Васіль Быкаў - На крыжах

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - На крыжах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Беларусь, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На крыжах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На крыжах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступленні, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам.
Для шырокага кола чытачоў.

На крыжах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На крыжах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першая рэабілітацыя, якая адбылася недзе ў канцы 50-ых, аказваецца, патрабавала яшчэ і паўторнай рэабілітацыі: усё яшчэ знаходзяцца людзі — «вучоныя» і «публіцысты», якія настойваюць на тым, што асуджаныя былі ў чымсць вінаватыя. І калі, напрыклад, якога-небудзь расстралянага пісьменніка ці вучонага рэабілітуе Вярхоўны суд рэспублікі, дык яны кажуць, што гэта ён рэабілітаваны ў крымінальным парадку, а творчасць яго ідэалагічна не рэабілітавана і знаходзіцца, як і раней, пад арыштам. Такое адбываецца, напрыклад, з Францішкам Аляхновічам і з некаторымі іншымі. І ў гэтым сэнсе работы, канечне, яшчэ вельмі многа. Я думаю, што патрэбны намаганні ўсёй грамадскасці, каб была паспяхова вырашана гэтая праблема.

В. Н. Вы маеце на ўвазе публікацыі ў «Политическом собеседнике», у адным з апошніх нумароў?

В. Б. Гэты часопіс вызначаецца такой рэакцыйнасцю, якую зараз проста цяжка сабе ўявіць. Я думаю, што на Захадзе проста не павераць, што ў час перабудовы і дэмакратызацыі ў Беларусі магчымы такія выданні.

В. Н. Але давайце ўсё ж вернемся да праблемы нашай спадчыны і да яе гучання сёння. Цікава было б пачуць вашу думку па такой вось праблеме. У публікацыях нашых некаторых крытыкаў, пераважна маладых, апошнім часам з'яўляецца, я б сказаў, нейкі іншы накірунак, назавём яго крайнасцю. Яны, вядома, максімалісты, яны прыйшлі ў жыццё, у літаратуру на хвалі нашага сённяшняга новага адраджэння мовы, культуры, гістарычнай спадчыны, у іх вялікая цікавасць да гісторыі, да ўсяго, што было ў нас. І гэта зразумела. Але яны часам кажуць: «Паглядзіце, што гэта такое — наша беларуская культура, беларуская літаратура? Ці ёсць сапраўды нешта ў ёй вартае, каштоўнае, тое, што сёння можа нас жывіць, сілкаваць, чым мы можам сапраўды ганарыцца? Ці не прыдумалі мы ўсё гэта?» Тым больш што мы сёння сапраўды пераглядаем многія ацэнкі, многія аспекты. Мы ведаем, што наша літаратуразнаўства і наша крытыка на працягу многіх дзесяцігоддзяў былі вульгарна-сацыялагічнымі, эстэтычны аналіз знік з нашых даследаванняў, артыкулаў, манаграфій. Гэта пытанне я чую ў галасах маладых: ці ёсць у нас што? Ці ёсць такая беларушчына і той духоўны мацярык, за якія трэба змагацца? А можа, усё трэба ствараць нанова? Да таго ж, скажам, многія маладыя, у прыватнасці крытык Сяргей Дубавец, ставяць пытанне так: гаварыць сёння пра аднаўленне мовы, нацыі, культуры немагчыма, скажам, без вырашэння такіх праблем, як Вільня, Віленшчына. Нібыта без Вільні, без Віленшчыны і няма беларушчыны. Мне здаецца, што ўсё гэта не зусім так, што патрэбны нейкі больш далікатны, больш дакладны падыход.

В. Б. Канечне, гэта праўда. Але я сказаў бы, што пэўны рыгарызм некаторых маладых прадстаўнікоў культуры і крытыкаў увогуле можна зразумець. Гэта адпаведная рэакцыя на нашу ранейшую палітыку. На ранейшы стан нашай культуры і праблемы культуралогіі. Канечне, ёсць пэўны сэнс у тым, што гаворыць той жа Дубавец. Хаця, безумоўна, важна яшчэ таксама, як гаварыць, у якім кантэксце і ў які час. Нельга забываць, што мы жывём у надзвычайнай палітычнай атмасферы, а калі браць сучаснасць, дык нават ва ўмовах празмернай палітызацыі ўсёй грамадскасці. І, безумоўна, ад тых, што выказваюць нейкія меркаванні ў гэтай галіне, патрабуецца асцярожнасць і абсалютная дакладнасць. Асабліва калі гаворка ідзе пра міжнацыянальныя адносіны. Канечне, гаворка пра Вільню павінна быць вельмі асцярожнай. Нават у тым выпадку, калі да яе ёсць пэўная падстава, імкненне да нейкай справядлівасці. Я б сказаў, што галоўная праблема не ў тым, што кажуць маладыя крытыкі, а ў той нашай палітычнай атмасферы, якая панавала многа гадоў у даперабудовачны перыяд. У тыя гады стваралася новая культура, адметная ад ранейшай. І, як цяпер аказалася, гэтая культура наогул не мела нічога агульнага з сапраўднай нацыянальнай культурай. Гэта была псеўдакультура. І вось мы маем сёння такую сітуацыю, калі некалькі пакаленняў прайшлі міма сапраўднае культуры. Многія пакаленні розных пластоў грамадства — і рабочага класа, і інтэлігенцыі, і сялянства — па сутнасці выраслі ў атмасферы поўнага бескультур'я. Гэта не значыць, што яны пэўным чынам не былі адукаваныя ці засталіся людзьмі нявыхаванымі. Іх старанна выхоўвалі і адукоўвалі, але сёння асабліва відно, што гэта была за адукацыя і што за выхаванне. Ацэнкі многіх культурных з'яў мінулага былі скажоныя, сапраўдныя каштоўнасці нацыянальнай культуры засталіся нам невядомыя. Я ўжо не кажу пра вялізны «забыты» пласт рэлігійнай хрысціянскай культуры на Беларусі. Амаль палова здабыткаў беларускай літаратуры мінулага была як бы вынесена за дужкі нацыянальнай культуры. Многія выдатныя культурныя дзеячы мінулага былі падвергнуты астракізму. На прыкладзе з Шагалам ці з тым жа Гаруном можна ў тым пераканацца. Адсюль можна зразумець, што засталося ад нашай нацыянальнай культуры, на чым маглі выхоўвацца пакаленні. І хоць такія імёны, як Скарына, Кастусь Каліноўскі, ды і іншыя імёны дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння, і былі вядомыя, іх нават вывучалі ў школе, ды ацэнка ім давалася абсалютна неадэкватная сапраўднаму іх значэнню. Можна зразумець, які быў характар той культуры, якой валодалі масы на працягу дзвюх трацей стагоддзя. А тое ж было не так ужо і даўно. Дастаткова ўспомніць Уладзіміра Караткевіча, найвыдатнейшага нашага пісьменніка, мастака нашай сучаснасці. Ён толькі цяпер, пасля смерці, пачынае набываць вартую яму адэкватную ацэнку ў нашай культуры. А раней, калі ён жыў і ствараў свае цудоўныя творы, сустракаў або адкрытае, або завуаліраванае процідзеянне з боку літаратурнай крытыкі, культурнага і партыйнага кіраўніцтва. І ўсё тое выдатнае, што ён напісаў, стварыў, зроблена не з дапамогай, а пераадольваючы вялізнае супраціўленне начальства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На крыжах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На крыжах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «На крыжах»

Обсуждение, отзывы о книге «На крыжах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x