• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Публицистика / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Міхась Стральцоў Загадка Багдановіча

Загадка Багдановіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загадка Багдановіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе М. Стральцоў вядзе гаворку пра Максіма Багдановіча, даследуе яго паэтычную, крытычную, асветніцкую дзейнасць.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Загадка Багдановіча? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Загадка Багдановіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загадка Багдановіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля сямі дзён дарогі быў нарэшце Сімферопаль. Бацькі ў Сімферопалі ён не знайшоў. Ён не пакрыўдзіўся: неспакойны стаў час, усё магло здарыцца. Але хутчэй за ўсё бацьку затрымалі грамадскія справы, Яго наогул заўсёды аж надта цікавілі грамадскія справы. Максім Адамавіч, сын, разумеў: бацька чалавек няшчасны, жыццё ў яго не выходзіла і пакуль не выйшла, хоць той нікому не прызнаваўся ў гэтым, нават сабе. Выратоўваць усё павінна была «шырыня інтарэсаў», грамадскія памкненні. Максім Адамавіч разумеў бацьку, а таму шкадаваў.

Была нарэшце і Ялта.

I ў Ялце таксама была рэвалюцыя.

Кватэру было знайсці не так лёгка, як яму думалася напачатку: чамусьці сталі баяцца чужых людзей. Цэлы дзень ён блукаў па горадзе. Вынікаў ніякіх. Пад вечар здабыў адрас: вуліца Мікалаеўская, дом нумар восем, гаспадыня Марыя Цамко.

Гаспадыня павяла яго дваром. Па крутой, знадворнай лесвіцы падняліся на другі паверх. Пакой быў даволі прасторны, але недагледжаны: адчувалася, што ў ім даўно не жылі. Яму было ўсё роўна. Ён зморана сеў на табурэт, выпрастаў ногі. «Больш я нікуды не пайду», — сказаў ён. «Ну дык жывіце сабе», — адказала гаспадыня.

За акном відно было мора. «Блізка, сыра», — падумаў ён. Адольвала стома. Гаспадыня пайшла. Ён слухаў яе тупаценне па лесвіцы. «Затое я буду тут зусім адзін», — з нечаканай палёгкай падумаў ён. I ўспомніў, што не дагаварыўся з гаспадыняй пра харчы. «Буду хадзіць у сталоўку, — суцешыў сябе. — Нічога мне не трэба. Так будзе лепш. Буду пісаць».

Так ён стаў жыць у Ялце.

Ішлі дні. Пятру Гапановічу, стрыечнаму брату, ён пісаў: «Надвор’е страшэннае — дождж, вецер, холадна». I дадаваў, што гаспадыня дрэнна паліла ў печы, «эканомію наганяла». Гапановічу пра гэта можна было напісаць. Ён быў амаль ніхто яму: ну, брат, гэта праўда — брат, але ж такі далёкі чалавек. Заўсёды кпіў з яго «беларушчыны»: «самасційнасці», маўляў, захацелася. Так і гаварыў — «самасційнасць», на «хахлацкі» лад: адразу двух зайцоў забіваў. «Ты расскажи всю правду ей, пустого сердца не жалей», — пішучы, горка падумаў ён. Можа ён меў на ўвазе і Анюту, родную Пятрову сястру? Што ж, няхай бы гэта прачытала і яна. «Пускай она поплачет: ей ничего не значит». Ён задумаўся, а потым напісаў далей: «Бацьку пра хваробу пісаў без усялякіх падрабязнасцей. Лячуся, маўляў, у Ялце — і ўсё тут. I ты не распісвай».

Бацька даўно ўжо быў у Сімферопалі.

«Шырокае ў яго цяпер поле для дзейнасці», — як бы са шкадаваннем падумаў сын. Ён заўсёды разумеў бацьку. I не хацеў яго турбаваць. Нават пісьмамі. Несур’ёзна гэта — пісаць пісьмы за якія-небудзь семдзесят вёрст. Такая была адлегласць паміж Сімферопалем і Ялтай.

Ён не крыўдаваў на бацьку. Так ужо звыклася: бацька, на яго думку, быў няшчасны чалавек.

Ён спрабаваў пісаць; чамусьці пісалася не надта. Тады браўся папраўляць старое. Доўга сядзеў над «Слуцкімі ткачыхамі». Работа ішла вяла. Самае непрыемнае было тое, што ён не быў упэўнены, ці трэба папраўляць. Цяжка было вечарам. Сагнуты, змораны цень Сальеры ўставаў ад дзвярэй, соўгаўся па сцяне. Шыпела газа ў лямпе. Нязвыкла пуста і яснотна рабілася ў галаве. Ён баяўся, што не вытрывае і закрычыць. Цень Сальеры затойваўся ў куце. Колькі цяпер часу? Час сеяўся праз пакой, як вада праз сіта. Думкі разбягаліся, ірваліся, як сатлелая нітка. «Дык няхай жа, няхай сабе рвецца мне жыццё, як сагніўшая ніць». Хто гэта напісаў? Ён? Добра гэта ці дрэнна? Калі дрэнна, дык можна яшчэ паправіць, яшчэ можна, можна… так…

Цень Сальеры пачынаў калыхацца ў куце. Ён няўцямна глядзеў у кут. Цень тады стойваўся. Шыпела газа ў лямпе.

Ён стараўся не глядзець у кут. Напружваў слых, імкнучыся ўчуць, што робіцца там, знадворку. I думкі стараўся скіроўваць туды. Яму здавалася, што ён чуе, як шуміць мора. А мо гэта толькі вецер? Трэба прыдумаць нешта выратавальнае. Падарожнічаць у думках. Пачаць адсюль, ад Мікалаеўскай, дом нумар восем. Давай сёння пойдзем да аднаго загадкавага чалавека, да пісьменніка Антона Паўлавіча Чэхава. Ах, яго ўжо няма? Але ж ёсць дача. Ён ведае. Яшчэ ў першы прыезд свой у Крым быў там. Верхняя Аутка. Вінаграднікі над рэчкай Учан-Су. Маленькі дамок. Садок таксама маленькі. Сонца і цішыня. Сухая патрэсканая зямля на падворку. Яшчэ там павінен быць журавель, журавель, прыручаны Чэхавым. Недзе ён чытаў ці чуў пра гэта. Колькі год можа пражыць журавель?

Ён заплюшчыў вочы… Так ярка, але супакойна свяціла сонца, і ад яго сухога бляску як бы цень ляжаў на зямлі. З высокіх, але вузкаватых дзвярэй дачы на ганак выйшаў чалавек. Задраў галаву і глядзеў некуды ў пустату, жмурачыся ад сонца. Востра паблісквала пенснэ. Нізка, ледзь не да вушэй, насунуты быў на галаву мяккі капялюшык — «піражком». Лёгкае паліто зашпілена на верхні гузік. Чалавек ступаў роўна, прама, але нейкая скаванасць адчувалася ў нагах. Можа праз жаданне трымаць паставу. Чалавек сеў на лаўку і абшчапіў рукамі вострыя калені. Раптам твар у чалавека пасвятлеў, ён рукою дакрануўся да пенснэ. На падворку стаяў журавель, падабраўшы адну нагу, але ўвесь як бы цягнучыся ўгору. Развіналіся і ападалі долу крылы, чыркаючы аб сухую шорсткую зямлю. Абабітыя, ужо злінялыя крылы. Журавель танцаваў. Чалавек зняў з галавы і палажыў на калені капялюш. Валасы на галаве былі зляжалыя — станчэлыя і нібы хворыя валасы. Журавель рабіў па надворку кругі, набліжаючыся да чалавека. Той усміхнуўся і лёгка ўзмахнуў рукой. Журавель скокнуў убок і, трымаючы раўнавагу, шырэй замахаў крыламі. Бег, падскакваючы, па двары. Адарваўся ад зямлі і зрабіў паўкруг над садам. Чалавек глядзеў, ледзь павярнуўшы галаву, — твар быў разгублена ўважлівы і тым часам безабаронны, як амаль заўсёды ў чалавека, калі ён адзін.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загадка Багдановіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загадка Багдановіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Гніламёдаў: Ля аднаго вогнішча
Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Расціслаў Бензярук: Жыў на свеце дзед Васіль
Жыў на свеце дзед Васіль
Расціслаў Бензярук
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі: Як пошуг маланкі
Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Ірына Багдановіч: Чаравікі маленства
Чаравікі маленства
Ірына Багдановіч
Отзывы о книге «Загадка Багдановіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Загадка Багдановіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.