Альгерд Бахаревич - Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахаревич - Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2019, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цікава, што прачытаць гэты пасаж можна па-рознаму. “Жыды” тут ці то асобна ад усіх стаяць: 1) пабратымцы 2) ружны чужы зброд 3) жыды — ці то “жыды” і ёсць “чужым збродам”, то бок не “пабратымцамі”. Але ўсё роўна яўрэі з іхнымі кніжачкамі і газетамі — гэта прыклад беларусам. Што гэта — варожасць? Або проста зноў водгулле яго — клятага “яўрэйскага пытання”? Ці звычайнае патуранне мужыцкім страхам і крыўдам?

Ад таго, антысеміты яны або не, гэтыя трое паноў, якія лічылі сябе добрымі хрысціянамі і сур’ёзнымі людзьмі, зменіцца не так шмат. Вагнэр застанецца аўтарам вялікай музыкі і рэвалюцыянерам у мастацтве, Багушэвіч — адным з заснавальнікаў Беларусі, першым паэтам нацыянальнай ідэі, пан Алаіс — бацькам д’ябла ў чалавечым абліччы, а насамрэч — звычайнага чалавека, народжанага жанчынай ад мужчыны. Пакінутага імі будучыні хопіць яшчэ надоўга. Мы сыдзем — а яны застануцца. Нават пан Алаіс, які вельмі не хацеў трапіць у гісторыю (а пагатоў у такую кепскую).

Мёртвыя не ведаюць, у якой кампаніі апынуцца сярод жывых. Мёртвыя не ведаюць, у якіх тэкстах іх паселяць. Але і жывыя часам не ведаюць, што яны ўжо запісаныя ў мёртвыя. Запісаныя іншымі жывымі — смяротна хворымі на нянавісць і страх.

7.

На гэтую берлінскую вілу, якая прыгожа ўладкавалася на беразе Ванзэе, завітаць можа кожны: уваход вольны з ранку і да васьмі вечара. Лета зазірае ў вокны — а можа, гэта проста малады мыйнік балансуе па той бок шкла са сваёй анучай. Мы з табой паволі рухаемся па вялікіх пакоях — моўчкі ўглядаючыся ў тэксты і фота. Мы ў доме так званай Ванзэйскай канферэнцыі, аднаго з помнікаў Халакосту, — і мне хочацца цішыні. Мне хочацца як мага далей трымацца ад нейкага экскурсавода, які па-расійску гучна тлумачыць цяпер шумным гасцям нямецкай сталіцы, дзе яны знаходзяцца і чаму гэта важна. Так, гэта мае фобіі і мае стэрэатыпы — але мне робіцца страшна; мне ўсё здаецца, што ў галаве нейкага з гэтых турыстаў шэпча ў гэтую самую секунду голас: “А што? Так ім і трэба, тым жыдам. Не паспелі немцы… Усіх не паспелі. А калі б паспелі… А што калі б паспелі? Можа, і праўда?..”

Я ведаю, што мінулае амаль нікога нічому не навучыла. Мінулае — той настаўнік, якога ніколі не слухаюць пераможцы. Мне і праўда здаецца, што я чую гэты голас: “Так ім і трэба”. Гэтага не можа быць, гэта ўсё мая параноя, супакойваю я сябе. Хоць насамрэч — можа. Чужая душа — потемкінская деревня. Ці як там у іх кажуць? Я іду далей, я чытаю дакументы, я разглядаю фота і прымушаю сябе не адварочвацца. Я ведаю, што ты робіш цяпер тое самае. Я губляю цябе ў гэтых пакоях — і хаваюся сам ад сябе. Але голас не замаўкае.

20 студзеня 1942 году на гэтай утульнай віле сабралася кампанія сур’ёзных паноў — паноў, якія самі сябе лічылі працавітымі патрыётамі, вернымі доўгу, загаду, закону. Кампанія аматараў добрай музыкі і каньячку пад каву. Іхныя партрэты вісяць на сценах, ці то пятнаццаць, ці то шаснаццаць твараў — цалкам сабе чалавечых абліччаў тых, хто ў той дзень адразу пасля сняданку заняўся тут “канчатковым рашэннем” “яўрэйскага пытання”. Я вось ужо не памятаю, колькі іх там было, тых партрэтаў, — а яны вось усё ведалі, усё, што было неабходна для справы: колькасць яўрэяў у еўрапейскіх краінах была падлічаная, правераная, пацверджаная, лічбы на паперы чакалі змяншэння — да нуля, да пустаты, да палёгкі, да настуканага на машынцы з пачуццём выкананага доўгу кароткага рэзюмэ: judenfrei. Тыя паны ва ўніформе і без дакладна ведалі, колькі яўрэяў засталося ў Weißruthenien, колькі ў Грэцыі і нават колькі ў маленькай Албаніі (200 чалавек). Колькі ж рознага народу ў Еўропе той чорт насеяў?..

Trau keinem Fuchs auf grüner Heid und keinem Jud auf seinem Eid. Вока вычэплівае са сцяны гэты вясёлы, яркі плакацік 30-х гадоў — і старая народная нямецкая прымаўка улазіць у галаву адразу ж і надоўга. Яркія фарбы, зелень травы, бялявае дзіця — і тут жа скурчаны нос пахілага дэгенерата, які задумаў нешта гнюснае. Trau keinem Fuchs… Нібы нехта паўтарае гэта, са смехам, нягучна, але выразна. Нібы нехта хоча, каб я яго пачуў. У мяне вострае, вусцішнае адчуванне, што я чую галасы, галасы з мінулага. Галасы цёмных і вусцішных ідэй. Не вер, кажуць яны.

Нічога гэтага не было.

А тое, што было — было правільна.

Ты можаш дажыць да чаго заўгодна. Да прылёту іншапланетнікаў і лекаў ад раку — але да лекаў ад антысемітызму — наўрад ці. Ты калі-небудзь задумваўся, чаму?

То ж бо то.

Проста голас. Як жа проста наступіць на яго і раздушыць. Але ён прарвецца зноў, у нечай галаве, у іншым месцы, у іншы час. З ратоў ашалелых ад улады палітыкаў, з набітых таннай прапагандай ратоў натоўпу, які так любіць простыя адказы, з шырокага рота купленага ў крэдыт тэлевізара, у які глядзіць не адрываючыся звычайная беларуская сям’я. З старонак “высокадухоўных” кніг. З магілаў фанатыкаў і катаў, да якіх яны, так званыя простыя людзі, год за годам нясуць прыгожанькія вянкі і свае атручаныя нянавісцю душы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей»

Обсуждение, отзывы о книге «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x