Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Ракiцкi - Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Прага, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца ХХ стагодзьдзя. Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам. (з Прадмовы А. Лукашука)

Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Няўжо беларусы здольныя адно паныла нудзіцца й зусім ня ўмеюць радавацца?

— Нам як нацыі яшчэ трэба будзе навучыцца радавацца, а гэта станецца не раней, чым мы навучымся ганарыцца сабой. Радасьці бяз гонару не бывае.

— Можа, праблема ў тым, што беларусы супольна не перажылі нейкай агульнай радасьці. Ці былі ў ХХ стагодзьдзі падзеі, якія выклікалі ў беларусаў усёабдымную радасьць?

— Ужо ж напэўна такой падзеяй не была кастрычніцкая рэвалюцыя, як пра гэта потым семдзесят гадоў казалі камуністы, але ня сталася такой падзеяй і стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, як спрабуюць пра гэта казаць сучасныя адраджэнцы. Бадай, з усяго ХХ стагодзьдзя я вылучыў бы толькі ўзьяднаньне Ўсходняй і Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Расьсечаная лязом Берасьцейскага міру, Беларусь і з таго й з другога боку натуральна імкнулася зноў стацца адным цэлым. Ня станем тут кранаць праблемы злачыннага пакту Молатава—Рыбэнтропа, дзякуючы якому зьяднаньне адбылося. Але ў беларусаў яно выклікала сапраўды агульнанацыянальную радасьць, якая з тае пары больш ніколі не паўтарылася. Бо хаця радасьць ад заканчэньня Другой усясьветнай вайны была значна вастрэйшай, гэта была проста ўсёахопная радасьць, якая ня тычылася беларусаў як нацыі (прынамсі, наўпрост). Людзі цешыліся не перамозе над фашызмам, а таму, што з фронту вернуцца мужчыны, што днём зь неба ня будуць валіцца бомбы, а ноччу ў шыбу не пагрукае партызан ці бандыт. Словам, радасьць была толькі ад таго, што настаў мір.

— Такім чынам, беларусы ня мелі толькі сваёй вялікай радасьці?

— Так. Калі хочаце, мы — Народ чужых радасьцяў. Прынамсі, колькі апошніх стагодзьдзяў мы змушаны былі сьвяткаваць не свае сьвяты й радавацца не сваім радасьцям. Асабліва гэта заўважна ў ХХ стагодзьдзі: сьвята кастрычніцкай рэвалюцыі, дзень Савецкай Арміі, 8 сакавіка, Першамай, дзень Перамогі, дзень нараджэньня Леніна, юбілей Пушкіна, юбілей Суворава... І нават цяпер, пасьля амаль пятнаццаці гадоў незалежнасьці, мы ўсё яшчэ ня маем уласных сьвятаў як падставаў для выяўленьня агульнанацыянальнай радасьці. І нават афіцыйны Дзень Незалежнасьці зьвязаны не зь незалежнасьцю, а ўсяго толькі з вызваленьнем савецкай Беларусі ад нямецкай акупацыі. У існасьці, мы ўсё яшчэ застаемся Народам чужых радасьцяў. І пакуль гэтая сытуацыя ня зьменіцца, нашая незалежнасьць будзе эфэмэрнай.

— Але беларусы, як бы паныла ні выглядалі на чужое вока ў сваім калектыўным вобразе, гэтак жа, як і іншыя народы, сьпяваюць і жартуюць, цешацца й радуюцца...

— Так. Тое, што мы казалі раней, зьвязана з адсутнасьцю сваёй дзяржавы, зь нейкім паўкаляніяльным станам цягам стагодзьдзяў, з нацыянальнай недааформленасьцю. І гэта, зразумела, не магло пазбавіць нас натуральных чалавечых радасьцяў, проста ў такой сытуацыі нам давялося прызвычаіцца радавацца паасобку. Прынамсі, зазвычай калектыўная прастора сьвята не пашыралася далей за кола сваякоў, суседзяў, прафэсійных групаў.

— Але ж былі дый цяпер адраджаюцца рэлігійныя сьвяты. Людзі зьбіраліся ў цэрквах, разам маліліся й супольна радаваліся нараджэньню ці ўваскрашэньню Хрыста! А фэсты ў мястэчках? Яны таксама не былі калектыўнай радасьцю?

— Задзіночаньне ў супольнай любові да Бога спарадзіла ў Расеі такую зьяву, як саборнасьць, у Польшчы — нацыянальную канвэнцыю. А беларусаў гэтае задзіночаньне толькі разьдзяліла па канфэсіях і рэлігіях. І чым мацнейшай была канфэсійная любоў да Бога, тым далей яна адсланяла адну частку беларусаў ад другой. Мы навучыліся рэлігійнай ды культурнай цярпімасьці, аднак гэтая талеранцыя не згуртавала нас у адно цэлае. Бадай, калі што рэлігійнае й лучыла многіх беларусаў, дык гэта рудымэнты паганства, як, да прыкладу, Купальле.

— Купальле сёньня сьвяткуе нацыянальна сьвядомая моладзь ды шукальнікі падставы для выпіўкі.

— Вы маеце рацыю. Згадкай пра Купальле мне ўсяго толькі хацелася падкрэсьліць, што беларусам спрадвеку ўласьціва тое, што я называю «ціхай радасьцю календара». Нават цяпер, у пару ўрбанізацыі, нас хвалюе зьмена зімы на вясну, вясны — на лета. А ўвосень мы зноў чакаем, як сьвята, першага сьнегу. Але й тут, у адрозьненьне, скажам, ад японцаў, якія ўсе разам цешацца з красаваньня сакуры, мы вішнёвай квецені радуемся кожны сам па сабе. Я перакананы, што пакуль у нас ня будзе супольных радасьцяў, мы толькі фармальна будзем лічыцца нацыяй. Кожны чалавек нечаму цешыцца, усялякая супольнасьць мае сьвяты, але народ становіцца нацыяй толькі тады, калі яго аб’ядноўвае адна на ўсіх вялікая радасьць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Атлянтыда. Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x