Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Публицистика, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Загадка Багдановіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загадка Багдановіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе М. Стральцоў вядзе гаворку пра Максіма Багдановіча, даследуе яго паэтычную, крытычную, асветніцкую дзейнасць.

Загадка Багдановіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загадка Багдановіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разгадку павінны мы шукаць у іншым.

Дарэчы, А. Лойка, калі пераходзіць да канкрэтнага разгляду вершаў «беларускага складу», як бы забываецца на «памылку» Багдановіча і даволі пераканаўча звязвае гэтыя творы з Багдановічавымі пошукамі эпасу, праўда, агаворваючыся, што мы маем тут справу са стылізацыяй пад фальклор. Стылізацыя — гэта закід Багдановічу, бо даследчык хацеў бы бачыць яго эпікам іншага, канкрэтна-аб’ектыўнага плана, накшталт таго, у якім выявіў сябе Колас, ствараючы «Новую зямлю». На думку даследчыка, «напачатку XX ст. заставалася надзённай задача далейшага адкрыцця бытавой сферы жыцця, адкрыцця, якое спалучалася б з раскрыццём духоўнага складу народа і ўсебаковым паказам рэчаіснасці на ўзроўні дасягненняў самых развітых літаратур свету — самых лепшых іх традыцый». Багдановіч, паводле А. Лойкі, не робіць гэтага, бо памыляецца, і таму становіцца на ўсё той жа шлях стылізацыі.

Згаджаемся з А. Лойкам мы вось у чым. Вершы «беларускага складу» — сапраўды спробы эпічнага асэнсавання Багдановічам жыцця. Гэта эпас, але жанрава і метадалагічна адметны, свядома адметны ад таго эпасу, які здзяйсняўся ці здзейсніўся пасля Коласам. Гэта не подступы да такога эпасу, як схільны думаць А. Лойка, а нешта зусім самастойнае, цэльнае, пэўнае па сваёй канцэпцыі, задачах і жанру.

Вельмі важна помніць пра час, у які быў напісаны артыкул, бо менавіта з ім звязваў і палемічна завастраў свае высновы Багдановіч. Ён якраз і пачынае свой артыкул з абмалёўкі гістарычнай сітуацыі. Багдановіч піша: «Цяжкі ўдар прыняла на сябе наша краіна: на яе абшарах зышліся мільённыя арміі, точуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гібеець, не тысячы, а сотні тысяч людзей павінны кідаць сваё ды ісці па нязмераным дарогам далей, а куды — няведама; ісці, не знаходзячы прытулку, не маючы скарынкі хлеба, паміраючы і ад голаду, і ад пошасцей, не ведаючы, якую даць сабе раду». Багдановіч піша пра жахі першай імперыялістычнай вайны; напал вялікай народнай трагедыі, трывога за лёс свайго краю, праз які так часта пралягалі крыжавыя дарогі гісторыі, чуецца ў гэтых словах Багдановіча.

I як бы прадчуванне будучых вялікіх катастроф захавана ў іх. «I мы, беларуская інтэлігенцыя, будзем ратаваць іх (землякоў. — М. С. ), як ратавалі і дасюль, будзьма ратаваць і ў сваім краі і на чужыне, памінаючы ў гэтыя грозныя часы абяцанне, каторае ў сэрцы сваім даваў кожны з нас: сілы свае ахвяраваць роднаму краю». Вось у якія часы, вось з якімі думкамі прыступае Багдановіч да гаворкі «аб адным дужа вялікім недахваце ў беларускай паэзіі». I вось чаму гэты «недахват» здаецца яму менавіта «вялікім» — паэт хвалюецца за лёс усяго «беларускага». Можна зразумець Багдановіча: у мірныя часы магла і павінна была развівацца літаратура, маглі і павінны былі весціся прафесіянальныя спрэчкі на карысць гэтай літаратуры, якая пераважна была справай і клопатам інтэлігентаў і якая, у мірных умовах, павінна была, паступова вызначаючы сябе як мастацтва, і прасякацца народным духам і несці тым часам свой дар у народ. Вайна, народная трагедыя, магчымасць «неслыханных перемен» і «невиданных мятежей», усё зрушыла і ўсё перайначыла. Багдановіч баіцца, што літаратура ў тым выглядзе, як яна існавала тады, не здолее прынесці істотную карысць народу, што між ёй і народам развінецца бездань, — і вось чаму ён бачыць выратаванне ў вершах «беларускага складу», вось чаму ён, па сутнасці, ставіць пытанне аб народнай культуры, ступенню да якой ён хоча бачыць узведзены сродкамі літаратуры народны эпас. Гераічны эпас, дададзім яшчэ мы.

Багдановіч чуйна, як ніхто, успрыняў і адгукнуўся на новы сацыяльны заказ, ён адчуў, што гісторыя неўзабаве напіша самыя трагічныя і тым часам гераічныя старонкі ў лёсе роднага краю, што наперадзе новы ўздым нацыянальнай самасвядомасці.

Калі ў пачатку XIX стагоддзя ў Чэхіі, разам з узнікненнем нацыянальнай буржуазіі, пачаўся імклівы працэс выпрацоўкі самабытных форм мясцовага жыцця, насуперак тым, хто ў культуры і грамадскім жыцці быў прыхільнікам і правадніком германізацыі, тады ўзнікла патрэба ў народным гераічным эпасе — гэтым заўсёдным пашпарце нацыі, і тады студэнт Пражскага універсітэта Іосіф Лінда знайшоў на лубках старадаўняй кнігі вершаваны ўрывак у 32 радкі. Гэтага было дастаткова, каб пачалася «ланцуговая рэакцыя», якая прывяла да стварэння ў кароткі тэрмін нацыянальнага гераічнага эпасу, — неўзабаве ён налічваў тысячу вершаваных радкоў. I не так тады важна было тое, што нават першапачатковыя 32 радкі, як пасля выявілася, зусім не былі старадаўнімі, што Вячаслаў Ганка, які следам за Ліндам апублікаваў некалькі гераічных паэм, проста падрабіў іх тэксты — справа была зроблена, «эпас» саслужыў сваю службу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загадка Багдановіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загадка Багдановіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Ірына Багдановіч - Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Ірына Багдановіч - Вялікдзень
Ірына Багдановіч
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Максім Багдановіч - Вянок
Максім Багдановіч
Багдановіч Максім - Вершы 1908-1909 гадоў
Багдановіч Максім
Отзывы о книге «Загадка Багдановіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Загадка Багдановіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x