Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я заўсёды зайздросьціў палякам, якія міталягізавалі падзеі сваёй гісторыі й нават сваіх літаратурных герояў. Нават той iранiчны вершык, у якім дзіця называе сябе маленькім палякам, а сваім гербам — белага арла, ёсьць нацыянальным мітам, які зь дзяцінства яднае палякаў. Кожная сфармаваная нацыя мае свой нацыянальны міт, і няма нацыі без уласнага міту. Зьяднаць грамадзянаў краіны нельга ні паводле спажывецкай ідэі «шкваркі й чаркі», ні паводле, хай нават вонкава й прывабных, але чужых мітаў, ні паводле лжывых замшэлых тэорыяў панславізму ці заходнерусізму. Менавіта гэта прапаноўвалася беларусам два апошнія стагодзьдзі й прапаноўваецца сёньня. Гэта — шлях на ўзбочыну ад эўрапейскай цывілізацыі. А колісь беларуская дзяржава з тысячагадовай гісторыяй і багатай, але згубленай ці скрадзенай, культурай займала ў Эўропе пачэснае месца.

Адшукаць, вярнуць, абжыць сваю спадчыну — такую задачу пасьля вяртаньня незалежнасьці ў 1990-х гадах паставілі сабе многія людзі навукі й культуры Беларусі. Такую ж мэту меў і сумесны праект часопісу «Спадчына» й Радыё Свабода — праграма «Неабжытая спадчына». Вынікам яе стала разуменьне, што культурныя, гістарычныя, сьветаглядныя плашчыны краіны Беларусь — сапраўдная Атлянтыда, якая зьнікла ў віры трагічных падзеяў мінулага тысячагодзьдзя, затанула ў водах чужых культураў. І ў новае тысячагодзьдзе перадача, памяняўшы фармат, увайшла пад назовам «Беларуская Атлянтыда».

На шуканьне беларускай Атлянтыды выправілася вялікая група аднадумцаў — гісторыкаў, філёзафаў, культуролягаў, мастацтвазнаўцаў, фальклярыстаў, пісьменьнікаў. Гэта людзі, якія адмовіліся надалей несьці цяжар догмаў савецкай ці русафільскай навукі, або ніколі імі не былі абцяжараныя. Практычна кожная перадача дарыла ці навуковае адкрыцьцё, ці сьвежы, нечаканы позірк на праблемы й зьявы нацыянальнай гісторыі й культуры. Знайшоўшы адзін скарб, мы бачылі пэрспэктывы адкрыцьця новага. І так, здаецца, можа быць датуль, пакуль агульнымі высілкамі беларусы ня знойдуць сваю Атлянтыду — свой уласны Нацыянальны Міт.

У кнігу ўвайшлі сцэнары выбраных перадачаў, якія прагучалі ў этэры ў 2000—2005 гадах. Аб’ём і кампазыцыя выданьня не дазволілі надрукаваць тэксты яшчэ каля сотні перадачаў, створаных за пяць гадоў. Яны ня ёсьць горшымі, проста трэба было рабіць выбар. Шэраг фрагмэнтаў старажытных прававых дакумэнтаў i мэмуарнай лiтаратуры падаюцца ў адаптаваным варыянце. Адаптацыя, а таксама фальклёрныя запiсы зробленыя ўдзельнiкамi перадачаў.

Вячаслаў Ракіцкі

ШУКАЛЬНІКІ АТЛЯНТЫДЫ Валянцін Акудовіч Філёзаф Валянцін Акудовіч нарадзіўся - фото 21

ШУКАЛЬНІКІ АТЛЯНТЫДЫ

Валянцін Акудовіч

Філёзаф Валянцін Акудовіч нарадзіўся ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, вучыўся ў школе імя Кастуся Каліноўскага, працаваў рабочым, скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, стаў майстрам спорту СССР у турызьме, дапамог жонцы выгадаваць двух дзяцей, атрымаў мянушку Хросны бацька Бум-Бам-Літу й напісаў кніжку "Мяне няма", калі зразумеў татальную адслоненасьць быцьця ад таго, што звычайна называюць Валянцінам Акудовічам.

Алесь Анціпенка

Нарадзіўся ў Слаўгарадзе. Кандыдат філязофскіх навук. Працаваў у Інстытуце філязофіі й права Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім фондзе Сораса. Навуковыя зацікаўленьні: сацыяльная экалёгія, філязофія прысутнасьці, эмоцыі й чалавечая суб’ектыўнасьць, беларускі мэнталітэт, тэорыя камунікацыі й мэдыяў.

Вацлаў Арэшка

Нарадзіўся ў Расеі за пяцьдзясят кілямэтраў ад Эўропы. Дзяцінства прайшло паміж горадам Сьвярдлоўскам, дзе працаваў бацька, і вёскаю Жарабковічы ў заходняй Беларусі, дзе жыў дзед. Гэтыя гістарычныя мясьціны вызначылі далейшую дасьледчую дзейнасьць — тэатразнаўства, гісторыя культуры й мастацтва Беларусі. Навуковыя інтарэсы: тэатральнае барока, шляхецкая культура. Перакладчык з польскай і старапольскай моваў.

Алесь Белы

Нарадзіўся ў Менску. Гісторык. Дасьледуе гісторыю іканаграфіі, картаграфіі, дыпляматыю й замежныя сувязі Вялікага Княства Літоўскага. У ягонай сфэры навуковых інтарэсаў таксама ўплыў заходнеэўрапейскіх культурных, тэхналягічных і эканамічных рэаліяў на фармаваньне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. За кнігу "Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы" ўганараваны прэміяй Беларускага ПЭН-цэнтру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x