Васіль Быкаў - На крыжах

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - На крыжах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Беларусь, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На крыжах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На крыжах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступленні, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам.
Для шырокага кола чытачоў.

На крыжах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На крыжах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, спадзяванак у нас няшмат, і можа, апошняя наша надзея на несмяротную сутнасць народа. Усё ж дзеля чагосьці ён быў створаны Богам на гэтай благаславеннай зямлі. І мы цешым сябе думкаю, што Беларусь яшчэ неяк паслужыць на ёй, калі не нам, дык наступным пакаленням, а можа, і сусветнай цывілізацыі. У гэтым сэнсе мы і вызначаем наш абавязак і бачым нашу святую надзею, якія мы і ажыццяўляем, наколькі тое нам дадзена бязлітасным лёсам і не меней жорсткай гісторыяй.

ГУТАРКА З КРЫТЫКАМ ВАНКАРЭМАМ НІКІФАРОВІЧАМ

1991 г.

Ванкарэм Нікіфаровіч. Васіль Уладзіміравіч, здарылася так, што нашу гаворку пра сённяшні стан і шляхі далейшага развіцця беларускай нацыянальнай культуры мы вядзём адразу пасля параўнальна добра арганізаваных на вашай радзіме, на Віцебшчыне, першых усесаюзных дзён, прысвечаных жыццю і творчасці вашага выдатнага земляка, славутага мастака Марка Шагала. Ці не сімвалічна гэта? Бо мы, калі можна так сказаць, неўзабаве пераступім парог новага, дваццаць першага стагоддзя. Што з духоўных здабыткаў пяройдзе туды, што чалавецтва возьме з сабой? Такое пытанне, натуральна, не можа не цікавіць усіх дзеячаў культуры. Мне здаецца, што Марк Шагал — менавіта той мастак, які сваім жыццём і сваёй творчасцю, той культурна-сацыяльнай аурай, якая складалася і будзе складвацца вакол яго, якраз вызначае сутнасць нашага, дваццатага стагоддзя, яго, так бы мовіць, аблічча.

Васіль Быкаў. Будучы на Шагалаўскіх днях у Віцебску, я думаў вось пра якую з'яву. Час — гэта бязлітасны фактар у нашым жыцці, дый наогул у гісторыі. Час робіць вялікі адбор з таго, што існуе ў мастацтве. Дык вось, я думаю, што з усяго нашага мастацтва, не сказаць — беднага, хутчэй наадварот — развітога і багатага, час адбярэ для будучыні вельмі нямногія імёны. Але ў ліку іх абавязкова ў наступнае стагоддзе пяройдзе імя Марка Шагала. Таму што ён — эпахальны мастак, якому будучыня належыць гэтак жа непадзельна, як і мінулае. Не часта так здараецца ў мастацтве, што прызнаны пры жыцці мастак карыстаецца такім жа прызнаннем і ў будучым. Часта бывае наадварот. Мы ведаем з гісторыі мастацтва мноства прыкладаў, калі вялікае прызнанне прыходзіла да мастака толькі пасля яго смерці. І вельмі рэдкія выпадкі, як з Маркам Шагалам. Ён быў прызнаны пры жыцці, увесь свет пакланяўся перад яго талентам. Гэта, канечне, шчаслівы лёс. Хіба што гэты лёс мае прыкрае выключэнне на яго радзіме, дзе М. Шагал даволі доўгі час, прынамсі пры яго зямным жыцці, быў не толькі не прызнаны, проста яго не ведалі нашы людзі. Хоць гэта і вельмі дзіўная з'ява. Ну, але што рабіць, наш час багаты на такія дзіўныя з'явы. Марка Шагала не прызнавалі на Беларусі, не прызнавалі ў Віцебску, ды і ўвогуле не прызнавалі яго ў нашай магутнай дзяржаве. Таму было многа прычын. А галоўная з іх — гэта наш дзяржаўны таталітарызм, наша, так бы мовіць, вузкая, недарэчная ідэалагізацыя ўсёй культуры. Будзем спадзявацца, аднак, што ўсё гэта мінула. Марк Шагал навечна прапісаны ў Беларусі, у Віцебску, і яго слава будзе расці так, як яна таго заслугоўвае.

В. Н. Будзем спадзявацца, што так і будзе, што сапраўды ў нас сёння змяніліся адносіны многіх кіраўнікоў і чыноўнікаў культуры да Шагала, да яго творчасці. Тым не меней, мне здаецца, што праблема вяртання спадчыны, праблема сённяшняга выкарыстання тых духоўных здабыткаў, якія ствараліся і ствараюцца на гэтай зямлі, стаіць перад намі вельмі востра і актуальна. Калі мы звернемся да нашай беларускай культуры, беларускай літаратуры, мы павінны нагадаць, што толькі зусім нядаўна мы пачалі на ўвесь голас называць імя выдатнага паэта Алеся Гаруна. Мы пачалі знаёміцца з творамі, напрыклад, яшчэ аднаго найцікавейшага пісьменніка, драматурга Францішка Аляхновіча. Але знаёмства чытачоў з ім чамусьці пачалося з яго лагерных запісах, зразумела, з запісаў вельмі хвалюючых, але Францішак Аляхновіч — гэта перш за ўсё драматург, аўтар вельмі многіх цікавых п'ес. Ёсць яшчэ некалькі імёнаў, якіх не ведаюць сённяшнія і чытачы і гледачы. І трэба абавязкова вярнуць іх у наш культурны кантэкст.

В. Б. Гэта было б справядліва. У мінулым шмат што з нашага мастацтва, літаратуры было выключана з нашага жыцця. Вядомы прычыны, чаму так адбылося. І цяпер, калі час змяніўся, натуральна, тое трэба паправіць хаця б у імя элементарнай справядлівасці. Аднаўленне культурнага асяродка паступова адбываецца сёння на фоне палітычнай рэабілітацыі. Змяніўся палітычны клімат у краіне, з'явілася магчымасць для таго, каб прагледзець многія справы з пакараннем, са знішчэннем многіх грамадзян нашай краіны, у тым ліку і дзеячаў культуры. Таму працэс гэты натуральны. Аднак ідзе ён вельмі запаволена. І зусім не таму, што тут патрэбны нейкія разбірацельствы. Усё даўным-даўно вядома. Што датычыць некаторых імёнаў і тых, якія вы назвалі, дык пісьменнікі даўно ўжо хадайнічалі за іх перад уладай. Адразу пасля XX з'езда КПСС мы прасілі рэабілітаваць жыццё і творчасць такога найвыдатнейшага паэта, як Алесь Гарун. Але для таго каб сапраўды яго рэабілітаваць і ўвесці ў літаратурны ўжытак, спатрэбілася чвэрць стагоддзя. Канечне, рэакцыйныя сілы ўсяляк гэтаму перашкаджалі. Перашкаджаюць яны, дарэчы, і цяпер. Варта толькі паглядзець некаторыя беларускія выданні апошняга часу, нават апошніх месяцаў, каб зразумець, што пасля некаторай перадышкі тыя сілы зноў узнімаюць галаву, робяць спробы абвінаваціць нават тых, каго па два разы ўжо рэабілітавалі. Гэта вельмі дзіўная справа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На крыжах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На крыжах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «На крыжах»

Обсуждение, отзывы о книге «На крыжах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x