Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як сёньня беларусаў успрымаюць там, дзе раней іх ніколі не было?

— У 1991 годзе незалежная Беларусь нагадвала мне чалавека, які ня мае свайго ценю. Усё ў яго быццам як у людзей, але ценю няма, і яму ад гэтага ніякавата. Тут пад ценем я маю на ўвазе нацыянальны міт, празь які мы перадусім і адрозьніваем для сябе той ці іншы народ. Зрэшты, у гэтым сэнсе сытуацыя й сёньня ня надта зьмянілася. Таму для бальшыні людзтва беларусаў па-ранейшаму няма — няма нават там, дзе з намі сустракаюцца наўпрост. Рэч тут вось у чым. Гэта суцэльная аблуда, быццам па асобным чалавеку вызнаюць народ ці краіну. За камуністамі, калі чалавека выпраўлялі ў замежжа, дык адпаведныя органы абавязкова нагадвалі: глядзі, трымайся годна, па табе будуць меркаваць пра ўвесь савецкі народ. Глупства. Усё адбываецца цалкам наадварот — праз нацыянальную міталёгію мы ўжо наперад ведаем, якімі мусяць быць, скажам, італьянцы ці французы. Вось чаму вельмі часта можна пачуць зьдзіўленае: дык ён зусім не падобны да ангельца, гішпанца ці каго там яшчэ. Гэта значыць, той замежнік не адпавядае нашаму ўяўленьню пра ягоны народ. Няма нацыянальнага міту — няма й нацыі. Датуль беларусаў ня будуць успрымаць у сьвеце, пакуль яны не прыдбаюць сабе больш-менш выразнага нацыянальнага міту.

— Гэта значыць, што за мяжой беларусаў пакуль успрымаюць не як беларусаў, а як проста людзей, якія жывуць у нейкай загадкавай краіне пад назвай Беларусь?

— Менавіта так. І таму кожны раз гэта іншая ацэнка, якая залежыць як ад канкрэтных грамадзянаў Беларусі, што сутыкаюцца з замежнікамі, так і ад сытуацыі, у якой адбываецца гэтае сутыкненьне. Вось толькі адзін прыклад. На пачатку 1990-х, калі былым савецкім грамадзянам дазволілі выяжджаць за мяжу, у Польшчы атабарылася ладная сьціжма бандыцкіх груповак зь Беларусі, якія займаліся рэкетам падарожнікаў у Эўропу. Тады ў палякаў склалася трывалае ўражаньне, што беларусы — гэта спрэс агрэсіўныя й бязьлітасныя рабаўнікі. Шчыра кажучы, калі я ўпершыню пачуў гэткае меркаваньне, то міжволі як бы ўзрадаваўся, бо так абрыдла ацэнка беларусаў як нягеглых гаротнікаў, ня здатных да хоць якіх рашучых учынкаў... Але з часам польскія ўлады справіліся з тымі бандамі, і палякі пакрысе забыліся на беларусаў як на адважных злодзеяў. Цяпер яны нас ужо зноў шкадуюць — няшчасных ахвяраў палітычнага гвалту. Дарэчы, цяпер нас шкадуюць ня толькі ў Польшчы, а ўсюды, дзе хоць трохі ведаюць пра Лукашэнку й зацугляны ягонай прагай улады беларускі народ.

— Разам з тым, шмат хто лічыць, што якраз дзякуючы палітыцы Лукашэнкі, якая не характэрная для сучаснай Эўропы, Беларусь сталася досыць вядомай у сьвеце, прынамсі — эўрапейскім.

— Натуральна, усім нам хацелася б, каб вядомасьць беларусаў шырылася праз розныя станоўчыя брэнды, а не праз адмоўныя. Асабіста мне непрыемна, што куды б беларусы ў замежжы ні прыяжджалі, усюды іх шкадуюць як ахвяраў апошняй дыктатуры Эўропы. Няма гонару ў тваёй вядомасьці, калі празь яе цябе не паважаюць, а шкадуюць. Станаўленьне нацыянальнага міту залежыць ад самога народу. Міт, напэўна, распачнецца тады, калі беларусы нарэшце схамянуцца, узрушацца. Глядзіце, як аранжавая рэвалюцыя ва Ўкраіне палепшыла імідж украінцаў і пашырыла іхную вядомасьць у сьвеце. Хацелася б верыць, што нешта падобнае некалі здарыцца і ў Беларусі. Аднак, на маё разуменьне, фармаваньне нацыянальнага міту адбываецца незалежна ад нашых жаданьняў. Ніколі наперад нельга ведаць, якога кшталту падзея ці палітычная фігура будзе прэзэнтаваць твой народ перад чалавецтвам. Наўрад ці думалі румыны, што іх будзе прэзэнтаваць князь Дракула — адзін з найвялікшых садыстаў сьвету, які пасадзіў на кол тысячы няшчасных — што ён станецца найважнейшым чыньнікам румынскага нацыянальнага міту. А возьмем міт нямецкай нацыі. Ён жорсткі, нечалавечы, але гэта вялікі міт. Ня трэба блытаць нацыянальны міт з каляднай казкай для дарослых. Міт неабавязкова мусіць падабацца тым, каго ён прэзэнтуе. Істотна тут толькі тое, каб ён быў, і быў менавіта як міт, а не як анэкдот. А пакуль яго няма, мы застаемся падобнымі да чалавека без уласнага ценю.

БЯЗЬ МІТУ НЯМА НАЦЫІ

Пасьляслоўе аўтара

Калі разважаеш, чаму суседзі беларусаў, а ў нядаўнім мінулым «сябры па няшчасьці» — палякі, літоўцы, латышы, чэхі — так шпарка крочаць шляхам будаўніцтва ўласных дэмакратычных дзяржаваў поплеч зь іншымі народамі, прыходзіш да высновы: не згубіўшы сваёй мовы, культуры, гісторыі, гэтыя народы маглі ідэнтыфікаваць сябе як нацыі, быць пэўнымі ва ўласных сілах. Вось і разарвалі путы каляніяльнай залежнасьці й зажылі сваім розумам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x