Васіль Быкаў - На крыжах

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - На крыжах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Беларусь, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На крыжах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На крыжах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступленні, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам.
Для шырокага кола чытачоў.

На крыжах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На крыжах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Люты 1985 г.

Барадулін — гэта чараўнік.

Найперш — чараўнік паэтычнай стыхіі, якая жыве ў ім, мабыць, з дня яго нараджэння і які сам жыве ў ёй, вольна і радасна, як жыве птушка ў палёце, рыба ў вадзе, самаадданая жанчына ў каханні. Паэзія для Барадуліна — не варштат, не тачка, не прафесія ўрэшце. Паэзія для яго — бажэсцвенная стыхія, у якой ён нявольнік і ўладар адначасна. Віртуоз і маэстра! Вобразы ягонай паэзіі, гнуткія і хлёсткія, нечаканыя і ўтончаныя, — грацыёзныя служкі яго бязмежнай фантазіі і яго думкі — афарыстычнай і парадаксальнай, мужнай і чалавечнай.

Барадулін — дзіця народнай стыхіі, ён увасабляе яе без знарочыстасці і натугі — проста, натуральна і лёгка, бо тая яго народнасць — сапраўды ад народа, з якога ён выйшаў і якім жыве. Увесь барадулінскі розум — ад глыбіннага сялянскага рацыё, ажыўленага і аздобленага шчырым, трапяткім, чыста барадулінскім эмоцыё. У ягонай народнасці — спрадвечна сялянскае, амаль язычніцкае адчуванне прыроды, уласнага кутка і жытла, мілай несамавітай Ушаччыны, сардэчныя гімны якой, не перастаючы, гучаць у ягонай паэзіі.

Для каго паэзія!— гэта космас і гмахі, веліч і гучнасць, для Барадуліна ж гэта найперш першазданная існасць: лес, поле, залева, прыпар, золак, дасвецце. Але таксама і драма жыцця і смерці, вайна, чалавек, каханне. Ягоныя вершы поўняцца пошумам дрэў, травянымі пахамі, сельскімі радасцямі. Часам аздоблены сялянскім досціпам, а то і папулерным вясковым слоўцам, у якім не столькі ад злосці, колькі ад мілай бяскрыўднасці.

Барадулін — чараўнік народнага слова.

Пэўна, як ні ў каш іншага з ягоных сучаснікаў паэтычнае слова ў Барадулін» зіхаціць і пераліваецца ўсімі колерамі, гучыць, як бубен, і спявае, бы скрыпка. І ўсё з такім спрытам і густам, на якія толькі і здольна сапраўды паэтычнае слова. Нават самыя непаслухмяныя, каструбаватыя словы нашае мовы, усе гэтыя празаізмы, дыялектызмы, варварызмы і няўклюдныя неалагізмы, трапіўшы ў барадулінскі радок, дзівосна пераўтвараюцца, робяцца надзіва зграбныя і гнуткія. Ці трэба казаць, як гэта важна цяпер, калі сім-тым з дзяцей Беларусі роднае слова ўжо замінае ў іх «вышэйшай» культурнасці ў імпартных джынсах з японскімі «магамі».

У Барадуліна роднае слова гучыць так натуральна і мілагучна, як спрадвеку гучаць у сусветнай паэзіі італьянскае, французскае, расейскае словы. Бо яно, гэтае слова, набывае мілосці і пекнаты з самых глыбіняў закаханага ў яго майстра, сапраўды народнага паэта Беларусі.

Пра паэзію Барадуліна і яго самога можна гаварыць бясконца, ды ўсё роўна сказанае не вычарпае ягонай сутнасці. Барадулін як чалавек і паэт невычэрпны. Бо ён арганічна таленавіты. І яшчэ ён зменлівы. Зменлівы, як кожная жывая істота, як талент, які бярэ ад жыцця на шматпакутнай святой зямлі пад сонцам любае Бацькаўшчыны.

І гэта выдатна. Толькі жывы талент здольны нарадзіць жывую паэзію, якая ў сваю чаргу жывіць культуру, народную самасвядомасць. Паэзія Барадуліна напэўна ж будзе з таго нешматлікага, што, наспатолеўшы духоўную прагу часу, пяройдзе парог стагоддзяў.

Пяройдзе нашаю класікай.

Таму што Барадулін ужо і цяпер, пры жыцці, выдатны наш класік, гонар беларускай культуры, і хоць аб тым пакуль не напісана ў падручніках, не абвешчана з літаратурных кафедраў, гэта так. (Зрэшты, Пушкіна таксама не песцілі ні імператар, ні ягонае міністэрства асветы, затое яго прыняла літаратурная вечнасць.)

ВЫСТУПЛЕННЕ НА ПЛЕНУМЕ СП БССР

Чэрвень 1985 г.

Падзеі такога роду, як наш юбілейны пленум, адметны пэўнаю дадатнай якасцю — яны даюць магчымасць зазірнуць у мінулае, агледзець свой шлях, каб нешта ў ім зразумець. Звычайна, у наш вельмі дзелавы, прагматычны і хуткаплынны век гэта зрабіць няпроста, людзі занятыя важнымі справамі, і для таго, каб азірнуцца на сябе і сваё мінулае, у сучаснага чалавека проста не хапае часу. А можа, і вялікага жадання таксама.

А між тым памяць — гэта матэрыяльная сіла, галоўны элемент чалавечай духоўнасці, яна не толькі здольна ўзнаўляць мінулае, але і вызначаць будучае. І ў катастрафічныя моманты гісторыі ворагі-заваёўнікі ў адносінах да народа-ахвяры перш за ўсё спрабавалі пазбавіць яго гістарычнай памяці, пасля чаго з ім можна было зрабіць, што хочаш. Многія народы выстаялі ў сваім гістарычным існаванні (нягледзячы на тое, што былі напалову фізічна знішчаны ці на стагоддзі пастаўлены на калені) менавіта з дапамогай пісьменнасці і мастацтва, у якіх увасобілася памяць аб мінулым, што з цягам часу дала ім магчымасць узрадзіцца. Успомніце гісторыю балгар. У той жа час адсутнасць пісьменнасці, гістарычнае бяспамяцтва зводзілі ў нябыт нават магутныя плямёны і народы, пра якіх мы і ў XX стагоддзі мала што знаем. Як пра нашых суседзяў яцвягаў, напрыклад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На крыжах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На крыжах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «На крыжах»

Обсуждение, отзывы о книге «На крыжах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x