Герберт Уэллс - Вайна сусветаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Герберт Уэллс - Вайна сусветаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вайна сусветаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна сусветаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна сусветаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна сусветаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каля станцыі Ўокінг чыгуначны рух яшчэ не быў адноўлены; таму я выйшаў на станцыі Вайфліт і накіраваўся к Мэйбэры міма таго месца, дзе мы з артылерыстам размаўлялі з гусарамі, і таго месца, дзе я ў час буры ўбачыў марсіяніна. Мне было цікава звярнуць убок і ўбачыць у чырвоным зарасніку сваю перакуленую і разбітую цялежку побач з пабялелым, абгрызеным конскім шкілетам. Я спыніўся і агледзеў гэтыя астанкі…

Потым я прайшоўся сасновым лесам; зараснік чырвонай травы дзе-нідзе даставаў мне да вушэй; труп гаспадара «Плямістага сабакі», магчыма, ужо пахавалі: я нідзе яго не заўважыў. Мінуўшы ваенны каледж, я ўбачыў свой дом. Нейкі чалавек, што стаяў на парозе свайго катэджа, паклікаў мяне, назваўшы маё імя, калі я праходзіў міма.

Я зірнуў на свой дом з цьмянай надзеяй, якая тады ж і патухла. Замок быў сарваны, і дзверы адчыняліся і зачыняліся ветрам.

Тое акно майго кабінета, з якога мы з артылерыстам глядзелі тады на досвітку, было расчынена, занавескі матляліся. З таго часу ніхто не зачыняў вакна. Зламаныя кусты засталіся такімі ж, як у дзень маіх уцёкаў, амаль чатыры тыдні назад. Я ўвайшоў у дом, ён быў пусты. Ходнік на лесвіцы быў згамтаны і пацямнеў у тым месцы, дзе я сядзеў, прамоклы да касцей пад навальніцай той ноччу, калі здарылася катастрофа. На лесвіцы засталіся брудныя сляды.

Я пайшоў па гэтых слядах у свой кабінет; на пісьмовым стале ўсё яшчэ ляжаў пад салянітавым прэс-пап'е спісаны аркуш паперы, якую я пакінуў у той дзень, калі адкрыўся першы цыліндр. Я пастаяў, перачытваючы свой незакончаны артыкул пра развіццё маральнасці ў сувязі з агульным працэсам цывілізацыі. «Магчыма, што праз дзвесце гадоў, — пісаў я, — настане…» Прарочая фраза засталася недапісанай.

Я ўспомніў, што ніяк не мог засяродзіцца той раніцай, і, кінуўшы пісаніну, пайшоў купіць нумар «Дэйлі кронікл» у хлопчыка-газетчыка. Помню, як я падышоў да садовых веснічак і са здзіўленнем слухаў яго аповед пра «Людзей з Марса».

Я сышоў уніз у сталовую і там убачыў бараніну і хлеб (ужо сапсаваныя), перакуленую піўную бутэльку. Усё было так, як мы з артылерыстам пакінулі. Мой дом быў пусты. Я ўсвядоміў усю неразумнасць таемнай надзеі, якую выношваў так доўга. І раптам звонку раздаўся нейчы голас:

— Гэта бескарысна. Дом бязлюдны. Тут, па крайняй меры, дзесяць дзён нікога не было. Не мучце сябе дарэмна. Вы выратаваліся адны…

Я аслупянеў. Ці не я выказаў услых свае думкі? Я павярнуўся… Балконныя дзверы былі адчынены насцеж. Я ступіў туды і выглянуў.

У садзе, здзіўленыя і напалоханыя не менш, чым я, стаялі мой стрыечны брат і мая жонка, бледная, без слёз. Яна толькі слаба войкнула.

— Я прыйшла, — прамармытала яна, — я знала… я знала…

Яна схапілася рукамі за горла і пахіснулася. Я кінуўся да яе і падняў яе на руках.

Х. Эпілог

Цяпер, у канцы майго аповеду, мне застаецца толькі пашкадаваць аб тым, як мала я магу садзейнічаць вырашэнню многіх спрэчных пытанняў. У гэтых адносінах мяне, безумоўна, будуць строга крытыкаваць. Мая спецыяльнасць — абстрактная філасофія. Маё знаёмства з параўнальнай фізіялогіяй абмяжоўваецца адною ці дзвюма кнігамі, але мне здаецца, што меркаванне Карвера аб прычынах хуткай смерці марсіянаў настолькі праўдзівае, што яго можна прыняць як даказанае. Я ўжо яго падаў вам у сваёй аповесці.

Ва ўсякім выпадку, у трупах марсіянаў, даследаваных пасля вайны, знойдзены былі толькі вядомыя нам бактэрыі. Тое, што марсіяне не хавалі сваіх забітых калегаў, а таксама іх вар'яцкае забойства людзей даказваюць, што яны незнаёмы з працэсам гніення. Але гэта толькі гіпотэза, праўда, вельмі верагодная.

Састаў чорнага газу, якім з такімі пагубнымі вынікамі карысталіся марсіяне, да гэтага часу невядомы; генератар цеплавога промня таксама застаецца пакуль загадкаю. Страшэнныя катастрофы прымусілі вучоных спыніць свае вопыты ў лабараторыях Ілінга і Паўднёвага Кенсінгтона. Спектральны аналіз чорнага пылу паказвае на прысутнасць невядомага нам элемента: адзначаліся чатыры яркія лініі ў блакітнай частцы спектру; магчыма, гэты элемент дае злучэнне з аргонам, якое дзейнічае разбуральна на састаўныя часткі крыві. Але гэтыя недаказаныя меркаванні наўрад ці зацікавяць таго шырокага чытача, для якога напісана мая аповесць. Ніводная часціца бурага накіпу, што плыў уніз па Тэмзе пасля разбурэння Шэпертона, у той час не была даследавана; цяпер гэта ўжо немагчыма.

Пра вынік анатамічнага даследавання трупаў марсіянаў (наколькі такое даследаванне аказалася магчымым пасля ўмяшання пражорлівых сабак) я ўжо казаў. Магчыма, усе бачылі цудоўны і амаль некрануты экземпляр, заспіртаваны ў Натурала-гістарычным музеі, і безліч здымкаў з яго. Фізіялагічныя і анатамічныя дэталі маюць інтарэс толькі для спецыялістаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна сусветаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна сусветаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна сусветаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна сусветаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x