цi чатыры — упалi, але не пайшлi на дно, а засталiся нерухома ляжаць на паверхнi вады.

— Бластэр сваю дзiрачку знойдзе, — задаволена сказаў побач Карл Гакенхольц, i Буслейку раптам не спадабалася гэта ягоная задаволенасць. "Тэўтон, нашчадак тэўтонаў, - падумаў Буслейка. — Кроў для iх калiсьцi была, як вада. Хаця, цi ёсць у гэтых шышкагаловiкаў кроў?"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x