• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Публицистика / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Міхась Стральцоў Загадка Багдановіча

Загадка Багдановіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загадка Багдановіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе М. Стральцоў вядзе гаворку пра Максіма Багдановіча, даследуе яго паэтычную, крытычную, асветніцкую дзейнасць.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Загадка Багдановіча? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Загадка Багдановіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загадка Багдановіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Над клумбай пачала пырхаць мятлушка, залаціста-рудая, з чорнымі закрайкамі крылаў. Было так ціха, што чутно было шалясценне гэтых крыл. Свяціла сонца, і ад яго сухога бляску як бы нейкі цень ляжаў на зямлі…

Багдановіч расплюшчыў вочы. Ціха. Гарэла лямпа. Фіялетавым змрокам набрыняла акно. Ён павярнуў галаву і паглядзеў у кут. Сагнутага ценю таго чалавека там ужо не было.

Так праходзілі ночы. Наставалі дні.

У Ялце была вясна.

Ён пачаў часцей выходзіць на вуліцу. Гадзінамі ён мог сядзець, знерухомеўшы, і грэцца на сонцы. Хада стамляла яго. Забівала дыханне. Тады горача, неўтаймавана стукала ў скроні. Калі праходзіла гэта, казытліва і суха пачынаў гарэць лоб. I балела чамусьці над брывом. «Так, жыццё, — думаў ён. — Што ж рабіць? Можа найбольшая мудрасць для безнадзейна хворага — прымірыцца з ім. Спакойна глядзець, думаць і адчуваць. Што павінен ён зразумець, калі надыдзе апошняя яго хвіліна?»

Думкі зноў былі пра вершы.

У Мінску ён перачытаў «Вянок». Тады думалася так: недахватаў розных гібель, бо кніжка, што ні кажы, маладая, пісалася ў 17–20 год. Але ж… Але ж ёсць у ёй і творчасць, і натхненне, і сур’ёзная праца. Частку вершаў ён выкасаваў, другія пры выпадку трэба было б абгладзіць.

Тут, у Ялце, абгладжваліся вершы цяжка. «I не трэба, — падумаў ён. — Гэта ўсё праз хваробу. Праз хвараблівы стан душы. Проста выкасаваць — і ўсё». I здзівіўся палёгцы, што прыйшла з гэтай думкай. Здагадаўся: днём ён яшчэ больш, чым ноччу, баяўся таго чалавека — Сальеры.

Як бы там ні было, у яго ўсё ж ёсць кніжка. I ёсць яшчэ вершы беларускага складу. Можа на гэтым яго зразумеюць і апраўдаюць нашчадкі. I даруюць тое, чаго не паспеў зрабіць. Зробяць іншыя, зробіць Купала. Бессумненна, у таго вялікая будучыня. Такая здольнасць да абнаўлення, да пашырэння абсягу тэм і думак. I якія рытмы, якая лексіка, якое пачуццё мовы!

Што сказаць, ён зайздросціў Купалу і не баяўся прызнацца сабе ў гэтым. Яго ж, Багдановіча, песенька была спета.

На вуліцы, здаралася, ён, прыпыніўшыся, разглядваў сябе ў шкле вітрын. Божа, так схуднець! I здзіўляла яшчэ другое: так стаў падобны на бацьку! Раней ён заўсёды думаў, што падобны на маці. А цяпер, як у бацькі, выпукліліся надброўі і гэтаксама панурыліся вусы. I прабіўся ў вачах сухі, насцярожлівы бляск.

I гэта было яшчэ адным, што мірыла яго цяпер з бацькам.

Пісаць яму пакуль, праўда, не хацеў. Ведае ж, што сын у Ялце. Колькі разоў пісаў яму? Здаецца, два. Ну і даволі. Але неўзабаве ён стаў пачуваць сябе надта блага. Колькі дзён запар не выходзіў з дому. Гаспадыня прывяла бальнічную сястру. Сястра была пры ім толькі ўдзень. Начамі, страшэнна стамляючыся, ён пісаў бацьку пісьмо. Пісаў так: «Дзень добры, стары верабей. Маладому вераб’ю блага… Макротаў у мяне шмат, тэмпературы высокія, два разы ішла кроў, другі раз адпляваў я яе дзён за дзесяць, але з гэтага часу з ложка ўжо не ўстаю — аслабеў да рэшты. Скора пачнецца гарачыня, трэба будзе ехаць з Ялты, а як у такім стане паедзеш?..»

За дзень перад смерцю яму палягчэла. Ён папрасіў гаспадыню купіць свежых клубніц. З’еў дзве-тры ягады і больш не мог.

Ён не ведаў, як паміраў Чэхаў. Паміраў ён у Бадэнвейлеры, у гатэлі. Быў позні вечар ці пачатак ночы, калі ён, прачнуўшыся, папрасіў паслаць па доктара. Раней ніколі ён сам гэтага не рабіў. Жонка выбегла ў пусты, маўклівы калідор начнога гатэля — папрасіць каго-небудзь прывесці доктара. Чэхаў ляжаў і чакаў. Стоеная і душная цішыня панавала ў гатэлі. У цёмных клетках паверхаў, скурчыўшыся ў нагрэтых пасцелях, спалі, абліваючыся потам, пажылыя сямейныя пары; вінны перагар стаяў у пакоях адзінокіх халасцякоў, — о, як душна было за сценамі, якое бязлюддзе было ў калідорах! Рыпеў пясок пад нечымі нагамі ля пад’езда гатэля. Які ядраны, смачны і чысты хруст!

Жонка прынесла лёд. Прыйшоў доктар. «Шампанскага!» — сказаў доктар. Антон Паўлавіч сеў, узяў бакал. Доктар глядзеў на Чэхава. Яму здалося, што хворы хацеў нешта сказаць. Доктар нахіліўся да Чэхава. Моцна, нібы побач з ім быў глухі, Чэхаў сказаў: «Іх штэрбэ…» («Я паміраю»). Выпіў шампанскае. Усміхнуўся і дадаў: «Даўно я не піў шампанскага…» Асцярожна і ціха лёг на бок…

Вялізная чорная мятлушка пырхнула праз фортку ў пакой. Цень мітусіўся па сцяне, па столі, падаў на твар чалавека, што нерухома ляжаў на ложку, — ляжаў як трэба, перавернуты ўжо на спіну. Стаяла цішыня. Потым як бы выбух скалануў пакой — з бутэлькі выбіла корак…

…Багдановіч ляжаў выпрастаўшыся: адна рука падціснута была пад падушку, другая — далёка адкінута ўбок. Стаяла цішыня. Гаспадыня, яшчэ ні пра што не здагадваючыся, запынілася на парозе. Асцярожна прачыніла за сабой дзверы. Ступіла ў пакой і зразумела ўсё.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загадка Багдановіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загадка Багдановіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Гніламёдаў: Ля аднаго вогнішча
Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Расціслаў Бензярук: Жыў на свеце дзед Васіль
Жыў на свеце дзед Васіль
Расціслаў Бензярук
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі: Як пошуг маланкі
Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Ірына Багдановіч: Чаравікі маленства
Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Отзывы о книге «Загадка Багдановіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Загадка Багдановіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.