Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Публицистика, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Загадка Багдановіча
- Автор:
- Издательство:Беларусь
- Жанр:
- Год:1969
- Город:Мінск
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:2.61 / 5. Голосов: 41
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Загадка Багдановіча: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загадка Багдановіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Загадка Багдановіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загадка Багдановіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Проста нам трэба ўважліва прачытаць Багдановічаў верш і па магчымасці паставіць яго ў сувязь з іншымі вершамі, прысвечанымі мастацтву. I тады мы заўважым вось што. Мы заўважым інтанацыю, з якой Багдановіч гаворыць пра гэты «крэкт жаб». Багдановіч гаворыць, што душа яго «пэўна, шчаслівай была бы», каб ён не ведаў пра ўсё тое ж «пекнае спяванне жаб». Не прыроўнівае паэт «творчы працэс» да гэтага спявання, а, наадварот, абражаецца магчымасцю такога параўнання, абражаецца як мастак, што глядзіць на творчасць як на свядомы працэс, на працэс, які патрабуе агромністага выдаткавання пачуццяў і думкі. Бо «кавалак грубага жыцця» ператвараецца ў «жомчуг» усё той жа сілай усвядомленага пачуцця, бо песні засвецяць, калі распаляцца ў «агні мучэння». Вось чаму паэта бянтэжыць, не дае яму спакою гэты неўсвядомлены, інстынктыўны, але прыгожы «крэкт жаб». I справа, такім чынам, не ў абстрактна-сузіральным сцвярджэнні «прыгажосці», «мастацкасці» жыцця, а ў драматычна ўсвядомленым творчым акце. Далёкі, неадчэпны цень Сальеры бачыцца паэту і тут, і тут прысутнічае даўняя думка паэта пра свядомае і падсвядомае ў творчым працэсе, зноў і зноў абражаецца Багдановіч «гуляками праздными» і «птичками божьими» ў мастацтве, зноў яго здаровы, «рацыяналістычны» дух паўстае супроць боскага наслання і ўсялякай містыкі ў творчым акце.
Каштоўнасць Багдановічавых вершаў аб мастацтве не ў дэкларацыях, а ў драматычным, глыбока чалавечным і як бы асабістым спасціжэнні прыроды красы. Драматызм — як у ахвярнасці мастацтва, так і ў непазбежнасці яго саперніцтва з жыццём, з прыродай, з «пекным спяваннем жаб». Драматызм яшчэ і ў тым, што не заўсёды гэта саперніцтва заканчваецца перамогай мастацтва. Багдановіч, як сумленны мысліцель і мастак, не можа не паказаць на магчымасць такога зыходу, ён, напрыклад, так піша пра «срэбныя цвяты», якія ўзрасціў на шкле мароз:
Ім, бледным, мёртвым, не збудзіць
Былога пачуцця,
Як не змагу яго збудзіць
Халодным вершам я.
Толькі не трэба, вядома, шчырае і горкае паэтава прызнанне прымаць за расчараванне ў магчымасцях мастацтва наогул.
Неўсвядомленай, інтуітыўнай творчасці прыроды чалавек-творца павінен супрацьпаставіць свядомы пачатак. Так добра вядомыя тэзісы аб «нераптоўнасці» ў творчасці, аб «спакойнай думе», аб метэоры, які крэсліць у небе бліскучую дугу, а ў «глыбіні халодным застаецца», так добра вядомы Багдановічаў культ майстэрства — гэта не толькі яго індывідуальна-творчае крэда, гэта вынік філасофскага спасціжэння ім карэнных праблем мастацкай эстэтыкі.
Багдановіч-тэарэтык і Багдановіч-паэт ідуць усюды поруч. Яму, патрабавальнаму майстру, здаецца, што ступень майстэрства таго ці іншага твора можа быць вызначана з дапамогай адпаведным чынам распрацаванай матэматычнай шкалы. Мы не ведаем дакладна, які канкрэтны прынцып хацеў пакласці Багдановіч у аснову сваёй шкалы: думка паэта перадаецца ягонымі сучаснікамі даволі спрошчана — можа хаця б таму, што ў той «ідэалістычны» перыяд нашай літаратуры, на тым узроўні літаратурнай тэорыі гэты матэматычны прынцып Багдановіча ў дачыненні да мастацтва выглядаў проста дзівацтвам. Успомнім, што прыкладна ў гэты час у Расіі Брусаў з палемічным запалам прапагандаваў ідэі так званай «навуковай паэзіі», заснавальнікам якой лічыўся Рэнэ Гіль, прапагандаваў не сказаць каб паспяхова, бо гэтая школа нават на радзіме яе творцы, у Францыі, таксама не шмат мела прыхільнікаў. Нагадваючы пра «навуковую паэзію», мы ніякім чынам не хочам паставіць пошукі Багдановіча ў залежнасць ад яе. Рэчы гэта зусім розныя. Там былі пошукі паэтаў у галіне матэрыялу самой паэзіі, у Багдановіча — пошукі паэта ў галіне навукі аб вершы. Кажучы мовай сучаснага літаратуразнаўства і лінгвістыкі, Багдановіч падступаўся да структуральнага аналізу мастацкай сістэмы верша, таго аналізу, які немагчымы без прымянення матэматычных метадаў апісання і аналізу. Тое, што магло здавацца дзівацтвам некалі, стала сёння нормай у пэўнай галіне літаратуразнаўчай тэорыі.
Справядліва думаць, што цэнтр усялякіх эстэтычных пошукаў ляжыць у вырашэнні кардынальнага пытання эстэтыкі — адносін мастацтва да жыцця. Толькі недаравальна абмяжоўваць думку Багдановіча адным прызнаннем эстэтычнай прыдатнасці гэтага жыцця (маўляў, прыгожае — у жыцці, прыгожае — жыццё). Для Багдановіча гэта было само па сабе зразумелае. Таму, дарэчы, ён не асабліва і акцэнтаваў сваю думку на такім, даволі агульным вырашэнні пытання, на вырашэнні, якое б задаволіла «чыстага» філосафа, але толькі не філосафа-мастака, якім быў Багдановіч. Прыгожае ў яго жыццёвай функцыі — вось што пастаянна турбуе Багдановіча. Чым павінна быць мастацтва — сродкам ці мэтай? Калі сродкам, то ці павінен паэт цалкам залежыць ад спажыўца? Калі мэтай, то хто павінен быць суддзёй паэту? Багдановіч рашуча стаіць за самавызначэнне мастацтва — не ў сэнсе ягонай адарванасці ад жыцця і самамэтнасці, а ў сэнсе прызнання своеасаблівасці ягонай ролі ў жыцці чалавека. Каб быць карысным, мастацтва павінна адпавядаць пэўным эстэтычным нормам, але вось бяда: гэтыя нормы не заўсёды, як мы ведаем, супадаюць з нормамі жывога, непасрэднага жыцця. Вось чаму паэт не застрахаваны ад несправядлівага суда, вось чаму ён можа сумнявацца ў сваім прызначэнні як мастака наогул. Ці патрэбна каму яго мастацтва? Дастаеўскі неяк пісаў: «Нават у Пушкіна была гэтая рыса: вялікі паэт не аднойчы саромеўся таго, што ён толькі паэт. Магчыма, гэтая рыса сустракаецца і ў другіх народнасцях, але, аднак, наўрад. Наўрад, прынамсі, у такой ступені, як у нас. Там ад даўняй звычкі да справы ўсіх і кожнага паспелі рассартавацца заняткі і значэнні людзей, і амаль кожны там ведае, разумее і паважае сябе — і ў сваім занятку, і ў сваім значэнні. У нас жа… трошкі іначай. Затоеная глыбокая ўнутраная непавага да сябе не мінае нават такіх людзей, як Пушкін і Граноўскі». Прыгадваеце, гэта нешта падобнае на думку Чарнышэўскага аб «падзеле працы» ў грамадстве, аб тым, што ў маладым грамадстве літаратура не можа быць толькі літаратурай, Пушкіну сорамна, што ён «толькі паэт», хоць, вядома, толькі паэтам ён не быў. Хоць і заяўляў, што паэт народжаны «не для житейского волненья, не для корысти, не для битв». Але ж гэта было зразумелай рэакцыяй на тыя пачварныя формы залежнасці паэта ад грамадства, якія часта выпрацоўвае жыццё. I Багдановічу было сорамна, што ён паэт. У «Апокрыфе» музыка кажа Хрысту: «…сорамна мне, бо сягоння дзень працы і ўсе клапоцяцца каля яе; адзін я нікчэмны чалавек». I Багдановіч, як і Пушкін, у іншыя хвіліны горача і страсна абараняе сваё права на званне мастака. Хрыстос адказвае музыку: «Бо няма праўды ў тым, каторы кажа, што ты — лішні на зямлі. Запраўды кажу я табе: вось надойдзе да яго (селяніна. — М. С. ) гадзіна горычы — і чым ён разважыць смутак свой, апроч песні тваёй? Таксама і ў дзень радасці ён прызавець цябе». I яшчэ вось такія словы ёсць у «Апокрыфе»: «Я ж гавару вам: добра быць коласам; але шчасліў той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?»
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Загадка Багдановіча»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загадка Багдановіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Загадка Багдановіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.