• Пожаловаться

Герберт Уэллс: Вайна сусветаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс: Вайна сусветаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1997, ISBN: 985-05-0135-9, издательство: Юнацтва, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вайна сусветаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна сусветаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герберт Уэллс: другие книги автора


Кто написал Вайна сусветаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вайна сусветаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна сусветаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пытанне больш складанае і больш цікавае — гэта магчымасць новага нашэсця марсіянаў. Мне думаецца, што гэтаму мала надаюць увагі людзі. Цяпер планета Марс далёка ад нас, але я дапускаю, што марсіяне могуць паўтарыць сваю спробу ў перыяд супрацьстаяння. Ва ўсякім выпадку мы павінны да гэтага быць гатовыя. Мне здаецца, можна было б вызначыць становішча пушкі, якая выкідвае цыліндры; трэба пільна назіраць за гэтай часткаю планеты і папярэдзіць спробу новага нашэсця.

Цыліндр можна знішчыць дынамітам ці артылерыйскім агнём, перш чым ён ахалодзіцца і марсіяне будуць гатовы вылезці з яго; можна таксама перастраляць іх усіх, як толькі адкруціцца накрыўка. Мне здаецца, яны страцілі сваю перавагу з-за няўдалага першага нападу. Магчыма, яны самі гэта зразумелі.

Лесінг прывёў амаль неабвержны доказ на карысць таго, што марсіянам ужо ўдалося зрабіць высадку на Венеру. Сем месяцаў назад Венера і Марс знаходзіліся на адной прамой з Сонцам; іншымі словамі, Марс быў у супрацьстаянні з пункту гледжання назіральніка з Венеры. І вось на неасветленай палове планеты паявіўся дзіўны бліскотны след; амаль адначасова фатаграфія Марса выявіла ледзь прыкметную цёмную віхлястую хвалю. Дастаткова бачыць здымкі гэтых абедзвюх з'яў, каб зразумець іх узаемасувязь.

Ва ўсякім выпадку, пагражае нам наступнае нашэсце ці не, наш погляд на будучае чалавецтва, несумненна, моцна памяняўся дзякуючы ўсім гэтым падзеям. Цяпер мы ведаем, што нельга лічыць нашу планету поўнасцю небяспечным сховішчам для чалавека; немагчыма прадбачыць тых нябачных ворагаў ці сяброў, якія могуць заявіцца да нас з бездані прасторы. Можа быць, нашэсце марсіянаў не застанецца без карысці для людзей; яно адняло ў нас ціхую веру ў будучае, якая так лёгка прыводзіць да ўпадку, яно падаравала нашай навуцы вялікія веды, яно садзейнічала прапагандзе ідэі аб адзінай арганізацыі чалавецтва. Магчыма, там, з бездані прасторы, марсіяне сачылі за лёсам сваіх піянераў, улічылі ўрокі і пры перасяленні на Венеру былі больш асцярожныя. Як бы ні было, яшчэ на працягу многіх гадоў, відаць, будуць працягвацца пільныя назіранні за Марсам, а вогненныя нябесныя стрэлы — падаючыя метэарыты — доўга яшчэ будуць палохаць людзей.

Кругагляд чалавецтва пасля нашэсця марсіянаў значна пашырыўся. Да падзення цыліндра ўсе былі перакананыя, што за нязначнай паверхняй нашай сферы, у глыбіні прасторы, няма жыцця. Цяпер мы сталі больш дальнабачныя. Калі марсіяне змаглі перасяліцца на Венеру, то чаму б не паспрабаваць зрабіць гэта і людзям? Калі паступовае ахалоджванне зробіць нашу Зямлю бязлюднай — а гэта ў рэшце рэшт непазбежна, — магчыма, нітка жыцця, якое пачалося тут, праляціць і ахопіць сваёю сеткаю іншую планету. Ці зможам мы змагацца і перамагчы?

Я невыразна прадбачу: жыццё з гэтай цяпліцы сонечнай сістэмы паступова распаўсюджваецца па ўсёй непамернай прасторы. Але гэта — толькі мара, Магчыма, перамога над марсіянамі толькі часовая. Магчыма, ім, а не нам належыць будучае.

Я павінен прызнацца, што пасля двух перажытых страхаў я сумняваюся і застаюся няўпэўнены. Іншы раз я сяджу ў сваім кабінеце і пішу пры святле лямпы, і раптам мне здаецца, што расквітнелая даліна ўнізе ахоплена полымем, а дом — пусты і пакінуты. Я іду па Байфліт-роўд, экіпажы праносяцца міма, хлопчык-мяснік з цялежкаю, кеб з экскурсантамі, рабочы на веласіпедзе, дзеці ідуць у школу, — і раптам усё становіцца цёмным, змрочным, і я зноў крадуся з артылерыстам у гарачай мёртвай задусе. Ноччу мне сніцца чорны пыл, на бязлюдных вуліцах знявечаныя трупы; яны падымаюцца, страшныя, абгрызеныя сабакамі. Яны нешта мармычуць, шалеюць, цямнеюць, расплываюцца — скажоныя падабенствы людзей, і я прачынаюся, пакрыты халодным потам у змроку начным.

Калі я еду ў Лондан і бачу ажыўлены натоўп на Фліт-стрыт і Стрэндзе, мне прыходзіць у галаву, што гэта толькі здані мінулага, якія рухаюцца па вуліцах, якія былі бязлюднымі і ціхімі; што гэта цені мёртвага горада, уяўнае жыццё ў гальванізаваным трупе.

Незвычайна адчуваю сябе, стоячы на Прымроз-Хіле — я быў там за дзень перад тым, як напісаў гэты апошні раздзел, — бачу на гарызонце праз шэра-блакітную пялёнку дыму і туману цьмяныя абрысы агромністага горада, якія расплываюцца ў імглістым небе; бачу людзей, якія прагульваюцца па схіле сярод кветкавых клумбаў; натоўп разявак вакол нерухомай машыны марсіянаў, што тут і засталася; чую валтузню дзяцей і ўспамінаю той час, калі я бачыў усё разбуранае, апусцелае ў промнях досвітку вялікага апошняга дня…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна сусветаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна сусветаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна сусветаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна сусветаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.