Васіль Быкаў - На крыжах

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - На крыжах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Беларусь, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На крыжах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На крыжах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступленні, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам.
Для шырокага кола чытачоў.

На крыжах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На крыжах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

В. Н. Калі гаворка зайшла пра Уладзіміра Караткевіча, я магу многае прыгадаць... У канцы пяцідзесятых —пачатку шасцідзесятых я якраз працаваў у выдавецтве. Тады гэта было адно толькі ў рэспубліцы выдавецтва. Яно называлася «Дзяржаўнае выдавецтва БССР». Я помню, як перакідваўся з плана ў план яго раман «Каласы пад сярпом тваім», пакуль ён з такім спазненнем прыйшоў да чытачоў. Адзін з лепшых твораў Уладзіміра Караткевіча — раман «Леаніды не вернуцца да зямлі» (так ён называўся спачатку, цяпер ён вядомы як раман «Нельга забыць») быў ужо набраны, была другая карэктура. І як мы ні супраціўляліся ў выдавецтве, але па загаду начальства набор быў рассыпаны. Можна нагадаць не толькі імёны, але і творы, якія былі доўгі час забаронены, творы вядомых нашых пісьменнікаў, нават класікаў. Янка Купала, наш нацыянальны геній, напісаў у 1922 годзе п'есу «Тутэйшыя», найвыдатнейшую п'есу, якая столькі гадоў праляжала, яе забаранялі ставіць і друкаваць. Вельмі мала, на жаль, захавалася звестак пра тое, як у 1926 годзе тэатр, які сёння носіць імя Янкі Купалы, падрыхтаваў прэм'еру гэтага спектакля, але на генеральную рэпетыцыю, яшчэ тады, заўважце — у 1926 годзе, прыйшло начальства і катэгарычна забараніла паказваць спектакль. І з таго часу п'еса ляжала пад забаронай. Была адна спроба: рэжысёр Валерый Маслюк паспрабаваў паставіць яе, аб яднаўшы з «Адвечнай песняй» Я. Купалы, задача была стварыць пераважна этнаграфічны спектакль, але і гэта спроба не знайшла афіцыйнай падтрымкі. І вось толькі ў канцы мінулага года «Тутэйшыя» ўбачылі святло рампы на сцэне тэатра імя Янкі Купалы ў пастаноўцы рэжысёра Мікалая Пінігіна. Мне здаецца, што з нашай духоўнай спадчыны мы павінны перш за ўсё браць і набліжаць тое, што заснавана, грунтуецца на глебе агульначалавечай культуры, агульначалавечай маралі, якая выпрацоўвалася на працягу стагоддзяў. Яшчэ зусім нядаўна які быў галоўны крытэрый: гэта твор сацрэалізму, значыць, ён добры. У адным з нумароў часопіса «Огонек» змешчаны быў артыкул Аляксандра Генка пра сучасную літаратуру, пра шляхі яе развіцця. Аўтар там так ставіць пытанне: што сёння рабіць пісьменнікам, якія цяпер у іх духоўныя перспектывы? Бо ўсё лепшае, што было створана ў савецкія гады, нават творы такога пісьменніка, як А. Платонаў, было асветлена пэўным ідэалам, ідэалам, скажам так, камуністычным, марксісцкім, вялікім, як мы звыклі казаць. Але сёння многія ідэалы па сутнасці аказаліся іншымі, многія зніклі, размыліся. Пытанняў намнога болей, чым адказаў на іх.

В. Б. Я думаю, што катэгорыю ідэалу ў мастацтве трэба разумець крыху іначай, чым гэта было прынята ў эпоху сацыялістычнага рэалізму. Проста значна шырэй разумець. Мы ўжо пражылі тыя часы, калі ідэалы вызначаліся органамі ўлады. Натуральна, на кожным гістарычным этапе яны былі розныя — і органы, і ідэалы. Час паказаў усю беспадстаўнасць такой метадалогіі. У мастацтве ідэал павінен вынікаць з агульначалавечых каштоўнасцей, і такім мне бачыцца толькі гуманістычны ідэал. Кожны мастак, калі ён гуманіст, павінен бачыць перад сабой перш за ўсё чалавека — канкрэтную асобу ці ўвесь народ, якому патрэбна праўда. Прытым трэба памятаць, што нярэдка чалавецтву кепскую службу служыла імкненне рамантызаваць, таксама як і ідэалізаваць, сучаснасць і будучыню. Звычайна імкненні такога роду не апраўдвалі спадзяванняў людзей. Так было амаль з усімі сацыялістычнымі ідэаламі, не кажучы ўжо пра камуністычныя. Сапраўды гуманістычнае мастацтва павінна ўмець гаварыць праўду. Чалавеку патрэбна праўда, якая і з'яўляецца сутнасцю мастацкага ідэалу. Але вядома, што выяўленню праўды ў мастацтве найбольш верна служыць прынцып адмаўлення. Справа ў тым, што мастаку рэдка калі шчасціць вывесці нейкі дадатны вобраз, вобраз для пераймання. Звычайна атрымліваецца ідэалізаваная фігура, у якой заўжды будзе прысутнічаць прыблізнасць і фальш. А вось пра чалавечыя заганы, ад якіх павінен пазбавіцца чалавек ці грамадства, аб тым сапраўдны мастак ведае значна лепш. Па сутнасці ўся рэалістычная літаратура пабудавана менавіта на ідэале адмаўлення. Ідэал адмаўлення служыць мастацтву з найлепшым вынікам. І таму не трэба патрабаваць ад мастака «рашэння задач» і стварэння мастацкіх куміраў. Мастацтва зусім не павінна таго рабіць. Мастацтва павінна даць праўдзівы вобраз жыцця, паказаць складанасць чалавечага існавання ў ім. Чалавек сам зробіць выбар і, зыходзячы са свайго пераканання, вызначыць, як трэба ладзіць тое жыццё. Не трэба яму нічога навязваць, усё роўна навязанага ён не прыме. На гэтыя самыя важныя, самыя элементарныя для мастацтва прынцыпы мы, на жаль, проста забыліся, мы грэбавалі імі. Дзесяцігоддзямі для нас найважнейшым было стварыць ідэалы, сімвалы веры, тое, да чаго мы павінны імкнуцца. Жывое жыццё мы падтасоўвалі менавіта пад гэтыя сімвалы. А жыццё супраціўлялася, вельмі неахвотна падладжвалася пад нашыя шаблоны. Ну, а пра мастацтва і гаварыць няма чаго. Яно проста гінула ў абсурднай атмасферы тых патрабаванняў, яно пераставала быць мастацтвам. У тым ліку і літаратура. Прыгадайце, колькі было «выдатных» па тым часе твораў, адзначаных прэміямі, твораў, пра якія пісалі вельмі станоўча, якія шырока распаўсюджваліся, якімі захаплялася начальства ды і грамадства таксама. Але многія з гэтых твораў проста не перажылі нават фізічнае жыццё іх аўтараў. Звычайна бывае так: як толькі пакідае жыццё аўтар, абсалютна адразу забываюцца і яго творы. І толькі нямногія творы сапраўдных гуманістаў вытрымліваюць выпрабаванне часам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На крыжах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На крыжах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «На крыжах»

Обсуждение, отзывы о книге «На крыжах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x